21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Безабмежаваную рэкламу піва прыцягнуць да адказнасцi

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Безабмежаваную рэкламу піва прыцягнуць да адказнасцi

Рэклама пiва на тэрыторыi Беларусi апошнiм часам пачала мець вельмi агрэсiўны i масiраваны характар. Гэта адбываецца на фоне алкагалiзацыi насельнiцтва. Так, калi ўзровень ужывання абсалютнага алкаголю ў 1995 годзе складаў каля 7 лiтраў на душу насельнiцтва ў год, то летась гэты паказчык стаў наблiжацца да 12 лiтраў. Пракуратура Беларусi ўпэўнена, што узмоцненая рэклама пiва з усiх бакоў стала садзейнiчаць таму, што сябраваць з алкагольнымi напоямi сталi зусiм маладыя жыхары нашай краiны.

Генеральнай пракуратурай была праведзена выбарачная праверка наконт таго, як выконваюцца патрабаваннi заканадаўства аб рэкламе, у тым лiку пры размяшчэннi рэкламных ролiкаў на тэлевiзiйных каналах i на транспарце, паведамiў журналiстам намеснiк начальнiка аддзела Генеральнай пракуратуры па наглядзе за захаваннем правоў i свабод грамадзян Павел Радзiвонаў.

Спецыялiст пракуратуры адзначыў, што ў нашай краiне даволi лаяльнае заканадаўства, якое дазваляе рэкламу пiва на тэлебачаннi з 20.00, у той час, калi ў большасцi краiн Заходняй Еўропы i ў Расii рэклама гэтага пенiстага напою дазваляецца толькi пасля 22 гадзiн. На тэлевiзiйных каналах нашай краiны такая сiтуацыя, што яшчэ да дзiцячых праграм, напрыклад "Калыханкi", на гледачоў "льюцца" патокi пiва. Пракуратура лiчыць, што падобную сiтуацыю неабходна выпраўляць.

Згодна з патрабаваннямi артыкула 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб рэкламе", забараняецца размяшчэнне рэкламы пiва, дзе выкарыстоўваюцца вобразы, выказваннi, якiя пераконваюць гледачоў у тым, што ўжыванне пiва садзейнiчае дасягненню поспеху або паляпшае фiзiчны цi псiхалагiчны стан чалавека. Разам з тым пракуратурай было выяўлена некалькi рэкламных ролiкаў вытворцаў пiва, у якiх выкарыстоўваюцца вобразы аб тым, што ўжыванне пiва садзейнiчае дасягненню поспеху ў процiлеглага полу. У прыватнасцi, вiдэаролiк "Тэма. Сустрэча" гандлёвай маркi "Тэма" быў накiраваны на такое пераконванне моладзi для дасягнення поспеху. Рэклама пiва "Тэма" за тры месяцы лета ажно 790 разоў выходзiла ў эфiр тэлевiзiйных каналаў "НТБ", "РТР", "1 МУЗ", "БелМузТБ", "MTV"... Гэта рэклама круцiцца на тэлеканалах i цяпер.

На тэлеканале "Сталiчнае тэлебачанне" сёлета ў вераснi пачалася трансляцыя мультыплiкацыйнага ролiка, якi рэкламуе мiнскiя маркi марожанага "Каштан" i "Пламбiр", дзе вясёлыя снегавiкi нагадваюць наркагандляроў, якiя правяраюць якасць наркотыкаў. Пракуратура ўпэўнена, што гэты ролiк з рэкламай цудоўнага марожанага, па сутнасцi, прапагандуе атрыманне асалоды ад пробы i ўжывання наркотыкаў, што ў адпаведнасцi з часткай 3 артыкула 20 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб рэкламе" з’яўляецца неэтычным, бо парушае агульнапрынятыя нормы маралi.

Па агучаных фактах парушэнняў заканадаўства аб рэкламе Генеральная пракуратура Беларусi накiравала прадстаўленне ў Мiнiстэрства гандлю з патрабаваннем разгледзець пытанне аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi асобаў, вiнаватых у парушэннях, а таксама прыняць меры па спыненнi дэманстрацыi рэкламнага вiдэаролiка "Тэма. Сустрэча" i ролiка, якi рэкламуе марожанае "Каштан" i "Пламбiр".

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэклама пiва на тэрыторыi Беларусi апошнiм часам пачала мець вельмi агрэсiўны i масiраваны характар. Гэта адбываецца на фоне алкагалiзацыi насельнiцтв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика