А вы абралі "свайго" кандыдата?
А вы абралі "свайго" кандыдата?
Да заканчэння кампанii — ужо менш за два тыднi, а датэрмiновае галасаванне пачнецца i таго раней — з 23 верасня. Мы працягваем вывучаць настрой выбаршчыкаў, у пэўным сэнсе iх электаральныя прыхiльнасцi. I вось чарговае апытанне. Цi вызначылiся вы, за каго будзеце галасаваць? Чым кiруецеся пры выбары? Што хацелi б бачыць у перадвыбарнай праграме кандыдата? Кацярына Вiткоўская, студэнтка медвучылiшча: — Я яшчэ не абрала "свайго" кандыдата. Проста мне здаецца, iнфармацыi пра iх пакуль недастаткова. Аднак, на мой погляд, гэта павiнен быць мужчына салiднай знешнасцi, сталага ўзросту, адказны, рэспектабельны, добра адукаваны, выдатны працаўнiк. Шчыра кажучы, я звычайна выбiраю iнтуiтыўна — калi мне чалавек iмпануе знешне i ў яго ёсць поспехi на рабоце, гэта ўжо для яго плюс у маiх вачах. А з пажаданняў адносна праграмы, магу сказаць, чаго не хапае ў маiм родным пасёлку. У нас для моладзi адна забава — стадыён... Во, забылася, ёсць яшчэ "карчма" i школьная дыскатэка раз на тыдзень! Я лiчу гэтага ой як недастаткова! Хочацца, каб пра гэту праблему пачулi i не проста паабяцалi вырашыць, а сапраўды вырашылi. А то ўся моладзь уцячэ з пасёлка, шкада ж... — Не паверыце, у мяне сябар балатуецца, так што вельмi за яго "хварэю"! Ён разумны, здольны, актыўны, у яго ёсць шчырае жаданне прынесцi людзям карысць, вырашыць канкрэтныя праблемы. Веру, што ў яго ўсё атрымаецца. На гэтых выбарах мне вагацца не давялося, а ўвогуле для мяне першы i галоўны крытэрый — гэта перадвыбарная праграма. Трэба, каб там лагiчна i паслядоўна прыводзiлiся рэальныя задумы i планы па рэарганiзацыi раёна, паляпшэннi дабрабыту людзей. Алена Шацiлава, iнжынер-канструктар: — З выбарам я пакуль не вызначылася, ёсць яшчэ час. Як буду вызначацца? Скажу адразу — я лiстовак не чытаю, ну, можа, калi-нiкалi i зiрну, а так звычайна з паштовай скрынi — адразу ў сметнiцу. Няхай яны iх увогуле туды не кiдаюць! Ну што тая паперка? Пакуль ужывую чалавека не ўбачыш, уяўлення пра яго не складзеш! Трэба ж паглядзець, як ён з людзьмi трымаецца. На пытаннi iх адказвае — бывае ж, пачнуць бялець-чырванець, нiякай упэўненасцi, а часам "гандляры" гэтыя — ну такiя нахабныя, спасу ад iх няма! Тое ж i з узростам: ну як, скажыце, мне ўспрымаць дэпутата — аднагодку майго сына?! Або бывае, што дзед стары прыходзiць, якому ўжо даўно на пенсiю пара — якая яму праца? Карацей, кандыдату ўсяго i трэба, што быць сярэдняга ўзросту, выглядаць прыстойна ды размову iнтэлiгентна весцi. Таццяна Чайкоўская, праграмiст: — А я пакуль толькi аднаго кандыдата лiстоўку бачыла, з навуковай ступенню быццам. Калi пайду на выбары, то за яго, вiдаць, i прагаласую! Прызнацца па праўдзе, я на праграму асаблiвай увагi не звяртаю. Усё роўна кожны думае, як бы папрыгажэй напiсаць... я звычайна гляджу на бiяграфiю i адукацыю, у сэнсе, асабiста ў мяне больш даверу выклiкаюць прафесары, чым прадстаўнiкi рабочага класа! Аляксандр Дудзiнскi, электрык: — З выбарам, бадай што, вызначыўся... Як? Па выступленнях на тэлебачаннi. Мне падабаецца, калi мне не трэба хадзiць на ўсялякiя там сходы, а кандыдат прыходзiць да мяне дадому. Я не надта веру iх абяцанням, але ўсё роўна гляджу, каб быў талковы, сумленны... Вiктар Цярэшчанка, генеральны дырэктар "Вiтэкса" (прадпрыемства, на балансе якога ёсць яшчэ i аднайменны сельскагаспадарчы комплекс): — Я толькi-толькi з адпачынку, пакуль нават не ведаю, хто там у мяне на выбарчым участку... Чым звычайна кiруюся пры выбары? У першую чаргу, перадвыбарнай праграмай кандыдата i тым, якiя ў яго прафесiйныя даныя. Трэба ж, каб ён прымаў граматныя законы, якiя б выводзiлi краiну на добрыя паказчыкi. Тут можа быць прыдатнай добрая эканамiчная або юрыдычная адукацыя. Хацелася б, каб праграма была арыентаваная на паляпшэнне дабрабыту людзей, каб кандыдат у першую чаргу думаў пра чалавека, яго ўмовы жыцця, павелiчэнне заробку. А асаблiвую ўвагу каб звяртаў на сельскiя рэгiёны — трэба падняць узровень жыцця вяскоўцаў на ўзровень жыцця гарадскога насельнiцтва. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да заканчэння кампанii — ужо менш за два тыднi, а датэрмiновае галасаванне пачнецца i таго раней — з 23 верасня. Мы працягваем вывучаць настрой выбарш
|
|