Ох, нялёгкая гэта работа выцягваць рагулю з балота. І каня — таксама
Ох, нялёгкая гэта работа выцягваць рагулю з балота. І каня — таксама
Жыхар вёскi Якiмаўка Светлагорскага раёна прывязаў сваю кароўку да калка на лугавiнцы недалёка ад дома. Траўка там сакавiтая, ды пад наглядам Маруся будзе. Пасвiся, маўляў, малачко здабывай. Але рагуля, напэўна, свой розум i разлiкi мела. Бо выслабанiлася з-пад прымусоўкi гаспадара i пайшла сабе шукаць лепшы травастой. Ды трапiла ў балацянку. Колькi не спрабавала выкараскацца адтуль сама, толькi глыбей яе засмоктвала. Тады жалобным мыканне пачала клiкаць падмогу. Гаспадар быў бяссiльны выслабанiць яе адтуль. Гурт мужыкоў — таксама. Таму давялося звяртацца да работнiкаў пажарна-аварыйнага выратавальнага атрада раёна. Там праявiлi аператыўнасць i зрабiлi сваю работу. Падобны выпадак гэтымi днямi меў месца i ў Веткаўскiм раёне. Толькi на гэты раз у балоце памiж вёскамi Свабода i Сiнiцына апынуўся конь. Намаганнi людзей выцягнуць яго адтуль поспеху не мелi. Дапамаглi выратавальнiкi, якiя выкарысталi вяроўкi i сiлу сваiх мускулаў. Яны ўпэўнiлiся, што... Глядзiце загаловак. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскi Якiмаўка Светлагорскага раёна прывязаў сваю кароўку да калка на лугавiнцы недалёка ад дома. Траўка там сакавiтая, ды пад наглядам Маруся б
|
|