21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"На чэмпіянатах Еўропы не за грошы гуляюць!"

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"На чэмпіянатах Еўропы не за грошы гуляюць!"

Еўрапейскае свята футбола працягваецца, i балельшчыкi працягваюць палохаць мiрных турыстаў па ўсёй Еўропе — мая знаёмая ўчора вярнулася з туру па еўрапейскiх краiнах, поўная ўражанняў ад паводзiнаў турэцкiх фанатаў у бельгiйскай сталiцы. А на турнiры тым часам завяршыўся групавы этап i восем зборных апынулiся на стадыi плей-оф. Цi ўсе наймацнейшыя прайшлi ў чвэрцьфiнал i цi не было на групавым этапе выпадковых перамог? На гэтыя тэмы разважаюць нашы рэспандэнты.

Юрый Вяргейчык, галоўны трэнер ФК "Шахцёр":

— Усе зборныя, якiя гулялi ў яркiм i атакуючым стылi, трапiлi ў чвэрцьфiнал. Можна вызначыць зборную Галандыi, i, безумоўна, каманду Расii, якая правяла дзве вельмi добрыя гульнi. Расiяне не засяроджвалiся на абароне i контратаках, а заўсёды iмкнулiся гуляць першым нумарам i за кошт гэтага дасягнулi вынiку. Расчараванне — зборная Францыi. І iтальянцы не вельмi спадабалiся. Наконт матэрыяльнага стымулявання зборнай Расii магу як былы iгрок сказаць, што калi выходзiш на футбольнае поле, нiколi не думаеш пра грошы. Найперш думаеш аб сваiм iмiджы i гульнi. Я ўпэўнены: пра тое, што яны атрымаюць за перамогу, нiхто з iгракоў i не ўзгадваў. Усе 90 хвiлiн нi адзiн iгрок не стаяў на полi, а адпрацоўваў па поўнай праграме. I кiламетраж паказаў, што расiйскiя футбалiсты могуць прабягаць за матч па 10 кiламетраў i нават больш, а гэта — вышэй за тое, што паказваюць еўрапейскiя футбалiсты. На турнiры спадабалася гульня зборных Галандыi, Партугалii i Iспанii. На жаль, бачыў пакуль не ўсе матчы па прычыне выступленняў клуба ў нацыянальным першынстве. З таго, што бачыў, вызначыў бы матч зборнай Расii супраць шведскай дружыны, драматычны матч Чэхiя — Турцыя. Туркам трэба аддаць належнае, усё ж такi яны заслужылi гэту перамогу, яна не выпадковая.

Сяргей Нiкалаеў, карэспандэнт газеты "Прессбол":

— Я прыхiльнiк зборнай Галандыi, якая на турнiры дэманструе прывабны футбол. Думаю, яны стануць чэмпiёнамi. Акрамя гэтай зборнай у фiнале хацеў бы пабачыць каманду Партугалii. Горш за ўсiх на турнiры згулялi грэкi, палякi, Расiя здзiвiла. Я хварэў супраць падапечных Хiдынка — не люблю чытаць гэтыя iстэрычныя захапленнi ў расiйскай прэсе на наступны дзень пасля iх пераможных матчаў. Але ў апошняй сустрэчы расiяне нармальна згулялi, яны дастойныя выйсцi з гэтай групы ў чвэрцьфiнал, тым больш, што Швецыя i Грэцыя нiчога асаблiвага не паказвалi, сярэдненькiя каманды, да таго ж i ўзроставыя. Не думаю, што грошы, паабяцаныя расiйскай камандзе, адыгралi нейкую вызначальную ролю. На чэмпiянатах Еўропы не за грошы ж гуляюць. Што думаю пра гульню зборнай Германii? Каманда часам нармальна гуляе, але ў цэлым пакуль нiчога асаблiвага не паказвае. Калi яны гулялi таварыскi матч з беларускай зборнай, бачна было, што немцы не зусiм у форме, але ўсе меркавалi, што яны выйдуць на пiк. Пакуль яшчэ не выйшлi. Магчыма, у плей-оф выйдуць — у iх так бывае, што групавыя турнiры яны слаба праводзяць, а потым падцягваюцца. Тое, што яны чвэрцьфiнальны матч правядуць без трэнера, нiяк на гульню не паўплывае. Запамiнальныя матчы? Вызначыў бы паядынкi зборнай Галандыi супраць iтальянцаў i французаў, матчы Партугалiя — Чэхiя, Чэхiя — Турцыя ў канцоўцы.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскае свята футбола працягваецца, i балельшчыкi працягваюць палохаць мiрных турыстаў па ўсёй Еўропе — мая знаёмая ўчора вярнулася з туру па еўра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика