21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Марыя Мартысевіч. ЛЕТА. Пухіры

26.08.2009 12:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Марыя Мартысевіч. Перакладчыца мастацкай літаратуры, паэтка, эсэістка. Супрацоўніца газэты «Новы час». Абсалютнае зло беларускага інтэрнэту. Пасьля выхаду кнігі «Цмокі лятуць на нераст» была абвешчаная наведнікамі сайту газэты «Наша ніва» «ворагам беларушчыны». Лета — пара адпачынкаў. Я заходжу ў пакой паліць кветкі, а маці, якая на гэтым тыдні ня ў рэйсе, п’е гарбату з калегай і дае той парады па туры «Бэрлін-Парыж-кудысьці-далей-на-Захад»: «Потым вы ўяжджаеце ў Францыю. Запішы: на французскім аўтабане прыбіральні бясплатныя. Ты мусіш сказаць ім пра гэта за 50 км ад мяжы».

Падглядаю: дзяўчына і сапраўды натуе: «Фр. — прыб. бяспл. (за 50 км)».

Камусьці можа падацца, што ў пакоі, дзе я паліваю кветкі, адбываецца прафанацыя такой шляхетнай зьявы, як турыстычная паездка па Заходняй Эўропе. Насамрэч, мая маці толькі што паведаміла калезе тое асноўнае (а можа і адзінае), што павінен ведаць пра Францыю кіраўнік тургрупы.

Менавіта праз гэта я так і не змагла ажыцьцявіць яе мару і пайсьці яе цярністым шляхам — у турбізнэс. Рэч у тым, што якімі б лагоднымі, разумнымі, адукаванымі, цікаўнымі ні былі людзі, якія зьбіраюцца ў турпаездку, трапіўшы ў аўтобус, яны вокамгненна ператвараюцца... не, не ў турыстаў — яны ператвараюцца ў мачавыя пухіры. Два разы на месяц мая маці вывозіць на Захад аўтобус, поўны мачавых пухіроў. І яе асноўная задача — сачыць, каб гэтыя пухіры не перапоўніліся. Інакш гэтыя пухіры палопаюцца і заліюць аўтобус разам з кіроўцамі і ёю пад самыя абдувы.

Гэта не такая ўжо простая задача — учасна спаражняць 50 мачавых пухіроў, якія зьмяшчае на сваім барту які-небудзь добра патрыманы «Мэрс» ці «Нэаплян» (зь іх у асноўным і складаецца айчынны аўтобусны парк для міжнародных перавозак). Туалеты ў іх прадугледжаныя, але, паводле канструкцыі, не адрозьніваюцца ад вясковых, і таму пасажыры самі просяць зачыніць іх, нават калі кіроўцы з самага пачатку зьлітаваліся і пайшлі пухірам насустрач. Таму — выйсьце адно: так званыя санітарныя прыпынкі. Пытаньне: «Гдзе тут туалет?» — самае частотнае пытаньне, зьвернутае да гіда. Яно нашмат апераджае іншае папулярнае пытаньне: «Дзе тут памяняць грошы?», і за ім амаль не чуваць кволага галаска некаторых пухіроў, у якіх яшчэ варушыцца сумленьне: «А какога века этат замак?» Бо грошы і патрэба ў самаадукацыі ёсьць далёка не ўва ўсіх турыстаў. А вось мачавыя пухіры ёсьць ува ўсіх. Уласна кажучы, усе турысты ёсьць мачавымі пухірамі.

Апроч таго, айчынныя турысты мужчынскага полу славяцца завядзёнкай пачынаць спажываць піва і іншыя алькагольныя вадкасьці, яшчэ не ад’ехаўшы ад роднага гораду. Такім чынам, звычайныя мачавыя пухіры ператвараюцца ў небясьпечна перапоўненыя і таму агрэсіўныя мачавыя пухіры. Былі, напрыклад, выпадкі, калі п’яныя турысты абяцалі кіроўцу абасцаць стырно, калі той ня спыніць аўтобус пасярод аўтабану ў Нямеччыне.

Калі я рыхтавалася да сваіх першых (і апошніх) паездак з тургрупамі, я старанна вучыла гісторыію і геаграфію месцаў, у якія мне наканавана было прывезьці маіх «пілігрымаў». Як выявілася, адзінае, што ад мяне ў выніку патрабавалася, — ведаць, дзе знаходзяцца прыбіральні вакол гістарычных аб’ектаў. WC-background — так бы я гэта назвала. Каб праілюстраваць калегам важнасьць гэтага бэкграўнду, маці любіць расказваць ім, што толькі аднойчы ў жыцьці я тэлефанавала ёй з-за мяжы з роўмінгу. Гэта было а 7-й раніцы, я званіла з Жоўквы (старажытнае мястэчка пад Львовам) і з ровам крычала ў слухаўку: «Мааамаааа! Дзе тут прыбіральняяяя?» Вакол мяне стаяла 40 злых пухіроў, поўных мачы пасьля начнога пераезду. Я павінна была спыніць аўтобус раней, але не знайшла на пад’езьдзе да Жоўквы ніводнага грэбанага лясочка, ніводнай стаяначкі...

Пакуль я тэлефанавала, самыя нецярплівыя пухіры знайшлі прыбіральню самастойна. Яна — шпакоўнага тыпу —месьцілася роўна пасярод двара закінутага старажытнага рэнэсанснага замку. Украіна. Тым разам усё абыйшлося.

Цяпер да пытаньня, чаму маці раіла калезе абавязкова паведаміць турыстам, што ў Францыі на дарогах прыбіральні бясплатныя, за 50 км да гэтай самай Францыі. Рэч у тым, што «мачавыя пухіры» — гэта маё бачаньне сытуацыі. Калі паслухаць, як адгукаецца маці пра сваю працу, здаецца, што слова «турызм» пішацца зь вялікай літарай Р. Нават па-руску яна называе турыстаў «туРРРысты». Гэтак яна называе турыстаў увогуле. Калі ж яна кажа пра беларускіх турыстаў, яна ўжывае іншае слова з раскацістай літарай Р. Ня буду яго называць, на ўсялякі выпадак.

У адрозьненьне ад расейцаў, якія цяпер значна багацейшыя за нашых, беларусы купляюць туры за мінімальныя грошы і хочуць атрымаць за іх максымальны сэрвіс. Адсюль — сьмяротныя праклёны ў адрас няшчасных патрыманых «Мэрсаў» і «Нэаплянаў», якія да паездкі чамусьці ўяўляюцца турыстам перасоўнымі «Рыцамі» і «Хілтанамі». Таму будні беларускіх турфірмаў — скаргі кшталту: «Суправаждаюшчая астанаўлівала ў платных туалетах па дарозе!» Таму, калі недзе ёсьць бясплатная прыбіральня, лепей спаражніць давераныя табе мачавыя пухіры ў ёй, — бо гэтыя людзі задушацца за 1 злоты, за 50 эўрацэнтаў.

Беларускі турыст заходзіць у аўтобус такім сабе Паганэлем, але з пачаткам паездкі ператвараецца ў мачавы пухір. Ён сам дзівіцца гэтай зьмене, яго злуе і бянтэжыць улада ўласнага мачавога пухіра над мозгам, але, прыстасаваўшыся да новага статусу і зьмірыўшыся зь ім, беларускі турыст у выніку застаецца цалкам задаволеным тым, што яго мачавы пухір пабачыў Эўропу. Галоўнае, каб гід быў вопытным і не забываўся кожныя тры-чатыры гадзіны выпускаць групу ў лясочак.

Але што да мяне — не, дзякуй. Шматгадовае назіраньне за працай маці прышчапіла мне гарачую любоў да перасоўваньняў па Эўропе малымі групкамі. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика