55 замест 56
55 замест 56
Не ўсе вылучэнцы сталi кандыдатамi ў сенатары. На пасаду ў Савеце Рэспублiкi больш не прэтэндуе протаiерэй Фёдар Повный. Як патлумачыў сакратар ЦВК Мiкалай Лазавiк, царкоўнаслужыцель зняў сваю кандыдатуру пасля сустрэчы з Патрыярхам Алексiем ІI у Маскве. "Паводле слоў Фёдара Пятровiча, патрыярх вельмi добразычлiва ўспрыняў iнфармацыю аб тым, што Мiнгарвыканкам i Прэзiдыум Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў вылучылi святара беларускай царквы кандыдатам у члены Савета Рэспублiкi. Патрыярх адзначыў, што гэта сведчанне павагi да служыцеляў царквы, iх аўтарытэту не толькi сярод вернiкаў... Разам з тым, ён закрануў тую праблему, якая сёння стаiць перад праваслаўнай царквой. Гэта захаванне яе адзiнай прасторы, выключэнне магчымасцяў расколаў, якiя часам узнiкаюць з-за таго, што некаторыя святары занадта актыўна ўключаюцца ў палiтычную дзейнасць". Мiкалай Лазавiк дадаў, што пасля такой размовы беларускi святар прыйшоў да высновы аб другаснасцi палiтыкi для царкоўнаслужыцеля. Аб сваiм рашэннi не балатавацца ў Савет Рэспублiкi ён праiнфармаваў Цэнтрвыбаркам лiтаральна ўчора. Астатнiя ж прэтэндэнты на сенатарскiя крэслы былi зарэгiстраваныя падчас пасяджэння Цэнтральнай камiсii — пры праверцы прадастаўленых iмi дакументаў парушэнняў не знайшлi. Вобласцi прадстаўлены кандыдатамi ў поўным складзе — па восем сушукальнiкаў, а вось ад сталiцы пасля знятай кандыдатуры прэтэндэнтаў толькi сямёра. Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў прызначыць новыя тэрмiны вылучэння кандыдата ў члены Савета Рэспублiкi па горадзе Мiнску. Нагадаем, што выбары ў верхнюю палату парламента непрамыя — яны праходзяць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання. Прызначаныя для гэтага тэрмiны — з 21 верасня па 10 кастрычнiка. Вынiкi ж выбараў Цэнтральная камiсiя падвядзе не пазней за 14 кастрычнiка. Апроч абраных сенатараў у верхняй палаце будзе i васьмёра тых, каго прызначыць кiраўнiк дзяржавы. Не толькi па пашпарце Блiзiцца асноўны дзень выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў — 28 верасня. Нагадваем, што бюлетэнi выдаюцца на ўчастку для галасавання тым выбаршчыкам, якiя пазначаны ў адпаведным спiсе (спiс грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць права ўдзельнiчаць у выбарах) i прад’явiлi пашпарты (у тым лiку i старога ўзору). Калi ж пашпарта ў вас няма — не бяда, прагаласаваць можна будзе, паказаўшы адзiн з наступных дакументаў: пенсiйнае пасведчанне, студэнцкi бiлет, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, ваенны бiлет — для ваеннаслужачых тэрмiновай службы, даведка органаў унутраных спраў — для грамадзян, якiя згубiлi пашпарт або здалi яго на абмен. Подпiс як сургуч Старшыняў участковых камiсiй абавязалi ў час датэрмiновага галасавання (пачнецца яно з 23 верасня) штодзень у 19 гадзiн заклейваць прарэз у выбарчай урне белым лiстом паперы. Першапачаткова планавалася ставiць на iм подпiс толькi старшынi камiсii, аднак па прапанове аднаго з членаў ЦВК з правам дарадчага голасу вырашана было зафiксаваць неабходнасць падпiсвацца там i аднаму з членаў участковай камiсii. Кожны дзень у 10 гадзiн трэба будзе адклейваць лiст з урнаў для бюлетэняў. Адпаведныя змяненнi былi ўнесеныя ў метадычныя рэкамендацыi для ўчастковых выбарчых камiсiй. Выбаркамам — навучанне Як адзначыў падчас пасяджэння Цэнтрвыбаркама сакратар камiсii Мiкалай Лазавiк, з боку назiральнай мiсii Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека АБСЕ паступiла прапанова аб дадатковым навучаннi для выбарчых камiсiй. "I мы такую работу арганiзавалi", — падкрэслiў М. Лазавiк. Ён дадаў, што днямi прайшлi трэнiнгi ўчастковых выбаркамаў у Вiцебску i Гомелi, аналагiчную вучобу пройдуць супрацоўнiкi камiсiй па ўсёй краiне. Што да пашырэння складу ўтвораных камiсiй, то яно немагчымае — запэўнiла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына. Яна ўдакладнiла, што гэта не прадугледжана беларускiм заканадаўствам. Фармiраванне ўчастковых выбаркамаў завяршылася 13 жнiўня, а пасля гэтага змяненне iх складу магчымае толькi ў тым выпадку, калi нехта з членаў камiсii выбыў. Для таго, каб зрабiць замену, уносiцца прапанова палiтычным партыям, працоўным калектывам, грамадскiм аб’яднанням, грамадзянам вылучаць сваiх прадстаўнiкоў. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ўсе вылучэнцы сталi кандыдатамi ў сенатары. На пасаду ў Савеце Рэспублiкi больш не прэтэндуе протаiерэй Фёдар Повный. Як патлумачыў сакратар ЦВК Мi
|
|