21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як расшыфраваць аналiз крывi?

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як расшыфраваць аналiз крывi?

Пыталіся? Адказваем...

Патлумачце, калi ласка, чым адрознiваецца агульны аналiз крывi ад бiяхiмiчнага аналiзу? I чаму падчас правядзення масавай дыспансэрызацыi пацыентам прызначаюць розныя аналiзы: адным — толькi агульны аналiз крывi, другiм — аналiз на ўтрыманне глюкозы i халестэрыну, трэцiм — аналiз на бiяхiмiю. Цi можна самастойна "прачытаць" свой аналiз? Напрыклад, аб чым можа сведчыць знiжэнне гемаглабiну i павышаны ўзровень утрымання цукру ў крывi? 

Т.П. Себут, г. Гродна.

— Справа ў тым, што дыспансэрызацыя хоць i масавая (у тым сэнсе, што пастаўлена мэта ахапiць медаглядамi ўсё насельнiцтва Беларусi), але адначасова з гэтым вельмi iндывiдуальная. Аб’ём i глыбiня даследаванняў, якiя прызначаюцца, залежаць як ад узроставай групы, да якой належыць пацыент, так i ад устаноўленых фактараў рызыкi, — патлумачыла намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Жылевiч. — Усе пацыенты падзелены на тры ўзроставыя групы. Зразумела, што няма неабходнасцi вызначаць узровень халестэрыну ва ўсiх 20-гадовых. Таму пры правядзеннi медыцынскага абследавання асобаў ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў прадугледжаны агульны аналiз крывi, а пры наяўнасцi паказанняў яшчэ даследуецца i ўтрыманне ў крывi глюкозы. Напрыклад, калi пацыент паведамляе, што ўсе яго сваякi пакутуюць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў цi ў сям’i ёсць хворыя на дыябет, гэта ўжо падстава для таго, каб прызначыць яму больш глыбокiя даследаваннi.

Пацыентам ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў прызначаюцца агульны аналiз крывi, а пры наяўнасцi паказанняў — даследаваннi на ўтрыманне ў крывi глюкозы i халестэрыну. А ва ўзросце пасля 40 гадоў усiм робiцца агульны аналiз крывi, вымяраюцца ўзровень халестэрыну i ўтрыманне глюкозы ў крывi. Гэта менавiта той узрост, калi ў пераважнай большасцi людзей ужо праяўляюцца ўзроставыя фiзiялагiчныя змяненнi ў арганiзме. Таму пацыентам старшай узроставай групы робiцца дадаткова ацэнка рызыкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў па таблiцы SKОRЕ, прызначаюцца вымярэнне ўнутрывочнага цiску, а для мужчын — уралагiчнае абследаванне з мэтай прафiлактыкi раку прастаты. Злосным курцам можа быць прызначана таксама спiраграфiя, каб даследаваць стан дыхальнай сiстэмы.

А цяпер аб тым, чым агульны аналiз крывi адрознiваецца ад бiяхiмiчнага. Агульны аналiз крывi — гэта адзiн з асноўных аналiзаў, якiя выкарыстоўваюцца пры дыягностыцы. Для яго бярэцца капiлярная кроў з пальца. Агульны аналiз крывi дэманструе ўрачу, як справы з паказчыкамi так званай "тройкi": гемаглабiнам, лейкацытамi i СОЭ.

Гемаглабiн — гэта асноўны "дыхальны" кампанент чырвоных клетак крывi — эрытрацытаў. Знiжэнне паказчыкаў гемаглабiну ўказвае на з’яўленне анемii. Прычынай анемii, у сваю чаргу, можа быць дэфiцыт жалеза, без якога арганiзм не можа вырабляць гемаглабiн, або вiтамiну В12 цi фолiевай кiслаты. А павышаны гемаглабiн можна разглядаць як сiмптом развiцця многiх захворванняў, напрыклад, раку крывi, сардэчнай цi лёгачнай недастатковасцi i г.д. Норма гемаглабiну для жанчын складае 120—140 г/л.

Лейкацыты — гэта клеткi-ахоўнiкi, якiя адказваюць за iмунную сiстэму арганiзма. Дзякуючы iм арганiзм абараняецца ад мiкробаў i таксiнаў. Узровень лейкацытаў можа павышацца пры запаленнi, бактэрыяльных i вiрусных iнфекцыях, атручэннях, вострых стратах крывi пры траўматычных пашкоджаннях цi хранiчных схаваных кровацячэннях (пры язве страўнiка), пры ныркавых колiках, алергiях, захворваннях печанi, а таксама пасля працяглага прыёму лекаў. Знiжэнне колькасцi лейкацытаў выклiкаецца вiрусамi, хранiчнымi iнфекцыямi, цырозам печанi, пры хранiчным актыўным гепатыце i г.д.

СОЭ — гэта хуткасць асядання эрытрацытаў. У норме асяданне эрытрацытаў не павiнна перавышаць 15 мм у гадзiну. Хуткае асяданне клетак (30—40 мм у гадзiну) указвае на з’яўленне ў арганiзме ачага запалення, вострую iнфекцыю, на атручэнне, вялiкую страту крывi, напрыклад, пасля аперацыi.

Бiяхiмiчны аналiз крывi — больш разгорнутае даследаванне, якое з’яўляецца асновай для дыягностыкi вялiкага спектра захворванняў органаў i сiстэм чалавека. Кроў для яго бяруць з вены ранiцай нашча. Гэта абавязковая ўмова, iнакш вынiкi бiяхiмii крывi будуць непраўдзiвыя.

Глюкоза

Глюкоза — асноўны паказчык вугляводнага абмену. Норма ўтрымання глюкозы вагаецца ад 3,3 да 5,5 ммоль/л. Знiжэнне ўзроўню глюкозы часцей за ўсё бывае ў хворых на цукровы дыябет пры перадазiроўцы iнсулiну. У здаровых людзей ён можа знiжацца, калi чалавек доўга не харчаваўся, а таксама ў стане алкагольнага ап’янення . Узровень глюкозы можа быць панiжаным i пры некаторых эндакрынных захворваннях цi парушэннях функцый печанi. Зрэдку ўзровень цукру ў крывi падае нiжэй за норму пры прыёме пэўных лекаў, напрыклад, аспiрыну, сульфанiламiдаў. Павышэнне ўзроўню глюкозы адбываецца пры цукровым дыябеце. Зрэдку скачок гэтага паказчыка можа адзначацца ў першыя гадзiны iнсульту, iнфаркту, пры траўмах, iнфекцыях, панкрэатыце. Фiзiчныя нагрузкi таксама могуць спрыяць павелiчэнню ўзроўню цукру ў крывi. Павышаюць яго i некаторыя лекi, асаблiва гармоны для лячэння бранхiяльнай астмы i рэўматоiднага артрыту.

Агульны бялок

Норма агульнага бялку — 65—85 г/л, для людзей ва ўзросце за 60 гадоў — ад 60 да 80 г/л. Узровень бялку знiжаецца пры пагаршэннi работы печанi, нырак, голадзе, працяглых запаленнях. Павышэнне можа назiрацца пры некаторых захворваннях крывi i пры абязводжваннi арганiзма. Для больш дакладнай дыягностыкi захворвання вылучаюць фракцыi бялку, да якiх адносяцца альбумiны i глабулiны.

Альбумiны

Альбумiны — адны з самых важных бялкоў плазмы крывi. У норме iх павiнна быць не менш як 54 працэнты. А знiжэнне ўзроўню альбумiну можа сведчыць аб цяжкiх захворваннях печанi i нырак. Гэты паказчык знiжаны пры цукровым дыябеце, цяжкай алергii, галаданнi, апёках, гнойных працэсах.

Гама-глабулiны

Iх норма — ад 12 да 22 працэнтаў. Павышэнне ўзроўню гама-глабулiнаў сведчыць аб наяўнасцi ў арганiзме iнфекцыi i запалення, а знiжэнне можа сведчыць аб iмунадэфiтыце.

Альфа-глабулiны

Гэтых бялкоў павiнна ўтрымлiвацца ў крывi ад 2 да 5 працэнтаў. Павышэнне iх узроўню назiраецца пры ўсiх вострых запаленчых працэсах.

Альфа-2-глабулiны. У здаровых людзей ўтрымлiваецца ад 7 да 13 працэнтаў альфа-2-глабулiнаў. Iх узровень можа павышацца пры запаленнях, а таксама пры некаторых пухлiнах i захворваннях нырак. Паказчык альфа-2-глабулiна можа знiжацца пры панкрэатыце i цукровым дыябеце.

Бэта-глабулiны

Норма бэта-глабулiнаў у крывi — ад 8 да 15 працэнтаў. Змяненне iх колькасцi назiраецца звычайна пры парушэннях абмену тлушчаў.

С-рэактыўны бялок

Звычайна ў здаровых людзей гэты бялок не выяўляецца. Але пры запаленнях, iнфекцыях, пухлiнах яго ўтрыманне павялiчваецца. Найбольшае значэнне гэты паказчык мае пры рэўматызме i рэўматоiдным артрыце. З яго дапамогай можна вызначыць цяжкасць хваробы i эфектыўнасць лячэння.

Альфа-фетапратэiн

Гэты бялок у здаровых людзей адсутнiчае. Яго наяўнасць можа сведчыць аб захворваннях печанi i пухлiнах. Але, напрыклад, у цяжарных наяўнасць гэтага бялку — норма. Для кожнага тэрмiну цяжарнасцi iснуе свая норма гэтага паказчыка. Па ўзроўнi альфа-фетапратэiну можна ўскосна меркаваць аб наяўнасцi ў плода прыроджаных калецтваў, таму яго абавязкова вызначаюць у будучых мацi.

Бiлiрубiн

Бiлiрубiн сведчыць, як працуе печань. Павышэнне агульнага ўзроўню бiлiрубiна з’яўляецца сiмптомам жаўтухi, гепатыту i жоўцева-каменнай хваробы. Высокiя паказчыкi могуць з’явiцца пасля сутак-двух галадання, а таксама пры працяглай нiзкакаларыйнай дыеце. Узровень агульнага бiлiрубiну не можа быць больш як 20,5 ммоль/л.

Ферменты крывi (амiлаза)

Павышэнне ўзроўню ўказвае на захворванне падстраўнiкавай залозы. У норме колькасць амiлазы вельмi нязначная — ад 0,8 да 3,2 М Е/л. Гэты паказчык, як правiла павышаецца пры вострым панкрэатыце, пры закупорцы пратокi падстраўнiкавай залозы пухлiнай, камянямi, спайкамi. Зрэдку ўзровень амiлазы падскоквае пры ныркавай недастатковасцi. А знiжэнне ўзроўню амiлазы ў крывi можа сведчыць аб гепатыце, павышэннi ўзроўню гармонаў шчытападобнай залозы i аб познiм таксiкозе ў цяжарных жанчын.

Мачавая кiслата

Норма — ад 0,15 да 0,45 ммоль/л. Павышэнне ўтрымання мачавой кiслаты ў крывi i мачы адбываецца пры захворваннях нырак, падагры, лейкозе, вострых iнфекцыях, захворваннi печанi, цяжкай форме цукровага дыябету, хранiчнай экзэме, псарыязе.

Халестэрын

У норме халестэрыну павiнна змяшчацца ад 3,6 да 6,0 ммоль/л. Без яго немагчыма ўтварэнне палавых i некаторых iншых гармонаў. Аналiз на выяўленне халестэрыну крывi — важнейшы этап дыягностыкi iшэмiчнай хваробы сэрца, iнфаркту мiякарду, атэрасклерозу i захворванняў печанi.

Завышанае ўтрыманне ў крывi халестэрыну прыводзiць да абрастання сасудаў бляшкамi i звужэння сасудаў, што пагражае сардэчна-сасудзiстымi катастрофамi. Асноўная крынiца халестэрыну — ежа. Але ён можа сiнтэзавацца i ў арганiзме — у печанi i кiшэчнiку. Узровень халестэрыну павышаецца таксама пры цукровым дыябеце, хранiчных захворваннях нырак, пры алкагалiзме, панiжэннi функцыi шчытападобнай залозы, менiнгiтах, пры спадчынных захворваннях. А пры павышэннi функцыi шчытападобнай залозы, знясiленнi, хранiчнай сардэчнай недастатковасцi, вострых iнфекцыйных захворваннях, туберкулёзе, вострым панкрэатыце, вострых захворваннях печанi, некаторых вiдах анемii, халестэрыну становiцца менш за норму.

Бэта-лiпапратэiды

У норме ў крывi ўтрымлiваецца ад 1,3 да 5,4 ммоль/л бэта-лiпапратэiдаў. Калi паказчык меншы, гэта сведчыць аб парушэннях функцыi печанi. Знiжэнне можа назiрацца таксама пры алкагалiзме i цяжарнасцi. Павышаны ўзровень указвае на атэрасклероз i парушэннi абмену тлушчаў. Утрыманне бэта-лiпапратэiдаў павышаецца i пры цукровым дыябеце.

Трыглiцэрыды

Узровень трыглецырыдаў указвае на схiльнасць да атэрасклерозу. У жанчын гэты паказчык звычайна нiжэйшы, чым у мужчын. Па ўзроўню трыглецэрыдаў можна меркаваць аб асаблiвасцях харчавання. Ён можа павышацца пры спажываннi вялiкай колькасцi жывёльных тлушчаў i знiжацца пры вегетарыянскай дыеце. Высокiя лiчбы характэрныя для некаторых захворванняў нырак, знiжанай функцыi шчытападобнай залозы i алкагалiзму.

Разам з тым не будзе лiшнiм нагадаць нашым чытачам, што любая дыягностыка па вынiках зробленага аналiзу павiнна ажыццяўляцца толькi спецыялiстам, якi можа супаставiць розныя паказчыкi i зрабiць на падставе ўсебаковай iнфармацыi правiльную выснову цi прызначыць пацыенту дадатковыя метады абследавання. Нi ў якiм разе нельга самастойна ставiць сабе дыягназ i тым больш займацца самалячэннем...

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, чым адрознiваецца агульны аналiз крывi ад бiяхiмiчнага аналiзу? I чаму падчас правядзення масавай дыспансэрызацыi пацыентам пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика