У Беларусі пашыраны пералiк медыцынскiх аперацый, выкананне якiх падлягае больш высокаму матэрыяльна
У Беларусі пашыраны пералiк медыцынскiх аперацый, выкананне якiх падлягае больш высокаму матэрыяльнаму стымуляванню
У Беларусi пашыраны пералiк медыцынскiх аперацый, выкананне якiх падлягае больш высокаму матэрыяльнаму стымуляванню. Адпаведны ўказ № 328 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Ўказ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2005 г. № 619" падпiсаў 13 чэрвеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Указам ад 26 снежня 2005 г. № 619 "Аб удасканаленнi матэрыяльнага стымулявання асобных катэгорый урачоў" устаноўлена павышэнне тарыфных акладаў урачам дзяржаўных арганiзацый аховы здароўя, якiя маюць вышэйшую i першую квалiфiкацыйныя катэгорыi, ажыццяўляюць высокатэхналагiчныя i складаныя медыцынскiя ўмяшаннi, а таксама iнтэнсiўную тэрапiю хворых пасля названых медыцынскiх умяшанняў. У 2007 годзе ў Беларусi ажыццёўлена 7560 высокатэхналагiчных медыцынскiх умяшанняў i 7732 складаныя аперацыi. Адпаведнае павышэнне тарыфных акладаў атрымалi 3410 урачоў. Гэта забяспечыла ўзмацненне зацiкаўленасцi медыцынскiх работнiкаў у павышэннi квалiфiкацыi i прафесiяналiзму, замацаванне высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў у арганiзацыях аховы здароўя, што ў сваю чаргу, дало магчымасць зменшыць колькасць пасляаперацыйных ускладанняў, знiзiць пасляаперацыйную лятальнасць. Цяпер ва ўстановах аховы здароўя выконваюцца высокатэхналагiчныя аперацыi па трансплантацыi ныркi, касцявога мозгу, стваловых клетак, праведзены аперацыi па трансплантацыi печанi. Гэтыя аперацыi даюць магчымасць значна палепшыць вынiкi лячэння хворых з хранiчнай нырачнай недастатковасцю i цяжкiмi расстройствамi сiстэмы крывятварэння, вяртаючы да працы i актыўнага жыцця раней безнадзейна хворых людзей. Новая рэдакцыя асобных назваў высокатэхналагiчных i складаных медыцынскiх умяшанняў выключыць дваякае тлумачэнне i ўпарадкуе прымяненне ўказа № 619, адзначылi ў прэс-службе. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі пашыраны пералiк медыцынскiх аперацый, выкананне якiх падлягае больш высокаму матэрыяльна У Беларусi пашыраны пералiк медыцынскiх аперацый, выкананне якiх падлягае больш высокаму матэрыяльнаму стымуляванню. Адпаведны ўказ № 328 "Аб уня
|
|