Хэлоўін цi Урачыстасць Усiх Святых?
Хэлоўін цi Урачыстасць Усiх Святых?
Што такое Хэлоўiн? Для адных — гэта маргiнальная з’ява ў беларускай культуры, не вартая ўвагi. Для iншых — гэта нагода "проста" забавiцца i пагуляць. Але цi добрая гэта нагода для забавы, i ў чым прымаюць удзел некаторыя хрысцiяне, "святкуючы" Хэлоўiн? Як вядома, маскараднае "святкаванне" апошняга дня кастрычнiка прыйшло да нас пад уплывам сучаснай амерыканскай культуры. Назва гуляння — "Hаllоwееn" — паходзiць ад скарачэння двух выразаў: "Аll Hаllоw Dау" (Дзень Усiх Святых) i "Аll Hаllоw Еvеning" (Вечар Усiх Святых). Урачыстасць Усiх Святых, якую Касцёл адзначае 1 лiстапада, была перанесена ў ІХ ст. на гэты дзень дзеля таго, каб перамагчы ў свядомасцi людзей страх перад язычнiцкiм павер’ем аб магутнасцi цемры i яе перамозе над сiламi святла ў ноч на 1 лiстапада. Паводле старажытнакельцкiх павер’яў, 31 кастрычнiка памiрае бог Святла i надыходзiць валадарства бога Цемры. Вечарам таго ж дня пачынаецца валадаранне Цемры, з Апраметнай выходзяць цёмныя духi. Каб выпрасiць лiтасцi ў бога Цемры, кельты палiлi вогнiшчы, прыносiлi яму ахвяры. А самi яны пераапраналiся ў пачварныя касцюмы, каб злыя духi прынялi iх за сваiх i не чапалi. Сучасны чалавек, якi лiчыць сябе прагматыкам i бiзнэсменам, прывык усё перакладаць на грашовыя велiчынi. Хэлоўiн разглядаецца такiмi людзьмi як нагода да добрага заробку (або правiльнага ўкладання грошай) ад арганiзацыi яшчэ адной забаўляльнай акцыi. Арганiзатары зарабляюць, а народ бавiцца. Але за гэтымi нявiннымi забавамi крыецца глыбока адмоўная рэчаiснасць. Нават знешняя атрыбутыка Хэлоўiна скiравана на культ смерцi, страху, магii. Цi можа хрысцiянiн удзельнiчаць у неаязычнiцкiх гуляннях? Як гэта нi парадаксальна, але ў ХХI ст. мы вяртаемся да таго самага пытання, якое задавалi апосталам i iх наступнiкам першыя пакаленнi вучняў Хрыста. Адказ быў адназначны: "не". I гэта "не", якое не абмяжоўвае, але вызваляе. Справа не ў самiх забавах, але ў тым, у што мы гуляем i як гуляем. Сапраўдны хрысцiянiн ведае, што зло — гэта не цацка, што выклiканне злых духаў i ўдзел у дэманiчных маскарадах — гэта не гульня. Ксёнз Аляксандр Амяльчэня, Адказны за СМI пры Сакратарыяце Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое Хэлоўiн? Для адных — гэта маргiнальная з’ява ў беларускай культуры, не вартая ўвагi. Для iншых — гэта нагода "проста" забавiцца i
|
|