21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апазіцыя ў парламенце будзе выконваць рытуальныя функцыі

26.08.2009 12:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь Міхалевіч спадзяецца, што разам з дэпутацкім мандатам атрымае службовую машыну і будзе на ёй ездзіць “у народ”. Анатоль Лябедзька будзе расказваць людзям аб усіх распрацаваных ім, але не прынятых законах і прапановах. Станіслаў Шушкевіч кажа, што наш парламент выконвае толькі рытуальныя функцыі. А палітолаг Раман Якаўлеўскі лічыць, што прыход у Палату прадстаўнікоў апазіцыянераў паўнамоцтваў яму не прыбавіць.
Будзе апазіцыя байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў альбо возьме ў іх ўдзел да апошняга, пакуль канчаткова не вырашана. Магчыма, гэта стане вядома за 5 дзён да дня галасавання - 28 верасня. Хоць ужо зараз усе дэмакратычныя кандыдаты ў адзін голас сумняюцца ў тым, што гэта будуць сапраўды выбары. Але спадзяюцца на цуд і таму актыўна займаюцца зборам подпісаў у сваю падтрымку. Еўрарадыё пацікавілася ў прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат: што змогуць зрабіць карыснага некалькі апазіцыйных дэпататаў супраць праўладнай большасці у тым выпадку, калі хтосьці з апазіцыянераў трапіць у ПП?

Экс-намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч шчыра прызнаў, што прыняць ліберальныя альбо дэмакратычныя законы апазіцыйная меншасць у парламенце не здолее.

Алесь Міхалевіч: “Зразумела, нейкага юрыдычнага закона, каб прыняць нейкія іншыя законы, не будзе. Таму, што меншасць заўсёды ёсць меншасць, і большасць заўсёды яе можа здамінаваць. Але будуць іншыя механізмы: можна будзе звяртацца да людзей, можна будзе звяртацца да народа, выкарыстоўваць прэсінг з боку народа дзеля таго, каб патрабаваць дэмакратызацыі”.

Але нават гэтая “дробязь”, па словах палітыка, магчыма будзе толькі пры той умове, калі гэта будуць сапраўды выбары, а не прызначэнне дэпутатаў. Як праўладных, так і з ліку апазыцыйных кандыдатаў. Праўда, Міхалевіч прызнаўся Еўрарадыё, што калі прызначаць яго, то станавіцца ў позу і выкідаць дэпутацкі мандат не стане.

Алесь Міхалевіч: “Было б вельмі дзіўна, калі б хтосьці, у каго з’яўляецца магчымасць для дадатковай інфармацыйнай працы, для дадатковай працы з людзьмі, ад гэтых магчымасцяў адмовіўся. Калі б мне прапанавалі службовую машыну і магчымасць ездзіць і сустракацца з людзьмі па ўсёй Беларусі, зразумела, я б гэтай магчымасцю скарыстаўся. Тое самае тычыцца і Палаты прадстаўнікоў - было б вельмі дзіўна, калі б людзі адмаўляліся ад дадатковых магчымасцяў, якія дае ім гэты статус”.

На думку лідэра АГП, сустаршыні АДС Анатоля Лябедзькі, калі апазіцыянеры і патрапяць у абмежаванай колькасці ў парламент, то штосьці грунтоўнае зрабіць на глебе законатворчасці ім наўрад ці ўдасца. Адзінае - распрацоўваць свае прапановы і даводзіць да ведама людзей, што існуюць іншыя, адрозныя ад прапанаваных уладай праектаў.

Анатоль Лябедзька: “Але калі б там былі людзі кшталту Яраслава Раманчука, Станіслава Багданкевіча, якія дасведчаныя ў эканамічнай сферы; Лявона Баршчэўскага, які добра валодае пытаннямі адукацыі; Анатоля Паўлава, які быў прарэктарам - калі такая якасць людзей, то дзесятак-другі - і праца Палаты прадстаўнікоў пайшла б па іншай каляіне. У любым выпадку, там была б заўсёды інтрыга, і яны б пачалі працу па вяртанні таго, чаго няма ў нас. А ў нас няма парламентарызму і няма парламента”.

Вось толькі пералічаныя старшынём АГП людзі кандыдатамі ў дэпутаты ПП не зарэгістраваліся. Таму надзеі на вяртанне парламентарызма няму. Але затое будзе магчымасць, у выпадку абрання, і пра гэта расказаць людзям.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч лічыць, што колькі б апазіцыянераў ні прайшло ў дэпутаты ПП, нічога там зрабіць і змяніць яны не здолеюць.

Станіслаў Шушкевіч: “Чытайце нашу Канстытуцыю і паслухайце, якім чынам рэгулюецца наша жыццё - выдаюцца ўказы прэзідэнта, і па іх гэта жыццё ідзе. А так званы парламент не адыгрывае ніякай ролі. Ён пагаджаецца з паслом, якога прызначылі і г.д. Гэта рытуальныя функцыі, якія надзяляецца звычайна прэзідэнт у той жа Германіі. Нічога не зменіцца і змяніцца не можа! У гэтай шклянцы вады, якую ўяўляе з сябе “палатка”, яны могуць там пабурліць, пашумець і нічога далей”.

Згодны з меркаваннем палітыка і палітолаг Раман Якаўлеўскі.

Раман Якаўлеўскі: “Паўнамоцтвы самаго так званага парламенту - аніякія. Як вядома, у Беларусі вяршынства ўказаў прэзідэнта над законамі, і любы указ мацней за закон, прыняты парламентам. Калі так здарыцца, што ў парламенце з’явіцца нехта ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл, наконт чаго ў мяне вялікі сумнеў, то аніякага ўплыву яны не будуць мець”.

Адзінае, кажа палітолаг, што яны змогуць зрабіць - унесці нейкія папраўкі ў закон. Якія, у выніку, мала што зменяць у самой літары закону.





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь Міхалевіч спадзяецца, што разам з дэпутацкім мандатам атрымае службовую машыну і будзе на ёй ездзіць “у народ”. Анатоль Лябедзька будзе расказваць людзям аб усіх распрацаваных ім, але не прынятых законах і прапановах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика