21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У наваколлі Віцебска адзін за адным з’яўляюцца з зямлі каменныя крыжы

26.08.2009 13:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 ноября 2008 Культура
Cвятлана ДЗЯДЗІНКІНА, Народная газета “Рака быцця ў небыццё ўцякае”, — сказаў паэт, руплівы сведка хуткаплыннасці нашага жыцця. Валуны, дрэвы і крыжы нерухома застаюцца ў прасторы паміж небам і зямлёй, быццам жывыя, але маўклівыя прарокі адзіноты і ўзоры дасканаласці.

Неяк гадоў сем таму жыхары вёскі Заронава, што ў Віцебскім раёне, сабраліся навесці парадак на мясцовых могілках. Настаўніца школы разам з вучнямі, разбіраючы шматгадовыя кучы смецця, нечакана ўбачыла старадаўні каменны крыж, які быццам вырас з зямлі.

— Ён уразіў нас сваёй дасканалай формай, нібы на станку абточаны, хаця ёсць верагоднасць, што крыж гэты паходзіць з ХІІ стагоддзя, — расказвае Людміла Нікіціна. — Дасведчаныя гісторыкі гавораць, што першыя хрысціянскія крыжы былі менавіта роўнаканцовыя, як і наш. Пазней у другім баку на гэтых могілках мы знайшлі яшчэ два каменныя крыжы. Яны нібы раслiны прабiліся наверх з нейкай таямнiчай iнфармацыяй ад продкаў. Аказалася, крыжовыя знаходкі абазначылі абрысы былой царквы, якую ў 1944 годзе ўзарвалі па загаду ўлады.

Руплівы краязнаўца Людміла Нікіціна “раскапала”, што на тэрыторыі, абмежаванай каменнымі крыжамі, з 1760 года стаяла драўляная царква. Яна згарэла, але людзі аднавілі храм у цэгле. Што не перашкодзіла нашчадкам яго зруйнаваць. З’яўленне каменных крыжоў духоўны люд звязвае са своеасаблівым знакам для сучаснікаў пра пакаянне ды адраджэнне згубленых родных вытокаў. Царкву ў Заронаве пакуль так і не адрадзілі. Ды дзе там, калі нават дарога да могілак патанае ў гноі, які выцякае з жывёлагадоўчай фермы!

Між іншым, з часу першай рэліктавай знаходкі заронаўскія аматары даўніны знайшлі ўжо дваццаць адзін каменны крыж. Яны вырастаюць то на стараверскіх могілках каля Сімонаўшчыны, то каля Тапорына, а на месцы зніклай вёскі Елдашы на паверхню “ўсплылі” тры каменныя крыжы даўжынёй больш за метр. Фізікі тлумачаць падобную з’яву па-свойму: зiмой глеба прамярзае, вясной — праграваецца, з-за рознасці тэмператур каменныя крыжы выштурхоўваюцца на паверхню.

Пагалоска ішла, што калі могілкі Сімонаўшчыны падыходзілі блізка да берага возера, некаму ў сне нябожчыкі паскардзіліся, што мокра ім ляжаць у вадзе. Перад вайной могілкі закрылі. Пасля вайны помнікі з берагавых могілак сталі знікаць — той-сёй браў каменныя пліты пад фундамент для хаты. Дзікунству паклаў канец трагічны выпадак: той, хто першым узяў камень з могілак, павесіўся.

— Мэтанакіраваная праца прывяла нас да высновы, што ў камені зашыфравана адпаведная інфармацыя, — гаворыць Людміла Нікіціна. — Гэта знак для нашчадкаў, каб вярталі даўгі…

Краязнаўца з пасёлка Лужасна, што пад Віцебскам, Мікалай Півавар ужо некалькі год шчыльна даследуе віцебскія ваколіцы — шукае рэліквіі нацыянальнага скарбу.

— На некаторых крыжах у сяродкрыжжы высечаны крыжыкi рознай формы, трапляюцца надпiсы, манаграмы, выявы чалавека, — расказвае Мікалай. — Найбольш старажытнымi лiчацца каменныя крыжы каля вёсак Сокарава Бешанковiцкага, Вiтунiчы Докшыцкага, да позняга сярэднявечча, верагодна, адносяцца крыжы каля вёсак Плiса i Бабруйшчына Глыбоцкага, Дрысвяты Браслаўскага, Галошава Талачынскага раёнаў.

Першую “крыжовую” знаходку Мікалай зрабіў каля Лужасна ў сутоцы рэк Лужаснянкі i Заходняй Дзвiны, на старажытных могiлках. Затым на заметку краязнаўца трапілі каменныя крыжы каля вёскі Сушчова (былы хутар Юмарды) і з урочышча Кахоўка каля Сакольнiкаў. Апошні знаходзiўся на старажытным месцы пахаванняў, да якога прымыкаюць сучасныя могiлкi. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, крыж быў высокiм i добра апрацаваным. У часы савецкай улады быў скiнуты ў магiлу i закапаны.

Самы, бадай, вядомы каменны крыж вышынёй 2,5 метра стаіць у вёсцы Камаі Пастаўскага раёна. Вызначаецца ён не толькі сваімі значнымі памерамі, але і трохвугольнай нішай, якая высечана ў граніце. Усталяваны крыж насупраць Камайскага касцёла Яна Хрысціцеля, паводле падлікаў спецыялістаў, падчас будаўніцтва храма ў 1603—1606 гадах. Нядзіўна, што адзін з самых старадаўніх храмаў — Камайскі касцёл абарончага тыпу — выстаяў чатыры стагоддзі і зараз з’яўляецца адным з найцікавейшых аб’ектаў на турысцкім маршруце.

Пра што думае чалавек каля каменнага крыжа? Пра жыццё і смерць, пра нараджэнне і зыход, пра здароўе і хваробу?

— Наш свет можна параўнаць з вялікім матчыным улоннем, у якім чалавек набывае людскія прыкметы і рысы. Смерць — гэта наш прыход у дом Айца, завяршэнне зямной пілігрымкі чалавека, час ласкі і міласэрнасці, які Бог дае чалавеку. Калі закончыцца бег нашага зямнога жыцця, мы ўжо больш не вернемся да нашых вялікіх і дробязных праблем, якія штодня абцяжарваюць нас, — вучыць пробашч парафіі з Верхнядзвінска айцец Тамаш Юнчык. — Па-сапраўднаму, па-людску жыве толькі той, хто здольны ўспрымаць смерць і глядзець ёй у вочы.

Але ці здольныя мы так смела ісці па дарозе жыцця, памятаючы пра сястру чалавека — смерць? Калі наведваем дзядоў сваіх на дагледжаных могілках, значыць, здольныя… Memento mori… Гэта каменныя крыжы з сівой даўніны нам пяюць пад музыку ветру пра імгненне паміж мінулым і тым, што будзе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 ноября 2008 Культура Cвятлана ДЗЯДЗІНКІНА, Народная газета “Рака быцця ў небыццё ўцякае”, — сказаў паэт, руплівы сведка хуткаплыннасці нашага жыцця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика