Павялічваюцца сацыяльныя пенсii
Павялічваюцца сацыяльныя пенсii
У мiнулы чацвер Прэзiдэнтам Беларусi быў падпiсаны Дэкрэт № 12 "Аб вызначэннi памераў сацыяльных пенсiй". — Гэтым дэкрэтам зменены парадак вылiчэння сацыяльных пенсiй, — каментуе "Звяздзе" прыняты дакумент начальнiк аддзела пенсiйнага заканадаўства Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова. — Сацыяльныя пенсii цяпер будуць разлiчвацца ў працэнтных адносiнах ад найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанага Ўрадам Беларусi, за апошнiя два кварталы. Пры гэтым захоўваецца катэгарыяльны падыход, калi ў памерах гэтых пенсiй улiчваецца статус атрымальнiка, яго ўзрост i ступень страты здароўя i працаздольнасцi. Рэалiзацыя палажэнняў дэкрэта дазволiць забяспечыць непрацаздольным грамадзянам узровень сацыяльных пенсiй не нiжэй за 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. У прыватнасцi, сацыяльныя пенсii па нормах Дэкрэта зыходзячы з дзеючага бюджэту пражытковага мiнiмуму (у цэнах сакавiка 2008 г.) складуць для: iнвалiдаў І групы — 178,5 тысячы рублёў; iнвалiдаў II групы — 136,5 тысячы; iнвалiдаў III групы — 115,6 тысячы; дзяцей (у выпадку страты кармiльца) — 136,5 тысячы, асобаў, якiя дасягнулi агульнавызначанага пенсiйнага ўзросту, — 105,1 тысячы рублёў. Суразмоўца адзначыла, што сёння ў краiне жыве 50,3 тысячы грамадзян, якiя атрымлiваюць сацыяльныя пенсii. Фiнансаванне выплаты сацыяльных пенсiй ажыццяўляецца за кошт бюджэту. Падлiчана, што дадатковыя расходы рэспублiканскага бюджэту на выплату сацыяльных пенсiй у новых памерах складуць 1,1 млрд рублёў у месяц. Сацыяльныя пенсii ў гэтых памерах будуць выплачвацца ўжо ў лiпенi. Сяргей ПАЛIНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулы чацвер Прэзiдэнтам Беларусi быў падпiсаны Дэкрэт № 12 "Аб вызначэннi памераў сацыяльных пенсiй".
|
|