Прадоўжаны тэрмін дзеяння некаторых iльгот iнвестарам у сельскую гаспадарку Беларусi
Прадоўжаны тэрмін дзеяння некаторых iльгот iнвестарам у сельскую гаспадарку Беларусi
Адпаведны ўказ падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi 13 мая. У адпаведнасцi з указам № 258 "Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi" арганiзацыям-iнвестарам, якiя набылi ў 2004—2005 гадах згодна з указам ад 19 сакавiка 2004 года №138 стратныя сельгасарганiзацыi, прадастаўляюцца льготы на 3 гады (2008—2010) па плацяжах у бюджэт па пэўных зборах i падатках на суму набытых сельгастэхнiкi, абсталявання i запчастак да iх. Акрамя таго, заснавальнiкам (удзельнiкам) юрыдычных асобаў у выпадку набыцця i перадачы гэтым юрыдычным асобам такой тэхнiкi i запчастак да яе на працягу двух гадоў з даты перадачы прадастаўляюцца льготы па выплаце падатку на прыбытак. Гэтыя нормы прадаўжаюць тэрмiн дзеяння льгот, устаноўленых указам Прэзiдэнта ад 19 сакавiка 2004 года № 138, у адпаведнасцi з якiм арганiзацыям-iнвестарам было дадзена права на працягу 2005—2007 гадоў набываць тэхнiку i запчасткi да яе на суму, эквiвалентную 150 тыс. еўра, з памяншэннем агульнага памеру плацяжоў у бюджэт. Аналагiчная норма ўстаноўлена i для заснавальнiкаў (удзельнiкаў) юрыдычных асобаў. Гэтыя меры дадуць магчымасць стварыць умовы для далейшага павелiчэння iнвестыцый у развiццё рэарганiзаваных стратных сельгасарганiзацый. Паводле разлiкаў Мiнсельгасхарча, арганiзацыi-iнвестары толькi на тэхнiчнае перааснашчэнне сельскагаспадарчай вытворчасцi змогуць штогод накiроўваць у сярэднiм больш за Br100 млн. Указам таксама рэгулююцца пытаннi разлiкаў арганiзацый-iнвестараў за набытыя ў 2004—2005 гадах маёмасныя комплексы стратных сельгасарганiзацый. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi 13 мая.
|
|