Камедыя супраць меладрамы
Камедыя супраць меладрамы
На мiнулым тыднi пачалiся здымкi фiльма "Дняпроўскi рубеж" паводле Аляксея Дударава. Яго сцэнарый летась перамог у конкурсе, якi абвяшчала кiнастудыя "Беларусьфiльм" i атрымаў права быць экранiзаваным. Такую адказную працу даверылi Дзянiсу Скварцову, маладому рэжысёру, якi сваiм патрыятычным падыходам у фiльме "Шчыт Айчыны" крануў кiраўнiцтва. Але якiя рысы яшчэ павiнны быць уласцiвыя маладому чалавеку, якi марыць быць карысным беларускаму кiно? На гэтае пытанне павiнен быў адказаць конкурс на лепшы сцэнарый поўнаметражнага мастацкага i тэлевiзiйнага фiльма, якi праводзiла кiнастудыя для маладых сцэнарыстаў на тэму "Моладзь. Сям’я. Грамадства". Па яго ўмовах лепшы сцэнарый таксама павiнен быць экранiзаваны. Зрэшты, чаго ж гэтыя конкурсы праводзiць, як не для таго, каб у вынiку з’яўлялiся цiкавыя фiльмы? І вось падведзеныя вынiкi конкурсу, якiя аказалiся ў нейкай ступенi нечаканымi: першая прэмiя не была прысуджана. Хоць далей журы вырашыла ўзнагародзiць тры сцэнарыi i яшчэ тры заахвоцiла. Другую прэмiю прысудзiлi Людмiле Анiковiч, якая прапанавала сцэнарый меладрамы "Кветкi жыцця". Вiдавочна, што любiмым святам моладзi застаецца Новы год, напэўна, таму, што дазваляе фантазii трансфармавацца ў розныя сюжэты. Алена Кузняцова i Святлана Шымко ў сааўтарстве прыдумалi сюжэт камедыi "Кавардак". Iх навагодняя камедыя была ацэнена так жа, як i навагодняя меладрама Iгара Троцькi "Усё, што нам трэба" — трэцяй прэмiяй. У намiнацыi "Шанц" былi вызначаны тры працы: Алены Беланожкi "Пад музыку Вiвальдзi", Ганны Лузан "Першакурснiкi" i "Каманда" Юлii Зязюлiнай i Юлii Лень. I ўсё б на гэтым скончылася. Але... Адна назва прыцягнула ўвагу Андрэя Курэйчыка, якi быў аўтарам сцэнарыя расiйскай камедыi "Любовь-Морковь". Справа ў тым, што ў Курэйчыка ёсць п’еса пад назвай "Першакурснiкi", напiсаная ў 2003 годзе. I вось у яе аўтара закралiся сумненнi, цi не атрымаўся конкурс "з душком"... Прэс-служба Курэйчыка распаўсюдзiла паведамленне, у якiм Андрэй заявiў: "Я не выключаю, што сцэнарый у мяне проста скралi. Тое, што я пра яго даведаўся, дазваляе падазраваць, што ён мае прамое дачыненне да маiх прац. Я абавязкова разбяруся ў гэтай сiтуацыi. Аўтарскiя правы — аснова асноў цывiлiзаванага грамадства. Кiнастудыя павiнна даць тлумачэннi". У кiнастудыi патлумачылi, што з Курэйчыкам там знаёмыя — ён прапаноўваў "Беларусьфiльму" сцэнарый, якi не выклiкаў цiкавасцi. Потым быў абмен абвiнавачаннямi — у бок аўтара "ў другаснасцi iдэй", ад яго ў бок кiнастудыi — "у непрафесiяналiзме". Цяпер мы назiраем чарговы вiток? — Гэтае абвiнавачанне — трызненне самога Курэйчыка i больш нiчога, — гаворыць Наталля Сцяжко, галоўны рэдактар кiнастудыi "Беларусьфiльм". — Яму патрэбна любая iнфармацыйная нагода, каб нагадаць пра сябе. Але было б добра, каб ён гэта рабiў дзякуючы ўласнай творчасцi. У яго сапраўды ёсць такая п’еса, але сцэнарый, якi быў прапанаваны на конкурс, нiчога агульнага з ёй не мае. Усе прэтэнзii могуць быць нават не столькi да нас, колькi да аўтара. Але аўтары, якiя ўдзельнiчалi ў нашым конкурсе, падпiсвалi распiску, што валодаюць выключным правам на працу, якую прапаноўвалi да разгляду. Курэйчык як юрыст павiнен ведаць, што назвы не падлягаюць аўтарскаму праву. Але ён як чалавек адукаваны ў гэтым сэнсе пiша вельмi акуратна — "ён падазрае", што гэта можа быць плагiятам. Такiм чынам, я лiчу, толькi дзеля таго, каб гучала яго iмя хоць бы дзякуючы нейкаму скандалу. Наталля Сцяжко адзначыла, што конкурс быў моцны ў параўнаннi з мiнулым годам. Усе сцэнарыi вартыя ўвагi i, у прынцыпе, могуць быць увасобленыя на экране. Але першая прэмiя не была прысуджана толькi таму, што не было сцэнарыяў, якiя могуць быць запушчаны ў працу заўтра, усе патрабуюць дапрацоўкi. Але з двума ўжо пачалi працаваць спецыялiсты, яны стаяць у плане. Ларыса ЦIМОШЫК. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя рысы павiнны быць уласцiвыя маладому чалавеку, якi марыць быць карысным беларускаму кiно? На гэтае пытанне павiнен быў адказаць конкурс на лепшы |
|