21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каго сустракаюць з кветкамі...

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каго сустракаюць з кветкамі...

Гуманітарная акцыя "Захавай жыццё", скiраваная на выратаванне яшчэ не народжаных дзяцей, стартавала ў Беларусi

— Наша задача — прыцягнуць увагу грамадства да праблемы абортаў, каб тэма шчаслiвага мацярынства i выратавання ненароджанага жыцця гучала ў Беларусi як мага больш гучна, — паведамiла на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры каардынатар i iдэйны натхняльнiк праекта актрыса Ганна Палупанава. — Акцыя "Захавай жыццё" з’яўляецца прыватнай iнiцыятывай групы людзей розных узростаў, сацыяльнага статусу i роду занятасцi, аб’яднаных агульнай iдэяй: сярод iх ёсць прадстаўнiкi творчых прафесiй, фiнансiсты, бiзнэсмены, студэнты, менеджары. Праект падтрымалi таксама Мiнiстэрства аховы здароўя, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i праваслаўны медыка-асветнiцкi цэнтр "Жыццё".

Трэба заўважыць, што прадстаўнiкi праваслаўнай, каталiцкай царквы, мусульманскага i iўдзейскага аб’яднанняў, якiя ўзялi ўдзел у прэзентацыi акцыi "Захавай жыццё", былi абсалютна аднадушныя ў сваёй ацэнцы абортаў: гэта забойства i недаравальны грэх. Дзецi — не наша ўласнасць, а ўласнасць Бога. Яшчэ ў момант зачацця Бог дае маленькаму чалавечку душу, i не нам вырашаць, жыць цi не жыць гэтаму дзiцяцi. Апраўдання забойству няма i быць не можа. Айцец Пётр Бялевiч расказаў, што ў каталiкоў ёсць такое паняцце, як духоўнае ўсынаўленне зачатага дзiцяцi. Гэта значыць, што кожны год дзевяць месяцаў, з 25 сакавiка па 25 снежня, з Дабравешчання i да Ражства, яны моляцца штодня за нейкага зачатае дзiця. У Беларусi такiх неабыякавых людзей, якiя моляцца за захаванне жыцця ненароджаных дзяцей, цяпер налiчваецца некалькi тысяч.

На думку дацэнта кафедры фiзiятэрапii i курарталогii БелМАПА Ігара Рыбiна, сёння мы знаходзiмся ў стане вайны са сваiмi дзецьмi: "За 16 гадоў (з 1990 па 2005 год) падчас абортаў у Беларусi загiнулi 2,5 мiльёна дзяцей. Але, калi параўноваць статыстыку апошнiх некалькiх гадоў з 1990 годам, калi ў Беларусi рабiлiся 260 тысяч абортаў, то даводзiцца канстатаваць, што iх колькасць значна зменшылася. Так, у 2005 годзе было здзейснена 64 тысячы абортаў — па адным аборце кожныя 8 хвiлiн. Цяпер афiцыйная статыстыка гаворыць пра 38 тысяч абортаў, гэта значыць, што кожныя 14 хвiлiн у вынiку аборту гiне ненароджанае дзiця. Мы ўсе з’яўляемся нацыянальнымi самазабойцамi".

Дарэчы, псiхолагi сцвярджаюць, што жанчына пасля аборту не адчувае сябе вызваленай, а наадварот, губляе ўнутраны спакой. Яна становiцца няздольнай вырашаць жыццёвыя задачы i пераадольваць цяжкасцi, не можа сканцэнтравацца на вучобе цi на кар’еры. Губляюцца арыенцiры ў жыццi. З’яўляюцца сур’ёзныя канфлiкты у сям’i i на рабоце. Пасля аборту разбураюцца давяральныя адносiны памiж мужам i жонкай. Часта такая сiтуацыя прыводзiць да распаду сям’i. Яшчэ часцей распадаюцца адносiны, якiя не былi звязаныя сямейнымi вузамi. Жанчына не можа дараваць мужчыне тое, што ён не пажадаў узяць на сябе адказнасць за яе лёс i лёс iх дзiцяцi. Яе душэўны боль пераходзiць у агрэсiю. Спроба жанчыны поўнасцю перакласцi маральную адказнасць на мужчыну вылiваецца ў пастаянныя папрокi. Жанчына страчвае для мужчыны сваю ранейшую прыцягальнасць, больш за тое, яна ўнушае яму пачуццё небяспекi.

— За 30 гадоў сваёй работы я нi разу не бачыла, каб жанчыну, якая зрабiла аборт, мужчына сустракаў з бальнiцы з кветкамi, — падзялiлася сваiмi меркаваннямi з журналiстамi галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Святлана Шылава. — Затое паглядзiце, як сустракаюць жанчыну, якая нарадзiла дзiця... Я заўсёды ўскладаю адказнасць за штучнае перарыванне цяжарнасцi (не па медыцынскiх паказаннях) у аднолькавай меры i на мужчыну, i на жанчыну.

Доктар С’юзан Стэнфард з ЗША, якая таксама прайшла праз аборт, напiсала: "Я не ведаю, у каго з людзей сэрцы зламаныя так, як сэрцы у жанчын пасля аборту".

У рамках ажыццяўлення праекта запланавана распаўсюджванне спецыяльнай iнфармацыйнай лiтаратуры, размяшчэнне сацыяльных ролiкаў на цэнтральных тэлеканалах, выкарыстанне вонкавай рэкламы, правядзенне лекцый i семiнараў з удзелам вядучых спецыялiстаў у галiне аховы здароўя. Але цэнтральным праектам акцыi "Захавай жыццё" павiнны стаць здымкi мастацкага фiльма "Любоў дзеля жыцця". Чаму менавiта мастацкi фiльм?

— Сучаснае грамадства ўжо не ўяўляе свайго жыцця без тэлебачання i кiнематографа, i мастацкi фiльм — гэта найбольш эфектыўны спосаб прыцягнуць увагу грамадскасцi да праблемы, не навязваючы нiкому свайго меркавання, праз дэманстрацыю рэальных жыццёвых сiтуацый падштурхнуць гледача да самастойных глыбокiх разважанняў на гэту тэму, — патлумачыла Ганна Палупанава. — Здымкi фiльма будуць ажыццяўляцца ў Мiнску з удзелам вядучых беларускiх акцёраў Зоi Белахвосцiк, Ганны Хiтрык i Вольгi Васiлеўскай. Спадзяёмся, што гэта будзе еўрапейскае кiно, якое мы зможам дэманстраваць на еўрапейскiх кiнафестывалях. Усе сродкi ад пракату фiльма будуць накiраваныя на падтрымку раённых радзiльных дамоў. Мяркуецца таксама набыць за iх медыцынскае абсталяванне для падтрымання жыцця неданошаных дзяцей i дзяцей з аслабленым здароўем. Вядзецца актыўны пошук фiнансавых сродкаў для ажыццяўлення праекта. Мы будзем удзячныя ўсiм, хто зможа аказаць нам фiнансавую, iнфармацыйную i арганiзацыйную падтрымку...

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гуманітарная акцыя "Захавай жыццё", скiраваная на выратаванне яшчэ не народжаных дзяцей, стартавала ў Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика