Дэбют святочных "Катоў"
Дэбют святочных "Катоў"
Малады гурт "Каты" толькi нядаўна заявiў аб сабе ў радыёэфiры прэм’ернай кампазiцыяй "Модная". А ў Дзень Незалежнасцi адбылося i "баявое хрышчэнне" — выступленне ў вялiкiм канцэрце ў кампанii зорак беларускай эстрады. Маладыя артысты i раней бралi ўдзел у зборных канцэртах, у клубах часта працавалi, але на такiм маштабным канцэрце былi заяўленыя ўпершыню. Таму, па агульным прызнаннi, надзвычай хвалявалiся. Адна справа — калi прыйшла падрыхтаваная аўдыторыя, якая ведае, што будзе слухаць. І зусiм iншая — трапiць у праграму памiж iмёнамi Iны Афанасьевай, Iскуi Абалян, Ядзвiгi Паплаўскай i Аляксандра Цiхановiча ды iншых. "Спадзяёмся, у нас атрымалася калi не запомнiцца, то спадабацца публiцы", — перажываюць маладыя людзi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады гурт "Каты" толькi нядаўна заявiў аб сабе ў радыёэфiры прэм’ернай кампазiцыяй "Модная". А ў Дзень Незалежнасцi адбылося i &
|
|