На закупку сельгаспрадукцыі для дзяржаўных патрэб у Беларусi ў 2008 годзе будзе выдзелена льготных к
На закупку сельгаспрадукцыі для дзяржаўных патрэб у Беларусi ў 2008 годзе будзе выдзелена льготных крэдытаў на Br2,4 трлн
На закупку сельгаспрадукцыi, ягад i грыбоў для дзяржаўных патрэб, а таксама арганiзацый i прадпрыемстваў збожжаперапрацоўчай i кансервавай прамысловасцяў у Беларусi ў 2008 годзе будзе выдадзена льготных крэдытаў на Br2364,1 млрд. Адпаведны ўказ № 333 "Аб мерах па забеспячэнні закупкi сельскагаспадарчай сыравiны, ягад i грыбоў ураджаю 2008 года" падпiсаў 13 чэрвеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Дакументам прадугледжваецца выдача льготных крэдытаў банкамi (ААТ "Белаграпрамбанк", "ААБ Беларусбанк", "Белiнвестбанк", "БПБ-Банк", "Прiорбанк" i "Белзнешэканомбанк") на тэрмiн да аднаго года пад гарантыi ўрада i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. З выдзеленых сродкаў Br2162,8 млрд будзе накiравана на закупку прадукцыi раслiнаводства (збожжа, iльнотрасты, iльнонасення, алейнага семя рапсу, цукровых буракоў, пiваварнага ячменю, бялковай сыравiны, зернебабовых культур, вотруб’я, правiту, кукурузы, насення сланечнiка, меласы, жамерынаў сухiх грануляваных, атрыманага насення агароднiнных культур, кармавых караняплодаў, цыбулi-сеянкi), а таксама аплату транспартных расходаў па яе дастаўцы. Астатнiя сродкi пойдуць на закупку бульбы, пладоў, агароднiны, ягад i грыбоў (у тым лiку дзiкарослых), ячменю для вытворчасцi кававага напiтку, аплаты дапаможных матэрыялаў для iх перапрацоўкi, тары i транспартных расходаў па iх дастаўцы. У гэтым годзе для дзяржаўных патрэб будзе закуплена 1 млн т харчовага збожжа, 246 тыс.т алейнага семя рапсу, 3450 тыс.т цукровых буракоў, 150 тыс.т пiваварнага ячменю, 172 тыс.т збожжа на спiрт i 30,2 тыс.т iльновалакна. У насельнiцтва ў 2008 годзе запланавана набыць 90 тыс.т бульбы, 91 тыс.т садавiны, 87 тыс.т яблыкаў, 3,5 тыс.т садовых сунiц, 28 тыс.т агароднiны, 7 тыс.т дзiкарослых пладоў i ягад, 1,2 тыс.т грыбоў. На закупку прадукцыi ў насельнiцтва дазволена выкарыстоўваць наяўныя грашовыя сродкi. Такая мэтавая фiнансавая падтрымка дзяржавай адначасовых закупак харчовай i фуражнай сыравiны стварае ўмовы для забеспячэння харчовай бяспекi краiны i ўстойлiвай работы прадпрыемстваў рэспублiкi, растлумачылi ў прэс-службе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На закупку сельгаспрадукцыі для дзяржаўных патрэб у Беларусi ў 2008 годзе будзе выдзелена льготных к На закупку сельгаспрадукцыi, ягад i грыбоў для дзяржаўных патрэб, а таксама арганiзацый i прадпрыемстваў збожжаперапрацоўчай i кансервавай прамысловас
|
|