21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дадаткова абаронены правы грамадзян, якiя пацярпелi ў вынiку радыяцыйных аварый

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дадаткова абаронены правы грамадзян, якiя пацярпелi ў вынiку радыяцыйных аварый

Парламенцкі дзённiк

Больш як 12 пытанняў было ўчора на парадку дня сесii Палаты прадстаўнiкоў. Акрамя ратыфiкацыi шэрагу мiждзяржаўных пагадненняў, заключаных нашай краiнай, дэпутаты разгледзелi i ўнеслi шэраг важных паправак у некаторыя заканадаўчыя акты, якiя тычацца сацыяльнай абароны грамадзян. 

Асаблiвую цiкавасць выклiкала абмеркаванне пытанняў аб водпусках дзяржаўных служачых. У першым чытаннi быў прыняты праект закона "Аб унясеннi змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прадастаўлення адпачынкаў дзяржаўным служачым". Каб доўга не iнтрыгаваць чытачоў, адразу скажам, што максiмальная працягласць працоўнага водпуску гэтай катэгорыi асобаў складзе 32 каляндарныя днi. Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Ўладзiмiр Патупчык, якi прадстаўляў законапраект, паведамiў, што гэты дакумент распрацаваны для таго, каб унiфiкаваць падыходы па працягласцi працоўных водпускаў, замацаваных у Працоўным кодэксе. Як вядома, гэтым кодэксам (ён уступiў у сiлу 26 студзеня 2008 года) iстотна зменены падыход да прадастаўлення працоўных водпускаў, скарочаная iх працягласць, упарадкаваны ўмовы прадастаўлення. Пры гэтым змяненнi, што датычацца водпускаў, не распаўсюджваюцца на дзяржаўных служачых.

Так, працоўны водпуск дзяржаўным служачым устаноўлены працягласцю 30 каляндарных дзён, а таксама прадастаўлена права на дадатковы працоўны водпуск у залежнасцi ад стажу дзяржслужбы ад 2 да 6 каляндарных дзён. У мэтах упарадкавання прадастаўлення працоўных водпускаў дзяржслужачым праектам закона, прынятага ўчора ў першым чытаннi, мяркуецца ўстанавiць для гэтай катэгорыi работнiкаў асноўны працоўны водпуск працягласцю 28 каляндарных дзён. Прапаноўваецца таксама, каб дзяржслужачыя атрымалi права на дадатковы працоўны водпуск працягласцю 2 каляндарныя днi пасля 5 гадоў знаходжання на дзяржаўнай службе i 4 каляндарныя днi пасля 10 гадоў такой працы.

Дэпутаты таксама зацвердзiлi ўчора беларуска-лiтоўскую Часовую двухбаковую дамову аб узаемных паездках грамадзян. Дакладней, у гэты дакумент, якi быў прыняты ў 2002 годзе, быў унесены шэраг сур’ёзных дапаўненняў. Яны выклiканы тым, што наша суседка нядаўна далучылася да шэнгенскай зоны i таму неадкладна наспела вырашэнне кола пытанняў, звязаных з парадкам ажыццяўлення паездак грамадзянамi дзвюх краiн, уключаючы спрашчэнне працэдур атрымання вiзаў для асобных катэгорый. Паводле дамоўленасцяў, грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi iншай, выязджаюць i вяртаюцца назад без вiзы пры наяўнасцi вiду на жыхарства. Устаноўлены таксама катэгорыi грамадзян, якiм не патрабуецца запрашэнне для афармлення шэнгенскай вiзы. Гэта вадзiцелi аўтатранспартных сродкаў, якiя перавозяць грузы або пасажыраў, лакаматыўныя брыгады, грамадзяне, якiя накiроўваюцца па пуцёўках у дамы адпачынкаў. Да гэтай жа катэгорыi адносяцца i асобы, што маюць на тэрыторыi другой краiны жылое памяшканне на праве ўласнасцi.

Прадугледжана магчымасць атрымання бясплатных вiзаў для такiх катэгорый грамадзян, як дзецi ва ўзросце да 6 гадоў, школьнiкi, студэнты i суправаджаючыя iх выкладчыкi падчас паездак у адукацыйных мэтах. Бясплатныя вiзы будуць выдавацца i ўдзельнiкам мерапрыемстваў культурнага, спартыўнага характару, уладальнiкам службовых пашпартоў, асобам, якiя едуць, каб наведаць месцы пахавання блiзкiх сваякоў. Шматразовая вiза тэрмiнам на тры гады можа быць выдадзеная дзецям да 16 гадоў, асобам, якiя дасягнулi 65 гадоў i старэй, iнвалiдам першай групы. Грамадзяне могуць атрымаць бясплатную вiзу ў тэрмiновым парадку, маючы на руках паведамленне аб цяжкай хваробе або смерцi блiзкага сваяка.

Палата прадстаўнiкоў прыняла таксама ў першым чытаннi законапраект "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый". Правы чарнобыльцаў у нашай краiне заканадаўча абаронены даўно, яшчэ ў 1991 годзе быў прыняты адпаведны закон. Аднак, як адзначыў мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Энвер Барыеў, за прайшоўшы час iстотным чынам змянiлася сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў краiне, нацыянальнае заканадаўства ў цэлым, таму i некаторыя палажэннi гэтага закона састарэлi. Вось i наспела неабходнасць сiстэматызаваць адпаведныя нормы ў гэтай сферы. У падрыхтаваным дакуменце адлюстраваныя палажэннi дзеючага ў краiне закона аб сацыяльных дзяржаўных iльготах. Таму ў праекце скарочаны пералiк атрымальнiкаў iльгот, а некаторыя з iх адменены наогул. Паводле праекта новага дакумента, iльготы захаваны толькi для самых неабароненых катэгорый грамадзян, такiх як iнвалiды, пацярпелыя ад чарнобыльскай аварыi, непаўналетнiя дзецi, якiя пражываюць на забруджаных тэрыторыях. Дарэчы, у законапраекце ўпершыню ўстанаўлiваюцца катэгорыi грамадзян, якiя пацярпелi ад iншых радыяцыйных аварый, яны таксама будуць мае права на атрыманне льгот.

Як вядома, з нядаўняга часу ў нашай краiне адменены iнстытут прапiскi i ўведзена рэгiстрацыя грамадзян па месцы жыхарства. Адменены i абавязак грамадзянiна здымацца з рэгiстрацыйнага ўлiку ў сувязi з пераездам на новае месца жыхарства. У сувязi з гэтым дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў прынялi ў першым чытаннi папраўкi ў некаторыя законы Беларусi па пытаннях улiку грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання. Намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Беларусi Вiктар Фiлiстовiч, якi выступiў у Авальнай зале, паведамiў, што гэтыя змены i дапаўненнi распрацаваныя з мэтай прывядзення дзеючых заканадаўчых актаў у адпаведнасць з указам Прэзiдэнта № 413 "Аб удасканаленнi сiстэмы ўлiку грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання". Таму ўносяцца папраўкi ў законы аб воiнскiм абавязку i воiнскай службе, аб адукацыi, аб органах унутраных спраў, аб вышэйшай адукацыi.

Дэпутатаў цiкавiла i сiтуацыя, якая складваецца на дарогах рэспублiкi. Як паведамiў iм В. Фiлiстовiч, за чатыры месяцы гэтага года супрацоўнiкамi ДАІ затрымана больш як 20 тысяч вадзiцеляў, якiя знаходзiлiся за рулём у нецвярозым выглядзе. У сувязi з гэтым Мiнiстэрства ўнутраных спраў рыхтуе шэраг змяненняў у заканадаўчыя акты. У прыватнасцi, калi гэтыя дапаўненнi будуць прынятыя, у вадзiцеля, якi кiраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, можа быць канфiскаваны аўтамабiль незалежна ад таго, з’яўляецца парушальнiк яго ўладальнiкам цi не. Так што цяпер трэба будзе па-сапраўднаму задумацца над тым, каб i самому не сесцi за руль выпiўшы i не перадаць руль iншай асобе "пад градусам".

Анатоль СЛАНЕЎСКI.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як 12 пытанняў было ўчора на парадку дня сесii Палаты прадстаўнiкоў. Акрамя ратыфiкацыi шэрагу мiждзяржаўных пагадненняў, заключаных нашай краiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика