21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Я апiсала свой дом на ўнукаў..."

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Я апiсала свой дом на ўнукаў..."

У нашу газету, як i ў iншыя выданнi, прыходзяць лiсты, у якiх састарэлыя людзi просяць парады i дапамогi.

"Я апiсала свой дом на ўнукаў i цяпер мне няма месца ў сваёй хаце. Як вярнуць яе назад?" цi "Сваю кватэру я падарыла сыну, а ён п’е гарэлку i не хоча мяне слухаць. Дапамажыце мне выселiць сына, каб я магла спакойна дажыць свой век".

"Вы можаце паспрабаваць зрабiць гэта праз суд", цi "Вам ужо нiхто не дапаможа", — адказваюць юрысты.

Але што прымушае людзей, якiя яшчэ не збiраюцца памiраць у блiжэйшы час, аддаваць адзiнае, што ў iх ёсць — жыллё? І самае важнае, што з некалькiх дзяцей яны выбiраюць адно, якое, па iх разуменню, даглядзiць iх на старасцi.

I як паказвае жыццё, у такiх сiтуацыях праблему ствараюць самi састарэлыя, нiхто ў гэтым не вiнаваты, акрамя iх.

У нашу газету, як i ў iншыя выданнi, прыходзяць лiсты, у якiх састарэлыя людзi просяць парады i дапамогi.

"Я апiсала свой дом на ўнукаў i цяпер мне няма месца ў сваёй хаце. Як вярнуць яе назад?" цi "Сваю кватэру я падарыла сыну, а ён п’е гарэлку i не хоча мяне слухаць. Дапамажыце мне выселiць сына, каб я магла спакойна дажыць свой век".

"Вы можаце паспрабаваць зрабiць гэта праз суд", цi "Вам ужо нiхто не дапаможа", — адказваюць юрысты.

Але што прымушае людзей, якiя яшчэ не збiраюцца памiраць у блiжэйшы час, аддаваць адзiнае, што ў iх ёсць — жыллё? І самае важнае, што з некалькiх дзяцей яны выбiраюць адно, якое, па iх разуменню, даглядзiць iх на старасцi.

I як паказвае жыццё, у такiх сiтуацыях праблему ствараюць самi састарэлыя, нiхто ў гэтым не вiнаваты, акрамя iх.

Гiсторыя першая

Падобных гiсторый многа, але гэтую я пачуў ад знаёмай. З Вольгай Адамаўнай нейкi час даводзiлася разам выгульваць сваiх сабак, i аднойчы жанчына расказала эпiзод са свайго жыцця.

— Да мяне свякроў напачатку адносiлася добра, а ўсё змянiлася, калi з Расii вярнулася дачка — абмянялася кватэрай. Тут свякроў стала другой. "У мяне ўся надзея на дачушку, — гаварыла старая, — толькi яна мяне дагледзiць i пахавае". А калi свякроў падарыла дачцэ сваю кватэру, i тая з сынам перайшла да яе жыць, а сваё жыллё прадала, то наша сям’я стала быццам бы чужой. Мiнуў час i неяк свякроў звонiць ды плача ў трубку. Унук пазычыў у яе 500 долараў, а калi праз некалькi месяцаў бабуля напомнiла, што агавораны тэрмiн прайшоў i грошы трэба вярнуць, любiмы ўнук i "наехаў" на бабу.

— Я цябе, старая б..., зараз з балкону выкiну i ўсе табе долары будуць, — вызверыўся ўнук.

— I гэта ж мяне, з маёй кватэры выкiдваць сабраўся, — скардзiлася старая.

— А што ты ад мяне хочаш? — пытаецца сын. — У цябе ёсць дачушка, то i разбiрайся з ёю.

Можа з гэтай прычыны, а найхутчэй з таго, што там скандалы былi часта, у свекрывi здарыўся iнсульт.

Муж хоць i злаваў, а кажа, што трэба праведаць хворую. Як нi круцi, а мацi. Прыйшлi мы туды, а як толькi дзверы адчынiлiся, то цяжкае паветра ўдарыла ў твар. Зайшлi ў пакой, а каля ложка гара нямытых прасцiн, на крэсле — талерка з засохлай кашай. Павярнулi старую, а на крыжы — пролежнi.

А дачка стаiць побач i скардзiцца:

— Нi хвiлiны спакою — удзень на рабоце, а ноччу не заснеш — i так круглыя суткi.

Калi мой сабака даходзiў, то ён ляжаў на чыстай падсцiлцы. Мыла на дзень па некалькi разоў. Хоча папiць, падыме галаву, то падасi..., а тут чалавек жывы гнiе.

Дома мы пагаварылi i забралi старую да сябе. Гаварыць яна не магла, хоць чула i пры памяцi была. Iншым разам пераварочваю яе, абмываю i не ўстрымаюся: "I дзе ваша любiмая дачушка, i дзе ж адзiная надзея?"

Тры гады даглядала хворую i не ведаю, што яна там думала, але калi iншым разам прыходзiла дачка, то па вачах было вiдаць, як свякроў ажывае. Сэрцам яна была з дачкой.

* * *

Мацi зразумець можна. Дачка без мужа, то i хацелася ёй дапамагчы, але сiтуацыя была б зусiм iншая, калi б не спяшалася адпiсваць на дачку кватэру. А галоўнае, што не дачка з унукам, а нявестка аказалася на вышынi.

Але найчасцей бацькi на старасцi паводзяць сябе менавiта так — з дзяцей выбiраюць сабе даглядчыка i нашчадка, а жыццё можа так павярнуць...

"Я падарыла сваёй дачцэ кватэру, а яна праз некалькi гадоў памерла. Цяпер кватэра належыць зяцю. Што трэба зрабiць, каб вярнуць яе?" — пытаецца чытачка нашай газеты.

Гiсторыя другая

Калi састарэлыя занядужалi, то аб’явiлi дзецям, што iх даглядаць будзе старэйшы. З чатырох дзяцей яны выбралi Мiхаiла невыпадкова, бо шкадавалi. Ён быў у разводзе, любiў выпiць i жыў з двума сынамi ў райцэнтры. Тыя таксама ад бацькi далёка не адышлi, i на кватэры ў iх часта гуляў-весялiўся мясцовы "адстой".

Калi старэйшы перайшоў да бацькоў, то i яго сыны таксама аселi ў дзеда з бабай. Старыя думалi, што будуць трымаць сiтуацыю пад кантролем, але ўтрымаць трох мужыкоў, якiя штодня пакутуюць ад смагi, аказалася iм не пад сiлу. Напачатку сын з унукамi ўзялiся за гарэлку, якую бацькi прыхавалi на памiнкi. Чатыры скрынкi "Асобай", "Пшанiчнай" ды "Маскоўскай" трыццаць гадоў стаялi прыхаванымi ў розных закутках, але да памiнак не выстаялi. Бераглi састарэлыя тую гарэлку, асаблiва гаспадыня трэслася над кожнай бутэлькай, а тут цiшыня — бацькi маўчаць.

А здаралася, як вып’юць, то пачынаюць бiцца i тады суседзi бягуць раздымаць.

Вядома ж, што навесцi парадак можна было б, але калi дочкi прыязджалi, то бацькi ў адзiн голас: "Не мяшайцеся, не ваша справа...", а праз нейкую хвiлiну, калi побач не было "даглядчыкаў", скардзiлiся: "Каб вы толькi ведалi, што тут робiцца" i тут жа: "Цiха, цiха. Не трэба шуму. I як яны без нас жыць будуць?!"

Першым памёр стары i ўжо з мацi нiхто не цырымонiўся. Суседзi раiлi выклiкаць мiлiцыю i выгнаць з хаты, але старая на сваiм: "Няхай мяне хоць заб’юць, але я выганяць не буду". А праз нейкi час злягла i неўзабаве памерла.

* * *

Вось у старых чацвёра дзяцей i пры любым раскладзе пытанне аб доглядзе вырашылася б, тым больш, што ў трох нармальныя сем’i. Але ж выбiраюць самага няўдалага, якога шкадуюць. А калi чалавек не здолеў стварыць сваю сям’ю, калi ў яго жыццё зрабiла збой, то якая тут надзея... I не трэба забываць, што калi старым ужо за восемдзесят, далёка не заўсёды яны ўспрымаюць жыццё адэкватна, часта жывуць мiнулым i гэта пры тым, што свет даўно змянiўся.

А яшчэ, аддаючы перавагу аднаму з дзяцей, бацькi ўносяць мiж iмi разлад. "Калi вы выбралi сабе даглядчыка i аддалi яму кватэру i грошы, то пры чым тут мы?! Разбiрайцеся ва ўсiм самi", — чуюць у адказ састарэлыя.

Часта найбольшы вораг чалавеку — ён сам. Меў бы ён маёнтак, то, магчыма, i можна было б падумаць аб падзеле, а то пры жыццi апiсваюць адзiную кватэру, а затым просяць дапамогi — хочуць адабраць назад ужо ў нелюбiмага дзiцяцi.

Хiба можна ведаць, што ў сына, дачкi цi ўнука ў галаве? А калi дзiця няўдалае пры жыццi бацькоў, то няўжо яно раптоўна зменiцца пасля iх смерцi? Бывае, але як выключэнне.

Пасляслоўе

Праблема, узнятая ў гэтым артыкуле, была актуальнай i ў мiнулыя стагоддзi. Успомнiм лёс караля Лiра з аднайменнага твора Шэкспiра. Кароль на старасцi вырашыў падзялiць сваё каралеўства, каб дажыць свой век спакойна. Палову дзяржавы аддаў адной дачцэ, а палову — другой. Але як толькi дачушкi прыхапiлi каралеўства, з бацькам не сталi важдацца i стаў былы кароль жабраком.

Класiчны прыклад, а мы носiмся з двухпакаёўкамi цi даваеннымi хаткамi-развалюхамi i спадзяёмся, што за гэта дзецi павiнны нас на старасцi любiць i шанаваць. Не атрымаецца, калi раней не навучылi гэтаму.

Як нi сумна, але, як правiла, чалавек падыходзiць да парога вечнасцi ў самоце. А ў дзяцей сваё жыццё, iм яшчэ бачыцца перспектыва, хоць яна можа быць толькi прывiдам.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашу газету, як i ў iншыя выданнi, прыходзяць лiсты, у якiх састарэлыя людзi просяць парады i дапамогi. "Я апiсала свой дом на ўнукаў i цяпер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика