21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

10 дзён песняў, танцаў

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 дзён песняў, танцаў

Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" ўрачыста адкрыецца толькi сёння — 11 лiпеня, але па добрай традыцыi яшчэ да афiцыйнага адкрыцця пачынаюцца фестывальныя падзеi. Вось учора ў Летнiм амфiтэатры распачаўся фестывальны "марафон" мастацтваў, што будзе доўжыцца на працягу 10 фестывальных дзён. За гэты час толькi ў амфiтэатры ўбачаць самыя розныя канцэртныя праграмы 150 тысяч чалавек.

Неафiцыйна адкрыўся "базар" юбiлейным канцэртам кампазiтара Iгара Лучанка "Неспакойнае сэрца". Вядучымi былi легенда расiйскай эстрады Iосiф Кабзон — даўнi сябар кампазiтара, i наша прыгажуня Алена Спiрыдовiч. У жнiўнi Iгару Мiхайлавiчу споўнiцца 70. Не верыцца нават, бо чалавек з энтузiязмам i бурнай творчай дзейнасцю.

Нагадаю, сёлета Летняму амфiтэатру — 20 гадоў. Дарэчы, старажылы ўспамiнаюць, што сiмвалiчны ключ ад амфiтэатра 20 гадоў таму атрымаў ад будаўнiкоў знакамiты кампазiтар Марк Фрадкiн — зямляк вiцябчан. Самае дзiўнае, што ў свой час ён працаваў лiтаральна насупраць дома, дзе цяпер карпункт "Звязды". Пра гэта мне расказала адна са старэйшых жыхарак Вiцебска, якая асабiста ведала кампазiтара. Аказваецца, нейкi час ён адказваў за "музычнае жыццё" на фабрыцы лёгкай прамысловасцi "Сцяг iндустрыялiзацыi", дзе шыюць адзенне (калiсьцi i для ваенных).

Потым адбыўся вечар гумару Максiма Галкiна. А самы першы начны канцэрт, якi распачаўся а палове другой ночы, прадставiў публiцы "зорак" "Еўрабачання", сярод якіх быў і апошні пераможца — Дзіма Білан. Выступiлi Дыяна Гурцкая, наш Руслан Аляхно i iншыя.

***

Пра канцэрты пiсаць — толькi час трацiць. Як можна на газетнай паперы перадаць добры настрой, эмоцыi ад уражанняў, прыемных нечаканых i чаканых сустрэч? А каб нiхто не меў непрыемнасцяў, i, наогул, адчуваў сабе ў "базарныя" дзянькi спакойна, мiлiцыя вельмi стараецца. Мiж iншым, упершыню праваахоўныя органы стварылi ў цэнтры фестывальнага Вiцебска так званую "чырвоную зону". Пачынаючы з 16 гадзiн дня чацвярга ў раён правядзення фестывальных мерапрыемстваў можна прайсцi толькi праз "КПП". Што датычыцца аўтамабiляў, яны едуць па тэрыторыi "зоны" на хуткасцi не больш за 50 кiламетраў у гадзiну, i спыняцца забаронена.

***

Калi вы, паважаныя чытачы, раптам захочаце прыехаць у Вiцебск, ведайце, што няма ў гатэлях свабодных месцаў. Самыя актыўныя перад "базарам" знялi на час фестывалю жыллё. Вельмi шмат гасцей i ў прыватных сядзiбах, што недалёка ад абласнога цэнтра, гаспадары якiх могуць не толькi прадаставiць дах, але i прывезцi ў фестывальны горад i наадварот.

Для ўстаноў грамадскага харчавання аб’яўлены спецыяльны конкурс на самае лепшае i нестандартнае абслугоўванне. Ды i без таго гандляры пастаралiся абслужыць як мага больш наведвальнiкаў. Нездарма нават прыказка такая з’явiлася — "базар" год кормiць!"

Памятаецца, быў час, калi на "базары" была значная праблема, быццам бы простая — не хапала грамадскiх бiяпрыбiральняў. Сёлета iх каля 40. Ды i кантэйнераў для смецця паставiлi дастаткова — больш за 70, што ў два разы больш леташняга. Камунальнiкi, як i мiлiцыянеры, працуюць паводле асобага "базарнага" рэжыма. Як i карэспандэнты "Звязды". Дарэчы, а чаму б вам не стаць сааўтарамi? Мо нейкiя падзеi адбылiся на "базары", якiя вельмi змянiлi ваша жыццё? Тэлефануйце! Пiшыце! Жывiце фестывалем!

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" ўрачыста адкрыецца толькi сёння — 11 лiпеня, але па добрай традыцыi яшчэ да афi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика