21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

П’янству — прафілактыку, а з карупцыi — не спускаць вачэй

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

П’янству — прафілактыку, а з карупцыi — не спускаць вачэй

Чарговая калегiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў разгледзела пытаннi арганiзацыi работы органаў ўнутраных спраў па процiдзеяннi п’янству i сямейна-бытавым правапарушэнням, а таксама эфектыўнасць мераў па барацьбе з карупцыяй.

Наогул крымiнагенная сiтуацыя гэтага года характарызуецца iстотным скарачэннем злачыннасцi, i ў першую чаргу злачынстваў цяжкiх i асаблiва цяжкiх. "Не хацелася б, каб у той час як мы вырашылi вялiкую колькасць праблем у процiдзеяннi злачыннасцi, праблема сямейна-бытавых злачынстваў працягвала "вiсець" над намi", — адзначыў мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр НАВУМАЎ.

Дарэчы, на працягу 8 месяцаў гэтага года за ўжыванне алкагольных напояў у грамадскiх месцах або з’яўленне ў грамадскiм месцы ў п’яным выглядзе да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты звыш 122 тысяч правапарушальнiкаў, лiквiдавана звыш 1 млн 230 тысяч лiтраў самагону i самагоннай брагi, выяўлена фактаў рэалiзацыi звыш 490 тысяч лiтраў фальсiфiкаваных спiртных напояў, этылавага спiрту i спiртазмяшчальных вадкасцяў. У лячэбна-прафiлактычныя ўстановы iзалявана ў адпаведнасцi з рашэннем суда 3657 асобаў з сiндромам алкагольнай залежнасцi, якiя сiстэматычна парушалi грамадскi парадак або правы грамадзян.

Што датычыцца барацьбы з карупцыяй, то тут хоць i нельга сказаць, што з’ява гэта шырока распаўсюджаная ў Беларусi, але ж, як заўважыў мiнiстр, калi ёй не процiстаяць хоць бы адзiн дзень, то на другi яна пачне разрастацца. Па вынiках 8 месяцаў выяўлена 2186 карупцыйных злачынстваў, з якiх большасць — органамi ўнутраных спраў. Гэта былi выпадкi як замаскiраваных раскраданняў, так i факты хабарнiцтва. З 7 да 9 працэнтаў вырасла доля злачынстваў, калi хабар перавышаў 5 тысяч долараў.

— Што датычыцца ў цэлым забеспячэння парадку ў гэтыя днi, то мы перайшлi на ўзмоцнены варыянт нясення службы, — сказаў Уладзiмiр Навумаў журналiстам. — У нас 6,5 тысячы выбарчых участкаў. На кожным праз суткi павiнен дзяжурыць супрацоўнiк, значыць, неабходна задзейнiчаць 13 тысяч работнiкаў мiлiцыi. Адпаведна, хтосьцi павiнен падмянiць iх на сваiх працоўных месцах, для чаго прыцягнуты нават не звязаныя з аховай грамадскага парадку супрацоўнiкi...

Сам мiнiстр накiруецца на свой выбарчы ўчастак у нядзелю, вечарам.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая калегiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў разгледзела пытаннi арганiзацыi работы органаў ўнутраных спраў па процiдзеяннi п’янству i сямейна-бытавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика