21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мост

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мост

Мост — пабудова з дрэва цi металу, пры дапамозе якой можна было паяднаць два берагi ракi. У народных уяўленнях мост таксама стаў сiмвалам аб’яднання. Але часам гэты сiмвал "паядноўваў" зямную прастору i прастору "таго" свету, свету памерлых. Таму мост выклiкаў ў людзей пачуццё трывогi i небяспекi, якая чакае чалавека пры пераходзе на "тую", чужую, часам варожую прастору. Мост адносiўся да нежылых, неабжытых прастораў. Месца пад мостам i вакол яго лiчылася небяспечным — месцам, дзе вядзецца нячыстая сiла.

l Негатыўнае стаўленне да моста ўзнiкла яшчэ i таму, што пры яго будаўнiцтве неабходна было прынесцi кагосьцi ў ахвяру. Паўсюдна вядомыя паданнi аб тым, што часцей за ўсё ў якасцi такога ахвяравання выступалi дзецi цi дзяўчаты, хлопчыкi-сiроты.

l Існавала забарона выходзiць на мост пасля заходу сонца, а таксама ў святочныя днi года, напрыклад, на Траецкiм (Русальным) тыднi. Па павер’ях усходнiх славян, русалкi на Траецкiм тыднi з’яўляюцца менавiта на мастах, каб нашкодзiць вандроўнiку — сцягнуць у ваду, разгойдаць мост так, што чалавек сам скiнецца ў раку i г.д.

l У Беларусi лiчылi, што той, хто хацеў стаць калдуном, павiнен прыйсцi апоўначы на мост i сустрэцца з нячыстай сiлай. Нездарма ў народзе казалi: "Каб цябе д’ябал пад мостам сустрэў".

l У сiмволiцы сямейных абрадаў, калi шмат увагi надаецца пераходу з аднаго стану ў другi, мост набываў асобны статус: ён выступаў сiмвалам i спосабам рытуальнага пераходу.

l Так, у час варажбы дзяўчына рабiлi з пруткоў, саломiнак i г.д. збудаванне, якое нагадвала масток. Калi яна клалася спаць, то прасiла ўбачыць у сне таго, хто перавядзе яе праз "мост", г.зн. возьме замуж.

l Рух вясельнага поезда трэба было пабудаваць такiм чынам, каб абавязкова пераехаць мост. У час гэтага пераезду нявеста павiнна была кiнуць у ваду свой пояс, хустку цi што iншае са сваiх рэчаў, каб шлюб быў добрым.

l Калi вы бачыце ў сне, што пераходзiце цераз мост, гэта ў народных соннiках тлумачыцца як пераход у свет iншы.

l Мост стаў рытуальным месцам пры лячэннi шматлiкiх хваробаў. Да моста вялi цi неслi чалавека, каб выканаць над iм магiчныя дзеяннi i "пакiнуць", змыць (у лiтаральным сэнсе) хваробу на мосце цi пад мостам. У большасцi замоў прысутнiчае мост: "Цераз тую раку вогненную стаіць мост калінавы...".

l Паводле вераванняў усходнiх славян, вясёлка — гэта нiшто iншае як нябесны мост, якi служыў анёлам: яны перапраўлялi па iм душы праведнiкаў у рай.

Аксана Катовiч, Янка Катовiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мост — пабудова з дрэва цi металу, пры дапамозе якой можна было паяднаць два берагi ракi. У народных уяўленнях мост таксама стаў сiмвалам аб’яднання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика