21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праект бюджэту Беларусі на 2009—2010 гады фармiруецца зыходзячы з сярэдняй зарплаты $700

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект бюджэту Беларусі на 2009—2010 гады фармiруецца зыходзячы з сярэдняй зарплаты $700

Аб выкананнi праграмы iнавацыйнага развiцця краiны прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 15 мая далажыў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. У прыватнасцi, размова iшла аб будаўнiцтве ў Беларусi новых прадпрыемстваў, аб мадэрнiзацыi, тэхнiчным пераўзбраеннi дзеючых вытворчасцяў.

Прэзiдэнту даложана, што праект па будаўнiцтве завода газетнай паперы ў Шклове завершаны, тэхналагiчны цыкл вытворчасцi паперы поўнасцю наладжаны. Чакаецца, што прадпрыемства штогод будзе выпускаць каля 40 тыс.т паперы палепшанай якасцi. Арганiзацыя безадходнай вытворчасцi дасць магчымасць паралельна з паперай вырабляць дошкi, а таксама клеены брус i шчытавыя дамы (да 250 штук у год). На адходах вытворчасцi (трэсках) працуе заводская ЦЭЦ.

Акрамя таго, прэм’ер-мiнiстр расказаў аб рэканструкцыi шклоўскай папяровай фабрыкi "Спартак", дзе плануецца вырабляць гафратару i паперу санiтарна-гiгiенiчнага прызначэння. Чакаецца, што рэканструкцыя прадпрыемства будзе завершана ў 2009 годзе.

У Гомелi пачалося будаўнiцтва новага завода па вытворчасцi палiраванага шкла. Аб’ём iнвестыцый у праект ацэньваецца ў $200 млн. Мяркуецца, што завод пачне дзейнiчаць у 2009 годзе. У вынiку рэалiзацыi праекта магутнасцi па выпуску гэтага вiду шкла ў рэспублiцы будуць значна павялiчаны.

Акрамя таго, на сустрэчы былi разгледжаны пытаннi развiцця дрэваапрацоўчай галiны Беларусi. На працягу блiжэйшых гадоў у Вiцебску, Івацэвiчах, Гомелi i iншых гарадах плануецца ўзвесцi прадпрыемствы па вытворчасцi ДСП, ДВП, МДФ.

У Беларусi актывiзуецца рэалiзацыя праектаў па рэфармаванні цэментнай галiны. У блiжэйшы час пачнецца работа па пастаўцы тэхналагiчнага абсталявання пад праекты па будаўнiцтве новых цэментных заводаў. У цэлым вытворчыя магутнасцi беларускай цэментнай iндустрыi да 2010 года плануецца давесцi да 10 млн тон цэменту ў год.

Сяргей Сiдорскi таксама паведамiў кiраўнiку дзяржавы аб тым, што цяпер разглядаецца праект будаўнiцтва ў Беларусi новага аўтобуснага завода.

На сустрэчы былi абмеркаваны праекты па мадэрнiзацыi перапрацоўчых прадпрыемстваў краiны. У прыватнасцi, чакаецца, што ў блiжэйшы час у Беларусi будзе пабудавана дадаткова 6 новых заводаў па вытворчасцi сокаў, а таксама прадпрыемствы па глыбокай замарозцы прадукцыi.

Кожнае мiнiстэрства i ведамства краiны, а таксама аблвыканкамы прадставiлi ва ўрад бiзнес-планы развiцця адпаведных галiн i прадпрыемстваў. На сустрэчы размова iшла аб выкананнi параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi. ВУП за студзень—красавiк гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года ўзрос на 10,4 працэнта. Iнвестыцыi ў асноўны капiтал за гэты перыяд узраслi на 24 працэнты, пры гэтым у краiну ў студзенi—красавiку 2008 года прыцягнута $600 млн замежных iнвестыцый, гэта амаль у 2,5 раза больш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года. Сярэдняя заработная плата да пачатку мая дасягнула $435 у эквiваленце. Пабудавана 1,7 млн кв.м жылля.

Пры гэтым кiраўнiк беларускага ўрада падкрэслiў, што ў рэспублiцы з-за негатыўнага ўплыву знешнiх фактараў па вынiках года не ўдасца выйсцi на прагнозныя параметры па iнфляцыi (6—8 працэнтаў). За 4 месяцы спажывецкiя цэны на тавары i паслугi павялiчылiся на 5,3 працэнта, у тым лiку цэны на харчовыя тавары — на 5,1 працэнта, але гэты паказчык нiжэйшы, чым у Расii, Украiне.

Таксама на сустрэчы быў абмеркаваны праект бюджэту Беларусi на 2009—2010 гады. Дакумент фармiруецца зыходзячы з даручэння кiраўнiка дзяржавы давесцi да 2010 года сярэднюю заработную плату да $700 у эквiваленце. Для дасягнення названага параметра неабходна ўжо ў 2009 годзе забяспечыць зарплату на ўзроўнi $600.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб выкананнi праграмы iнавацыйнага развiцця краiны прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 15 мая далажыў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. У прыватна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика