21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выдадзена кніга Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас»

26.08.2009 12:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Выйшла з друку кніга нарысаў, мемуараў і эсэ беларускай паэтэсы Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас", паведамляе БелаПАН. Кніга выдадзена ў Вроцлаве (Польшча) у межах серыі "Гарадзенская бібліятэка" пры падтрымцы аргкамітэта грамадскага руху "За Свабоду" і калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага пры Вроцлаўскім універсітэце.

Прэзентацыя выдання прайшла 3 жніўня ў вёсцы Біскупцы, на радзіме паэтэсы. Мерапрыемста праходзіла ў двары дома сястры Д.Бічэль Рэні Супрэнь. На прэзентацыі прысутнічалі даўнія суседзі паэтэсы, жыхары вёскі Біскупцы, а таксама гродзенскія літаратары, мастакі і грамадскія дзеячы.

Паводле слоў аднаго з арганізатараў прэзентацыі грамадскага дзеяча Паўла Мажэйкі, асабліва важна было пачаць серыю прэзентацый кнігі Д.Бічэль менавіта з яе роднай вёскі. "Мы вярнуліся да каранёў, да тых мясцін, з якіх чэрпаем энергію. Беларуская традыцыйная вёска вымірае, і гэта сумна. Мы хацелі зрабіць свята для Біскупцоў, для іх чыстых і светлых жыхароў. І нам гэта ўдалося", — зазначыў ён.

Раней у межах серыі "Гарадзенская бібліятэка" выйшла манаграфія доктара гістарычных навук Юрыя Гардзеева "Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя стасункі ў 16—18 стст.)".

Данута Бічэль (Бічэль-Загнетава) нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы (цяпер Лідскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям`і. Аўтар зборнікаў паэзіі "Дзявочае сэрца" (1961), "Нёман ідзе" (1964), "Запалянкі" (1967), "Доля" (1972), "Ты — гэта ты" (1976), "Браткі" (1979), "Дзе ходзяць басанож" (1983), "Загасцінец" (1985), "Даўняе сонца" (1987), "А на Палессі" (1990), "Хадзі на мой голас". Аўтар паэм і кніг вершаў для дзяцей "Перапёлка" (1968), "Грыб-парасон" (1969), "Дзічка" (1971), "Рыжая палянка" (1971), "Дагані на кані" (1973), "Лузанцы" (1982), "Габрынька і Габрусь" (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік вершаў "Дзе ходзяць басанож".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Выйшла з друку кніга нарысаў, мемуараў і эсэ беларускай паэтэсы Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас", паведамляе БелаПАН. Кніга выдадзена ў Вроцлаве (Польшча) у межах серыі "Гарадзенская бібліятэка" пры падтрымцы аргкамітэта грамадскага руху "За Свабоду" і калегіума Усходняй Еўропы імя Яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика