Усе школьныя факультатывы — толькi бясплатныя
Усе школьныя факультатывы — толькi бясплатныя
Як запэўнiвае намеснiк мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiр Фарыно, нягледзячы на iнфармацыю, якую распаўсюдзiлi некаторыя iнтэрнэт-крынiцы, усе факультатыўныя заняткi ў беларускiх школах, гiмназiях i лiцэях заўсёды праводзiлiся i праводзяцца толькi на бясплатнай аснове, у рамках гадзiн, вызначаных тыпавым вучэбным планам i фiнансуемых з бюджэту. Агульная колькасць гадзiн на факультатыўныя заняткi па адукацыйнай установе пры наяўнасцi ў паралелi аднаго класа складае 91 гадзiну. Пры гэтым у першым класе на факультатывы выдзяляецца 6 гадзiн у тыдзень, а ў 11-х класах — 12 гадзiн. Дадзеная колькасць гадзiн размяркоўваецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы ў адпаведнасцi з пададзенымi заявамi законных прадстаўнiкоў навучэнцаў. Факультатыўныя гадзiны могуць размяркоўвацца як на адзiн прадмет, так i на некалькi — галоўнымi "заказчыкамi" тут выступаюць вучнi i iх бацькi. Акрамя таго, у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 3 кастрычнiка 2002 года № 1376 "Аб зацвярджэннi пералiку платных паслуг, якiя аказваюцца дзяржаўнымi ўстановамi адукацыi", агульнаадукацыйныя установы могуць аказваць школьнiкам дадатковыя платныя паслугi звыш вучэбных гадзiн, устаноўленых тыпавым вучэбным планам. "Гэта могуць быць, напрыклад, нейкiя камп’ютарныя курсы, заняткi па харэаграфii, рэпетытарства цi курсы па вывучэннi другой замежнай мовы, — патлумачыў Казiмiр Фарыно. — Пералiк платных паслуг, якiя дазваляецца аказваць агульнаадукацыйным установам, зацверджаны дадзенай пастановай. Парадак аказання платных паслуг вызначае кiраўнiк установы адукацыi. Але хачу падкрэслiць, што платныя паслугi аказваюцца толькi на падставе заключанага дагавора памiж бацькамi i адмiнiстрацыяй навучальнай установы". А вось курс "Асновы бяспечнасцi жыццядзейнасцi" вывучаецца ўсiмi вучнямi — 2—9-х класаў абавязкова: за кошт гадзiн, што выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў цi гадзiн арганiзацыйна-выхаваўчай работы. Важнасць курса вызначаецца яго зместам, якое скiравана на набыццё дзецьмi ведаў, як правiльна дзейнiчаць у сiтуацыях, небяспечных для iх фiзiчнага, псiхiчнага i маральнага здароўя, а таксама набыццё уменняў i навыкаў папярэджвання такiх сiтуацый даступнымi для дзяцей i падлеткаў спосабамi. Заняткi па курсе "Асновы бяспечнасцi жыццядзейнасцi" праводзяцца ў наступным аб’ёме: для вучняў 2—7-х класаў прадугледжаны 18 гадзiн у год, а для вучняў 8—9-х класаў — 26 гадзiн у год. Установа адукацыi сама вызначае, за кошт якiх гадзiн выкладаць школьнiкам дадзены курс: за гадзiны, выдзеленыя на арганiзацыйна-выхаваўчую работу, або за гадзiны, выдзеленыя на факультатыўныя заняткi. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як запэўнiвае намеснiк мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiр Фарыно, нягледзячы на iнфармацыю, якую распаўсюдзiлi некаторыя iнтэрнэт-крынiцы, усе фак
|
|