15 лiпеня менскi клюб Рэактар зьбярэ музычныя калектывы ў стылi фольк-метал-медыеваль каб адзначыць гадавiну Грунвальдзкай бiтвы, што адбылася 15 лiпеня 1410 году. Бiтва пад Грунвальдам - адна з важнейшых падзеяў у гiсторыi трох народаў, найбуйнейшая бiтва Сярэднявечча, якая вызначыла лёс не аднаго эўрапейскага народа. 15 лiпеня 1410 года аб"яднаныя сiлы Вялiкага Княства Лiтоўскага й Кароны Польскай перамаглi Тэўтонскi ордэн менавiта на Грунвальдзкiм полi (пад Дуброўнаю, зараз тэрыторыя Польшчы). Гэтай перамогай нашы продкi практычна ўратавалi сябе ад вынiшчэння. Бальшыню войска Вiтаўта Вялiкага складалi менавiта беларусы. 15 лiпеня 1410 году на вузкiм полi каля вёскi Грунвальд сышлiся на бiтву аб'яднаныя войскi ВКЛ i Польскага каралеўства з крыжацкiм войскам. Гэтая бiтва ўвайшла ў гiсторыю як вялiкая. Вялiкая таму, што нiводная зь бiтваў Сярэднявечча не зьбiрала такой колькасьцi воiнаў — некалькi дзесяткаў тысяч, i таму, што яна прадвызначала далейшае разьвiцьцё многiх эўрапейскiх народаў i стала фiналам страшнага, больш чым двухсотгадовага супрацьстаяньня дзьвюх магутных сiл — славян i крыжацкiх заваёўнiкаў. На грунвальдзкiм полi войскi ВКЛ налiчвалi 40 харугваў воiнаў з кожнага беларускага горада й мястэчка. Грунвальдзкая бiтва разьвеяла ўяўленьнi аб нязломнасьцi i непераможнасьцi Тэўтонскага Ордэна. Яго палiтычная i ваенная моц была зломленая. Удар для тэўтонцаў быў настолькi ашаламляльны, што землi ўсходнiх славян пяць стагодзьдзяў ня ведалi нямецкай агрэсii. Разгром крыжакоў павысiў аўтарытэт ВКЛ i Польшчы ў Заходняй Эўропе. На месцы Грунвальдзкай бiтвы ў 1960 годзе быў усталяваны помнiк. Арганiзатар канцэрту Вiталь Супрановiч:"Упершыню фэст прысьвечаны Грунвальду мы правялi ў 2005 годзе, таксама у Рэактары, да 595-ых угодкаў. Гэта была прэзэнтацыя дыску "Сярэднявечная дыскатэка" гурту Стары Ольса. Паглядзiм, як пройдзе ў гэтым годзе. Магчыма зробiм фэст штогадовым. Нажаль, пакуль не выпадае па многiх прычынах, зрабiць яго на адкрытым паветры. Мы сабралi гурты трох накiрункаў: метал, фолк i сярэднявечная муыка. Спадзяемся гледачам будзе цiкава." Алесь Таболiч, гурт ZNICH:"Наш гурт з радасьцю прымае ўдзел у такiх мерапрыемтсвах, прысьвечаных адраджэньню беларускай культуры, гiсторыi. На жаль, па незразумелых прычынах, мы не здолеем выступiць на фэсьце Басовiшча, таму запрашаем усiх нашых фэнаў 15 лiпеня ў Рэактар. Таксама маем вялiкi спадзеў на ўдзел у фэсьце Be Free якi пройдзе ў Львове. Арганiзатары, як я ведаю, вырашаюць пытаньне з павелiчэньнем часу фэсту. Калi усё вырашыцца то мы пэўна зайграем для украiнскай публiкi". 15 лiпеня. 17.30. клюб Реактор
Грунвальдзкi фэст
ZNICHUNIA(з новым альбомам Dolam)SONCAVAROTLITVINTROLLЗМIЦЕР САСНОЎСКITESTAMENTUM TERRAEРОКАШ Вядучы канцэрту Зьмiцер Сасноўскi. Даведкi: 6490888, 7662425 Кошт квiткоў:12 000 - першыя 5015 000 - астатнiя18 000 - у дзень канцэрту25 000 - месца за столiкам + кампакт-дыск у падарунак! Кропкi продажу:Клуб РеакторТалбухiна, 4ГЦ "Купалаўскi" 19 i 26 кропка
На добры напамiн Песьня пра сьмелага хлопца з Вялiкага Княства Лiтоўскага
Алесь Ставер, Аляксей ГлотEm Am Грунвальдская бiтва, бушуюць пажары,C H7Над полем, над гаем удушлiвы дым.Em Am Чужынцы нахлынулi чорнаю зграяй,C H7Радзеюць магутнага войска рады.Em Am Патрэбна падмога, патрэбна падмога,F H7 Iначай загiне Краiна ў агнi:Em Gm Юнак-беларус палявою дарогай F C H7 З завостранай дзiдай iмчыць на канi. У бiцьве ён страцiў малодшага братаАд гора сьляза на павеках iмжыць.Прыехаў дадому, а брат сярод хатыНа посьцiлцы белай зьнямелы ляжыць Пакутна ўзьнялася сьсiвелая мацiУ поглядзе мацi - жальба i дакор:Прывезьлi ўранку, пакiнулi ў хаце, Ад ранаў крывавых саколiк памёр. Над братам загiнуўшым даўшы прысягуПасьцiлку на дзiду юнак нанiзаў.Пад бел-чырвон-белым разгорнутым сьцягамПадмогу па вёсках склiкаць паiмчаў.Убачыўшы сьцяг той ўзнiмалiся вёскi,На поклiч ваякi iшлi грамадой.Сабралася хутка вялiкае войскаI рушыла войска на праведны бой. Нястрымнай лавiнаю несьлiся конi, Маланкамi кроiлi неба мячы.Магутны парыў той рашучай пагонiСтрымаць не ўдалося нiкому нiчым.З тых дзён не адно праяляцела стагоддзе,Нямала вады ў акiяны сплыло.Пра сьцяг беларускi казалi ў народзе,А сьцягу шмат часу нябачна было. Як быццам у бiцьве згубiўся ён недзе,Мы доўга з надзеяй глядзелi ўпрасьцягУ пыльных стагоддзях жадаючы ўгледзiць Сваёй незалежнасьцi, мужнасьцi сьцяг.Нарэшце ўзыйшоў ён сьвiтальнай зарою,Прабiўся скрозь цемру, разьвеяў хаўрус.Сьвяцiць яму доўга над роднай зямлёюПакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!Пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!
15 лiпеня менскi клюб Рэактар зьбярэ музычныя калектывы ў стылi фольк-метал-медыеваль каб адзначыць гадавiну Грунвальдзкай бiтвы, што адбылася 15 лiпеня 1410 году. Бiтва пад Грунвальдам - адна з важнейшых падзеяў у гiсторыi трох народаў, найбуйнейшая бiтва Сярэднявечча, якая вызначыла лёс не аднаго эўрапейскага народа. 15...
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.