На мінскім чыгуначным вакзале шукалі бомбу
Каля 500 чалавек былі эвакуіраваныя з чыгуначнага вакзала ў Мінску сёння ў 5 раніцы. Невядомы паведаміў у міліцыю, што ў будынку вакзала знаходзіцца выбухное прыстасаванне. Бомбу шукалі каля гадзіны. Толькі у 6.25 пасажыраў і супрацоўнікаў чыгункі пачалі прапускаць на вакзал.
Пра гэта "Еўрарадыё" паведамілі ў транспартнай міліцыі. Праваахоўнікі адзначылі, што паведамленне аб мініраванні вакзала не звязваюць з выбухамі ў Мінску. Тым не менш расследаваннем справы будзе займацца міліцыя горада. Транспартная міліцыя: “Было эвакуіравана каля 500 чалавек, але інфармацыя не пацвердзілася. Учора было аналагічнае паведамленне недзе па горадзе, таму справай будзе займацца гарадское ўпраўленне”. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 500 чалавек былі эвакуіраваныя з чыгуначнага вакзала ў Мінску сёння ў 5 раніцы.
|
|