Працэдура ліквiдацыi ў Беларусi арганiзацый з запазычанасцю з 1 лiпеня спрашчаецца
Працэдура ліквiдацыi ў Беларусi арганiзацый з запазычанасцю з 1 лiпеня спрашчаецца
У Беларусi з 1 лiпеня спрашчаецца працэдура лiквiдацыi арганiзацый, у якiх адсутнiчае маёмасць для пагашэння запазычанасцi. Адпаведны Ўказ № 329 "Аб некаторых пытаннях прызнання запазычанасцi безнадзейным доўгам i яе спiсання" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 13 чэрвеня. Указам заканадаўча замацоўваецца механiзм прызнання безнадзейным доўгам запазычанасцi па плацяжах у бюджэт плацельшчыкаў, якiя спынiлi дзейнасць, у выпадках iх банкруцтва, лiквiдацыi, аб’яўлення фiзiчнай асобы памерлай, прызнання яе адсутнай без вестак або недзеяздольнай з наступным яе спiсаннем. Такi механiзм будзе ўступаць у дзеянне пасля прыняцця кантралюючымi органамi ўсiх прадугледжаных заканадаўствам мераў па спагнанню ўзнiкшай запазычанасцi. Указ уступае ў сiлу з 1 лiпеня, за выключэннем некаторых пунктаў, i распаўсюджваецца таксама на запазычанасць, узнiкшую i не пагашаную да ўступлення дакумента ў сiлу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 лiпеня спрашчаецца працэдура лiквiдацыi арганiзацый, у якiх адсутнiчае маёмасць для пагашэння запазычанасцi. Адпаведны Ўказ № 329 "
|
|