21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апраўдаць спадзяваннi

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апраўдаць спадзяваннi

У Цэнтрвыбаркаме разлiчваюць на дастойную ацэнку выбараў — у адпаведнасцi з прыкладзенымi намаганнямi

Знаёмiць масавую аўдыторыю з ходам i вынiкамi парламенцкiх выбараў будзе 268 айчынных майстроў пяра i мiкрафона i больш як 320 iх замежных калег. Гэта лiчба не канчатковая — журналiсты з iншых краiн усё яшчэ прыбываюць у Беларусь i атрымлiваюць акрэдытацыю МЗС. Для прадстаўнiкоў мас-медыя створаны Інфармацыйны цэнтр ЦВК у Палацы Рэспублiкi. Менавiта сюды будуць паступаць у рэжыме он-лайн усе самыя свежыя навiны аб ходзе галасавання 28 верасня. Ахвотнiкi iнфармацыi будуць занятыя з ранку i да самай ночы — акрамя заяў прадстаўнiкоў Цэнтрвыбаркама i назiральнiкаў можна разлiчваць таксама на экспертныя заключэннi сацыёлагаў, палiтолагаў ды iншых аналiтыкаў...

— Кiраўнiком дзяржавы была пастаўлена задача зрабiць гэтыя выбары беспрэцэдэнтна празрыстымi, адкрытымi, даступнымi для ўдзелу ў iх усiх палiтычных сiлаў, якiя дзейнiчаюць у нашай краiне, а таксама для асвятлення прадстаўнiкамi сродкаў масавай iнфармацыi, — падкрэслiла старшыня Цэнтральнай камiсii Лідзія Ярмошына падчас прэзентацыi Iнфармацыйнага цэнтра. — I я думаю, што гэтыя тры месяцы, якiя доўжыцца выбарчая кампанiя, нам (мабыць, iншы раз не вельмi ўдала, але мы ўсе прынамсi сумленна стараемся) удаецца выконваць пастаўленую задачу.

У гэтай сувязi яна прыгадала магчымасць браць удзел у рабоце Цэнтральнай камiсii з правам дарадчага голасу прадстаўнiкам васьмi палiтычных партый, стварэнне ўсiх магчымых умоў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. "Пры гэтым у нас самае шырокае за апошнi час прадстаўнiцтва кандыдатаў ад палiтычных сiлаў, якiя называюць сябе апазiцыйнымi", — дадала старшыня Цэнтрвыбаркама.

— Да нашага вялiкага шкадавання, 10 прадстаўнiкоў палiтычных партый, што маюць вось гэтую накiраванасць, якая не стасуецца з афiцыйнай накiраванасцю ў нашай краiне — менавiта апазiцыйных палiтычных партый, знялiся з рэгiстрацыi па сваёй уласнай iнiцыятыве. Хоць роўныя ўмовы для ўдзелу ў выбарах былi створаныя для ўсiх кандыдатаў у дэпутаты. На сёння ў выбарах удзельнiчаюць 263 кандыдаты. На жаль, за апошнiя два днi гэта лiчба зменшылася яшчэ на два чалавекi.

Аднак паводле назiранняў Лiдзii Ярмошынай тыя прэтэндэнты ў Палату прадстаўнiкоў, што засталiся на гэтай перадвыбарнай дыстанцыi, паводзяць сябе вельмi актыўна. Маўляў, Цэнтральную камiсiю закiдваюць скаргамi кандыдатаў адзiн на аднаго. "Кандыдаты раўнуюць выбаршчыкаў адзiн да аднаго, i лiчаць, што тыя цi iншыя прадстаўнiкi знаходзяцца не зусiм у роўных умовах". Пры гэтым палiтычную сiтуацыю падчас выбарчай кампанii Лiдзiя Ярмошына ацанiла ў цэлым як спакойную.

— Прынамсi, мы не сутыкаемся з такiмi зламыснымi праявамi чорнага пiяру, з паклёпам i абразамi, якiя можна было б назваць злоснымi, хоць невялiкае пакусванне адзiн аднаго ёсць.

Згадаўшы шырокую прадстаўнiчасць назiральнiкаў (ужо акрэдытавана 14 тысяч нацыянальных i 926 мiжнародных назiральнiкаў), Лiдзiя Ярмошына заявiла:

— Я спадзяюся, што даныя выбары, якiя мы i задумалi як беспрэцэдэнтна свабодныя, адкрытыя i празрыстыя, апраўдаюць укладзеныя ў iх спадзяваннi i перш за ўсё будуць прызнаныя выбаршчыкамi нашай краiны, ну i вядома ж, атрымаюць дастойную ацэнку ў мiжнародных назiральнiкаў, якiя актыўна працуюць у нашай краiне па сутнасцi з канца лiпеня.

Старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў зрабiла акцэнт на тым, што мiжнародныя назiральнiкi атрымалi ўсе магчымасцi для таго, каб назiраць за выбарамi:

— Больш за тое, мы прадастаўлялi тыя паўнамоцтвы, якiя i не прадугледжаны законам. Так мiжнародныя назiральнiкi прысутнiчалi пры запiсах кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачаннi. У iх была магчымасць рэальна паглядзець, як непрадузята i роўна да ўсiх падыходзiлi сродкi масавай iнфармацыi, здзяйсняючы запiс выступленняў. Акрамя таго, iм была прадастаўлена магчымасць знаёмiцца з працэсам вырабу бюлетэняў для галасавання ў друкарнях. Мы неаднаразова ўносiлi ў свае пастановы тыя дапаўненнi, якiя грунтавалiся на прапановах мiжнародных назiральнiкаў. Так, былi прынятыя меры па дадатковай ахове скрыняў, якiя выкарыстоўваюцца для датэрмiновага галасавання. Такiм чынам мы праяўлялi адкрытасць, мы рабiлi крокi насустрач. I натуральна, гэтых крокаў насустрач мы чакаем i ад мiжнароднага супольнiцтва. Таму што зрабiлi ўсё тое, што маглi зрабiць у рамках заканадаўства. I нават прадаставiлi больш паўнамоцтваў, чым дае нацыянальнае заканадаўства.

Лiдзiя Ярмошына падкрэслiла таксама, што ва ўсiх буйных гарадах Беларусi прайшлi семiнары з удзелам кiраўнiкоў участковых камiсiй, падчас якiх яшчэ раз была пацверджана неабходнасць поўнага доступу перш за ўсё мiжнародных назiральнiкаў да ўсiх працэдур галасавання (у тым лiку арганiзацыi галасавання на даму), а таксама падлiку галасоў.

Каментуючы заклiкi да байкоту выбараў, старшыня ЦВК адзначыла:

— У адпаведнасцi з нашым законам даныя заклiкi не забароненыя. Нельга займацца агiтацыяй "за" i "супраць" толькi ў дзень выбараў — 28 верасня. Проста яны амаральныя i безадказныя з агульнаграмадзянскага пункту гледжання. Таму што любыя заклiкi да дэстабiлiзацыi грамадзянскай абстаноўкi, на зрыў такой важнай выбарчай кампанii, як фармiраванне нацыянальнага парламента, сведчаць аб безадказнасцi тых, хто iх здзяйсняе. Нiкому не будзе карысцi ад таго, што выбары будуць сарваныя — гэта шкодна для любога грамадства i для любой дзяржавы. Гэта справа сумлення тых, хто гэтым займаецца. Аднак тыя палiтычныя сiлы, якiя вызначаюць гэта як сваю палiтыку, я думаю, што яны абрачоныя на вымiранне.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтрвыбаркаме разлiчваюць на дастойную ацэнку выбараў — у адпаведнасцi з прыкладзенымi намаганнямi Знаёмiць масавую аўдыторыю з ходам i вынiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика