Грузiнскi тэнiсiст аштрафаваны
Грузiнскi тэнiсiст аштрафаваны
Спорт-тайм БАТЭ разграміў "Шахцёра"Адбылiся матчы 23-га тура чэмпiянату Беларусi ў вышэйшай лiзе. Можна вылучыць гасцявы разгром "Савiта" "Нафтанам" (4:1) i перамогу "Дарыды", якая, здаецца, усур’ёз наважылася застацца ў вышэйшай лiзе. Каманда з Кунцаўшчыны адолела сярэбранага прызёра мiнулагодняга чэмпiянату — "Гомель" (2:1). Мiнскае "Дынама", нягледзячы на выдаленне Паўлюковiча ў першым тайме, перамог на родным стадыёне магiлёўскi "Днепр" (1:0), МТЗ-РІПА, дзякуючы Арцёму Канцавому, адолеў "Гранiт" (2:0), а "Вiцебск" разышоўся мiрам з жодзiнскiм "Тарпеда"(0:0). Унiчыю згулялi брэсцкае "Дынама" i гродзенскi "Нёман" (1:1), "Лакаматыў" дома прайграў "Смаргонi" (1:2) i нарэшце, у апошнiм матчы тура, якi прайшоў у нядзелю, БАТЭ на барысаўскiм стадыёне разграмiў "Шахцёра" (5:0). БАТЭ па-ранейшаму ўзначальвае турнiрную таблiцу (50 ачкоў), на другiм месцы — МТЗ-РIПА (49), замыкае тройку лiдараў мiнскае "Дынама" (43). Грузiнскi тэнiсiст аштрафаваныМужчынская зборная Беларусi па тэнiсе захавалi прапiску ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвiса. Матч, якi праходзiў у мiнулыя выхадныя ў мiнскiм Палацы спорту, завяршыўся з лiкам 3:0 на карысць нашай каманды. Трэцяе ачко нашай дружыне прынесла парная дуэль, у якой максiм Мiрны i Сяргей Бетаў сустракалiся з дуэтам Iраклiй ЛабадзэЛада Чыхладзэ. Гульня скончылася пры лiку 6:3, 3:0 на карысць беларусаў з-за адмовы Лабадзэ ад далейшай барацьбы. Сапернiкi беларусаў пагадзiлiся не праводзiць два астатнiх адзiночных паядынкi, якiя ўжо не мелi турнiрнага значэння. Грузiны апусцiлiся ў другую групу Еўра-Афрыканскай зоны. За неспартыўныя паводзiны Мiжнародная федэрацыя тэнiса (IТФ) аштрафавала на дзве тысячы швейцарскiх франкаў грузiна Iраклiя Лабадзэ. Справа ў тым, што падчас адзiночнага паядынку матча Кубка Дэвiса памiж мужчынскiмi зборнымi Беларусi i Грузii супраць нашага Андрэя Каратчэнi ён паказваў непрыстойныя жэсты ў адрас гледачоў. Лабадзэ быў раздражнёны, апеляваў да суддзяў i гледачоў, уступаючы з iмi ў перабранку. Цiхан i Дзевятоўскi збiраюць iнфармацыюПазаўчора ў Лазане адбылося слуханне Дысцыплiнарнай камiсii Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта, прысвечанае выпадку са станоўчымi допiнг-пробамi ў беларускiх штурхальнiкаў молата, сярэбранага i бронзавага прызёраў Алiмпiяды ў Пекiне Вадзiма Дзевятоўскага i Iвана Цiхана. Атлеты на працягу дзвюх гадзiн адказвалi на пытаннi чыноўнiкаў. У вынiку камiсiя дала нашым суайчыннiкам магчымасць прадставiць дадатковую iнфармацыю — да 17 кастрычнiка 2008 года. Калi новыя даныя будуць прааналiзаваныя, тады i будзе вынесены вердыкт. Нагадаем, Цiхана i Дзевятоўскага падазраюць у прымяненнi тэстастэрону. Калi iх вiна будзе даказаная, то МАК можа пазбавiць спартсменаў заваяваных медалёў i дысквалiфiкаваць. Прычым Дзевятоўскаму пагражае пажыццёвае адхiленне ад выступленняў на спаборнiцтвах. "Керамiн" перарваў серыю паражэнняўУ экстралiзе адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi адбылiся чарговыя матчы. Чэмпiён краiны мiнскi "Керамiн" перарваў серыю з трох паражэнняў, абыграўшы дома даўгаўпiлскi "Латгале" — 4:2. Дастойнае супрацiўленне латвiйскай "Рызе-2000" аказаў бабруйскi "Шыннiк", сфармiраваны на аснове маладзёжнай (да 20 гадоў) зборнай Беларусi. Бабруйчане капiтулявалi толькi ў авертайме — 3:4. Праявiла характар i мiнскае "Юнацтва", якая ў гасцявым паядынку са жлобiнскiм "Металургам" пазбегла паражэння за 79 секундаў да заканчэння трэцяга перыяду, а затым вырвала перамогу ў серыi пасляматчавых булiтаў — 3:2. Пасля няўдалага старту ў чэмпiянаце краiны другую запар перамогу атрымаў "Гомель", якi абгуляў дома магiлёўскае "Хiмвалакно" — 4:3. Шостае паражэнне запар пацярпеў "Брэст", якi саступiў дома лiепайскаму "Металургсу" — 0:5. Гродзенскi "Нёман" выйграў у гасцях у латвiйскага "АСК-Агрэ" — 4:3. Наваполацкi "Хiмiк-СКА" атрымаў перамогу над "Вiцебскам" — 4:3 (у авертайме), саступаючы ў ходзе сустрэчы 0:2. Лiдарам адкрытага чэмпiянату па-ранейшаму застаецца мiнскае "Юнацтва" — 14 ачкоў пасля 6 гульняў. На другiм месцы лiепайскi "Металургс" — 13(5), на трэцiм — жлобiнскi "Металург" — 11(6). Баскетбалiсты прайшлi без стратаўМужчынская зборная Беларусi па баскетболе без стратаў прайшла першы круг у дывiзiёне В чэмпiянату Еўропы. У заключным паядынку першай паловы турнiру наша каманда ўзяла верх над зборнай Кiпра — 81:80. Такiм чынам, пасля чатырох сустрэч падапечныя Аляксандра Папкова набралi 8 ачкоў i лiдзiруюць у сваёй групе. Далей размясцiлiся зборныя Швейцарыi — 6 балаў, Румынii — 6, Кiпра — 5 i Албанii — 5. Матчы другога круга пройдуць у 2009 годзе. "Маладзёжка" згуляе з Турцыяй у ГроднеМаладзёжная зборная Беларусi, якая сустрэнецца ў плэй-офе супраць равеснiкаў з Турцыi, вызначылiся з месцам правядзення хатняга матча. Першую сустрэчу наша каманда правядзе 10 кастрычнiка ў Турцыi, а 14 кастрычнiка прыме свайго сапернiка на адрэстаўраваным стадыёне ў Гродне. Шкерманкова прынесла "серабро"У албанскiм Дурэсе праходзiць чэмпiянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. У вагавай катэгорыi да 53 кг вызначылася беларуская юнiёрка Наталля Колас. У суме двухбор’я яна падняла 172 кг i заняла 3-е месца. Акрамя таго, малы бронзавы медаль дастаўся нашай суайчыннiцы i ў рыўку. Чэмпiёнкай Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юнiёраў у вагавай катэгорыi да 69 кг стала расiянка Таiсiя Антонава. У суме двухбор’я яна падняла 240 кг (110+130). На 32 кг адстала ад яе беларуска Марына Шкерманкова — 208 кг (92+116). Толькi па ўласнай меншай вазе "бронза" дасталася ўкраiнцы Наталлi Сiроце — 206 кг, якая паказала аднолькавы вынiк з сяброўкай па камандзе Карынай Сiмак. На матчы "Беларусь — Англiя" парадак забяспечаць англiйскiя палiцэйскiя15 кастрычнiка, у дзень правядзення ў Мiнску адборачнага матча чэмпiянату свету па футболе 2010 года памiж нацыянальнымi зборнымi Беларусi i Англii, а таксама 14 кастрычнiка парадак у цэнтры беларускай сталiцы будуць забяспечваць беларускiя мiлiцыянеры i англiйскiя палiцэйскiя. Дамоўленасць аб сумесным патруляваннi ўжо дасягнутая. Прычым англiйскiя палiцэйскiя будуць працаваць у сваёй традыцыйнай унiформе. Англiйскiм балельшчыкам выдадзена каля трох тысяч вiзаў. Iм прададзена каля 2600 бiлетаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчынская зборная Беларусi па тэнiсе захавалi прапiску ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвiса. Матч, якi праходзiў у мiнулыя выхадныя ў мi
|
|