21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сказана — зроблена!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сказана — зроблена!

...Гэтага дня чакалi ўсе: у Мiколы дзень народзiнаў. Здавалася б, у кожнай студэнцкай групе такiх дзён — аж браце ты мой!.. Але толькi Мiколаў прыпадаў на кастрычнiк, калi можна яшчэ ладзiць шашлыкi i танцы на вулiцы, калi з некiм можна заблукаць у лесе...

Тры гады запар уся група выязджала ў жывапiснейшыя мясцiны, на бераг возера, на дачу да Мiколавых бацькоў...

Так было i цяпер: скiнулiся на сякi-такi падарунак, прыпасы, усё астатняе ўзяў на сябе iмянiннiк. Праўда, ключы ад дачы бацька яму з умоваю даў. Сказаў, што цяпер чысцяць возера, вывозяць сапрапелi. А гэта — найлепшае ўгнаенне. Таму, сынок, "злавi" машыну, дай шафёру якую капейку. Хай скiне... На гарод.

...Свята прайшло на ўра i з усiм, што планавалася — з вiншаваннямi, шашлыкамi, танцамi, пацалункамi... Пасля якiх, успомнiў сын i бацькаву просьбу. Адправiў сяброў — лесам, у бок чыгункi, а сам выскачыў на грунтоўку — перахапiць грузавiк.

Чакаў зусiм нядоўга — машына спынiлася.

— Чаго табе? — высунуўся вадзiцель.

— Ды вось... Бацька сказаў... Можа скiнеце кузаўчык нам на дачу. Я заплачу, — жаласна зацягнуў хлапец i палез у кiшэню па грошы.

— Што, увесь? — здзiвiўся мужык.

— Ну.

Вадзiцель збочыў з дарогi, выгрузiў груз на грады i з’ехаў. Мiкола пабег даганяць сяброў.

...У панядзелак перад заняткамi група абмяркоўвала Мiколаў дзень. Усiм было весела, апроч... iмянiннiка. Як высветлiлася, непадалёк, паўз дачу, вазiлi не толькi сапрапелi, але i... асфальт на будаўнiцтва шашы на Гродна. Пяць тон гэтага матэрыялу згрузiлi на любiмай дачы.

А таму студэнты туды паехалi зноў. І зноў. Ужо без шашлыкоў i дзяўчат — дзяўблi i выносiлi "сапрапелi".

Вiктар Варанец,

г. Гродна

"I нiхто не пакрыўдзiўся!"

Мой дзядуля пайшоў з жыцця ў 1945-м, пражыў 98 гадоў. Шмат што паспеў зрабiць, шмат што расказаць... Адзiн эпiзод.

Жыхары нашай вёскi Тапарышчы на пачатку мiнулага стагоддзя жылi бедна, зямлi амаль што не мелi — каровы былi на 6 падворках з 32...

Ажыла вёска са з’яўленнем земства, калi кожны гаспадар атрымаў па надзелу зямлi: праз год-другi каровак стала нават больш, чым двароў. Гэта значыць, што ў асобных — iх было i па дзве...

Таму, зразумела ж, паўстала праблема з асемяненнем. На вясковым сходзе рашылi купiць быка, кармiць — па чарзе. Так i зрабiлi. Але ж не пашчасцiла: бык той у хуткасцi нагу паламаў...

Сабралiся вякоўцы яшчэ раз, рашылi, што яго трэба падкармiць i пусцiць пад нож. Мяса — падзялiць на ўсiх.

Лёгка гэта сказаць, а вось як зрабiць?... Дапамог 16-гадовы Пятрок Падбярэзкiн, якi парабкаваў у аднаго з тутэйшых заможных сялян. Свае меркаваннi наконт раздзелу тушы ён выклаў так:

Васiлю Кулiнцу — ногi,

Што жыве ля дарогi,

Сапрону — рогi, што высокiя парогi,

Марыне Шляхцянцы — галава,

Што даўно ўдава,

Дзям’яну — пуп,

Што дужа скуп,

Аляксею — язык,

Што спакойны мужык,

Мiну Юркевiчу косцi,

Што ездзiў у Амерыку ў госцi,

Мiхалачку — сцягно,

Што ўдаўцом даўно,

Iгнату — пячонка,

Што сварлiвая жонка,

Самулiсе — лапатка,

Што старэнькая хатка,

Патрахею — сэрца,

Што ў пляну быў у немца,

Прузыне хрыбет,

Што ў куранцы жыве,

Iвану Мiкiцёнку вуха,

Што жонка глуха,

Тэклi — грудзiна,

Што бондарца радзiла,

Савачку — скурышча,

Што кожны дзень iгрышча...

Iншымi словамi, пры дзяльбе Ермалай настолькi праўдзiва, настолькi аб’ектыўна ахарактарызаваў кожнага з вясковых гаспадароў, што... абсалютна нiхто не пакрыўдзiўся! Людзi на памяць ведалi, што каму дасталося i, сабраўшыся разам, любiлi паўтараць. Напэўна таму "расклад" гэты лёгка засвойвалi дзецi, потым дзецi дзяцей...

Факт, што помнiцца ён i сёння.

Што датычыцца падлетка, якi на гэты падзел адважыўся, то ў сярэдзiне 20-х ён быў прызваны ў армiю, служыў у Оршы, там жа ажанiўся, асеў... Ваяваў у гады Вялiкай Айчыннай, меў узнагароды. Пасля смерцi жонкi вярнуўся ў родную Чырвоную Слабаду, дзе мы i сустракалiся. Я, помню, пытаў у яго аб рабоце парабкам. Адказаў, што цяжкай яна не была, бо гаспадар быў чалавекам добрым i працай не перагружаў. А калi пачуў "паэму" пра падзел быка — аж пацалаваў на радасцях.

А.В. Маскалёў,

в. Гузовiна, Крупскi раён

Куфэрак проста адчыняўся

У тыя гады пра НЛА не гаварылi толькi немаўляты, бо не ўмелi. Усе астатнiя дзялiлiся на тры лагеры: адны ў iснаванне незямных цывiлiзацый безагаворачна верылi, другiя — не, трэцiя пакуль надчэквалi, вызначалiся, да каго б прымкнуць...

Я ў той год была класнай у 9-м, запрасiла бацькоў на сход. Прыйшлi, як водзiцца, адны матулi, i мы, усе разам, сталi падымацца на другi паверх, у наш клас. Я, як гаспадыня, iшла першай, звыкла тузанула за ручку — дзверы, аднак, нi з месца. "Ну, — думаю, — мусiць, нейкiя гарэзы на шчотку зачынiлiся?..". А адна з мацярок (галоўнае ўпэўнена так): "Не, там парачка!..".

Прыкiдваю — быць таго не можа! Я сваiх вучняў ведаю... Тузаю дзверы далей — сама, потым аднаго з хлопцаў папрасiла. Той iх так страсянуў, — шчотка выпала. Кабеты — стрымгалоў — у клас! I давай за шафы зазiраць, пад парты — шукаць закаханых.

Марна ўсё — нiдзе нiкога, пуста... I вокны зачынены.

Стаiм мы, адна на адну пазiраем, а зразумець нiчога не можам.

— Гэта НЛА, — шэпча раптам адна з жанчын.

У мяне — мурашкi па спiне, у жанчын, мусiць, таксама, бо твары збялелi... Усе зноў кiнулiся да партаў, да шаф — выцягвалi шуфлядкi, перабiралi кнiгi, шукалi хоць нейкiя "сляды" прышэльцаў...

Як прайшоў той сход, помню дрэнна, затое добра — як на ватных нагах iшла дадому, як нi з кiм не магла гаварыць, нi аб чым iншым думаць i потым — заснуць...

Ранiцай (як цяпер гэта бачу) ледзь жывая (НЛА гэта ж вам не жартачкi!) прыпаўзла ў школу — заходжу ў клас, узiраюся ў твары вучняў. Двое ўсмiхаюцца, вочы хаваюць, потым кажуць мне:

w Данута Вiкенцьеўна, паглядзiце пад столь.

w Падымаю вочы, бачу... два невялiкiя акенцы ў сцяне.

w Куфэрак, як высвятляецца, проста адчыняўся: хлопцы вынялi ў iх шыбы i, зачынiўшы дзверы на шчотку, вылезлi.

Як яны гэта зрабiлi (сталы ўсе стаялi на месцы) не ведаю i сёння. Не iнакш, як падскочылi, падцягнулiся на руках (абодва досыць спрытнымi былi). А потым — "спаўзлi" па сцяне ўнiз галавой...

Папярэдзiла, каб было гэта ў першы i апошi раз. А ў глыбiнi душы шчыра парадавалася, што нiякiх iншапланецянаў у школе не было. Былi дзецi, якiх я вельмi любiла i якiх вельмi часта ўспамiнаю.

З надзеяй на тое, што яны, мо, таксама?

Д.В. Шаўлоўская,

в. Янушкавiчы, Валожынскi раён

Харошая баба

Мода цяпер пайшла — падворкi свае ўпрыгожваць, тэрыторыю вакол iх... Нехта дрэвы садзiць, кветкi, кусты, нехта — на большае замахваецца. Адзiн мужык кабету з дрэва выразаў (у хустачцы пад бараду, з рукамi на жываце), расфарбаваў як след i ў вёсцы сваёй хаты на пастаменцiк паставiў. Няхай, маўляў, гасцей вiтае, хай дом сцеражэ... Ды i мацi весялей —калi натомiцца, калi захоча на лаўцы пасядзець, у кампанii будзе...

I вось цi не назаўтра (вёска абнову яшчэ не разгледзела) шчыруе тая матуля ў гародзе, чуе:

— Ну, здарова была!

Маўчыць у адказ, бо не ёй жа, думае: яе ж за плотам не вiдаць...

А гамонка далей iдзе. I бабулi — цiкава. Блiжэй памаленьку патэпала. Чуе здалёк яшчэ:

— Ты, Маня, чалавек, харошая баба! А мая ж дык — кобра азiяцкая. Усё ёй мала, усё не так... Ну вось скажы: я не гаспадар? Маўчыш, значыць ведаеш, што гаспадар... Усё ўмею, усё, што хочаш, зраблю! А калi вып’ю, дык каму ад гэтага дрэнна? Нi я капейку прап’ю, нi з кiм паб’юся. Дамоў прыпаўзу i цiхенька лягу. А яна — аж шалее тады! А ўжо кляне... Каго, Маня? Роднага мужыка! Цi ж так можна? Маўчыш. Значыць, згодна са мной — нельга!.. Маня, а давай я да цябе перайду! Прымеш, га? Жыць будзеш, як у бога за пазухай!.. Ну што ты маўчыш? Цяжка рашыцца? А я цябе не падганяю...

Маня мiж тым вылазiць на вулiцу, бачыць — на лаўцы мужык з iх вёскi сядзiць — на добрым падпiтку, курыць...

— З кiм ты, гамонiш? — пытаецца ў яго.

Той аж здрыгануўся — не з тога боку голас гучыць. Паглядзеў у той... У гэты. Зноў у той... Спытаў:

— Гэта ты, Маня? А я думаў — ты гэта.

Адным словам, неяк паразумелiся яны. З адным мужыком.

На другi дзень другi з’яўляецца. У тым жа стане. I зноў да "статуi" — вiтаецца з ёй, гамонiць...

Традыцыя — у вёсцы ўсе з усiмi вiтаюцца, усё пра ўсiх ведаюць.

Да болю шкада толькi, што гэтых усiх, жывых, з кожным годам меней i меней.

А. Барысевiч,

Жлобiнскi раён

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Гэтага дня чакалi ўсе: у Мiколы дзень народзiнаў. Здавалася б, у кожнай студэнцкай групе такiх дзён — аж браце ты мой!.. Але толькi Мiколаў прыпада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика