21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новай МІС СВЕТУ стала расiянка

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новай МІС СВЕТУ стала расiянка

13 снежня ў Йоханэсбургу (Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка) адбыўся фiнал 58-га мiжнароднага конкурсу прыгажосцi "Мiс свету". Як адзначаюць арганiзатары, сёлета ён стаў калi не самым прадстаўнiчым, то самым папулярным па колькасцi гледачоў: тэлевiзiйную трансляцыю ўбачылi каля 2 мiльярдаў чалавек у 187 краiнах свету. Яшчэ б — за званне першай прыгажунi свету спрачалiся памiж сабой больш як 100 дзяўчат! (Канкурсанткi называлi лiчбу 112, але на афiцыйным сайце конкурсу пазначана iншая колькасць — 109. — Аўт.).

Упрыгожаннем шоу, у якiм бралi ўдзел самыя папулярныя паўднёваафрыканскiя артысты, стала дэфiле ўсiх канкурсантак у сукенках, распрацаваных мясцовымi мадэльерамi. Каларыт краiны перадалi i вiдэадзённiкi, якiя адлюстроўвалi праграму знаходжання прыгажунь у ПАР — iнтэрв’ю, прамежкавыя спаборнiцтвы, дабрачынныя акцыi, а таксама разнастайныя экскурсii i нават сафары. У паўфiнальную частку конкурсу трапiлi 15 дзяўчат. 5 з iх забяспечылi сабе месца праз перамогу ў адным з прамежкавых спаборнiцтваў — "Мiс топ-мадэль", "Мiс пляж", "Мiс спорт", "Мiс талент", а таксама "Мiс Прыгажосць з мэтай" (ацэньваўся унёсак дзяўчат у дабрачыннасць), 1 дзяўчыну выбралi iнтэрнэт-галасаваннем гледачы. Яшчэ 9 прэтэндэнтак вызначыла журы. На жаль, прадстаўнiцы Беларусi — 22-гадовай Вольгi Хiжынковай — сярод iх не было, таксама як i ўкраiнкi Ірыны Жураўскай, так што надалей беларусы падтрымлiвалi канкурсантку з Расii Ксенiю Сухiнаву.

I, як высветлiлася, недарэмна падтрымлiвалi! Бо менавiта на 21-гадовую сiбiрачку Ксенiю рабiлi самыя высокiя стаўкi не толькi букмекеры, але i журы. Сiнявокая прыгажуня, якая ўжо заваявала тытул "Мiс свету Топ-мадэль 2008", з лёгкасцю трапiла ў лiк 5 фiналiстак, а там абышла ўсiх сапернiц i стала новай "Мiс свету". Ад сваёй папярэднiцы, кiтаянкi Цзылiнь Чжанг, цяперашняя каралева прыгажосцi атрымала карону, а ад арганiзатараў конкурсу — галоўны прыз у памеры 100 тысяч долараў ЗША. Другое месца заняла "Мiс Трынiдад i Табага" Габрыэль Уолкат, трэцяе месца i тытул "Мiс глядацкiх сiмпатый" — "Мiс Iндыя" Парвацi Аманакутан. Акрамя таго, у пяцёрцы фiналiстак апынулiся "Мiс Ангола" Брыджыт дон Сантас i "Мiс ПАР" Тансi Каiцзi — усе, акрамя расiянкi, каларытныя яркiя брунеткi.

Пра "Мiс свету-2008" вядома, што Ксенiя Сухiнава нарадзiлася ў Нiжнявартаўску, цяпер жыве ў Маскве, а вучыцца па свабодным графiку ў Цюменскiм нафтагазавым унiверсiтэце, прытым вучыцца паспяхова. Працуе расiянка ў мадэльным агенцтве Роint, хоць i сцвярджае, што пра кар’еру мадэлi нiколi не марыла, а добрую фiгуру (параметры Ксенii 83-60-91) "атрымала ў спадчыну ад таты". Падтрымлiваць гэту выдатную форму дапамагаюць... зусiм не дыеты, а заняткi спортам — "Мiс свету" захапляецца плаваннем, горнымi лыжамi, мастацкай гiмнастыкай, мае першы дарослы разрад па бiятлоне.

Мiж iншым, гэта перамога — другая ў скарбонцы Расii. Дагэтуль тытул "Мiс свету" ўдалося атрымаць у 1992 годзе Юлii Курачкiнай — конкурс праходзiў таксама ў ПАР; яшчэ адна расiянка, Аксана Фёдарава, 6 год таму выйграла конкурс "Мiс Сусвет".

Лiна МАЛIНIНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 снежня ў Йоханэсбургу (Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка) адбыўся фiнал 58-га мiжнароднага конкурсу прыгажосцi "Мiс свету". Як адзначаюць а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика