Калi кармiць?
Калi кармiць?
У працэсе сваёй жыццядзейнасцi раслiны бяруць з глебы ваду i пажыўныя мiнеральныя
рэчывы ў выглядзе слабых водных раствораў. Вядома, што адны раслiны хутчэй растуць
удзень, другiя — уначы. Напрыклад, бульба, памiдоры, буракi, морква, груша, малiна, канюшына, лубiн хутчэй растуць уначы. А вось парэчкi, агрэст, вiнаград, агуркi, кабачкi, гарбузы лепш любяць расцi ўдзень. Раслiны, якiя любяць расцi ўначы, больш рэагуюць на догляд i больш жыццяздольныя.
У адпаведнасцi з асаблiвасцямi росту ў пэўны час сутак пазакаранёвыя падкормкi,
а таксама слабыя водныя растворы "аматарам начнога ўкладу жыцця" лепш даваць вечарам,
а дзённага — з самага ранку. Такi iндывiдуальны падыход дазваляе больш рацыянальна
выкарыстоўваць мiнеральныя ўгнаеннi i мiкраэлементы. Калi вы не згодныя з такiм
сцвярджэннем бывалых агароднiкаў, тады паназiрайце самi, як рэагуюць вашы гадаванцы
ў садзе-агародзе на падкормкi ў розны час.
Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У працэсе сваёй жыццядзейнасцi раслiны бяруць з глебы ваду i пажыўныя мiнеральныя рэчывы ў выглядзе слабых водных раствораў. Вядома, што адны раслiны
|
|