21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закупачныя цэны на жывёлагадоўчую прадукцыю павялічаны на 10 працэнтаў

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закупачныя цэны на жывёлагадоўчую прадукцыю павялічаны на 10 працэнтаў

Закупачныя цэны на жывёлагадоўчую прадукцыю, у прыватнасцi, на малако, буйную рагатую жывёлу i свiней, у Беларусi павялiчаны на 10 працэнтаў з 22 лiпеня. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 1061.

Каментуючы па просьбе дакумент, начальнiк галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Ганна Андрыевiч адзначыла, што павышэнне закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю звязана з неабходнасцю пакрыцця затрат на яе вытворчасць i кампенсацыi ўзросшых цэнаў на матэрыяльныя рэсурсы, уключаючы палiва, угнаеннi, кармы, збожжа, а таксама выраўноўвання цэнаў на аналагiчную прадукцыю з суседнiмi краiнамi.

"Мы падрыхтавалi эканамiчнае абгрунтаванне аб неабходнасцi павелiчэння закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю i цяпер задаволены тым, што знайшлi ў гэтым пытаннi ўзаемаразуменне з боку ўрада", — падкрэслiла спецыялiст. Згодна з разлiкамi, дзякуючы павышэнню закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю на 10 працэнтаў, сельгасарганiзацыi атрымаюць да канца года Br200 млрд дадатковай выручкi.

Новае павышэнне закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю запатрабуе таксама паэтапнага павышэння гранiчных адпускных цэнаў на малочную i мясную прадукцыю. Аднак пакуль што гранiчныя адпускныя цэны не павышаны. Паводле слоў спецыялiста, гэтыя затраты часткова будуць ускладзены на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Папярэдняе павышэнне закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю было 25 лютага 2008 года: на малако — на 10 працэнтаў, буйную рагатую жывёлу — на 5 працэнтаў, свiней — у сярэднiм на 4 працэнты. Адпускныя ж цэны на сацыяльна значную прадукцыю павялiчваюцца нязначна i паэтапна. Так, з 3 сакавiка яны былi павялiчаны на малочныя прадукты — на 2 працэнты, ялавiчыну тушамi — на 1,5 працэнта i свiнiну тушамi — на 1 працэнт. З 11 чэрвеня 2008 года закупачныя цэны на БРЖ былi павышаны яшчэ на 10 працэнтаў.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закупачныя цэны на жывёлагадоўчую прадукцыю, у прыватнасцi, на малако, буйную рагатую жывёлу i свiней, у Беларусi павялiчаны на 10 працэнтаў з 22 лiпе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика