21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць

Здзiўляцца павышанай цiкавасцi да гэтай тэмы не выпадала адразу. I справа не толькi ў тым, што ў Беларусi налiчваецца амаль 2,5 мiльёна пенсiянераў — значная колькасць грамадзян краiны збiраецца выйсцi на заслужаны адпачынак у самы блiжэйшы час. Цi зменяцца ўмовы выплат пенсiянерам, якiя працуюць, цi захаваюць права выходзiць на пенсiю за выслугу гадоў настаўнiкi, як залiчваецца ў стаж работа ў калгасе школьнiкаў i што ўплывае на iндывiдуальны каэфiцыент? Аднак пра ўсё па парадку. На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валерый Валер’евiч КАВАЛЬКОЎ i намеснiк начальнiка аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Сафiя Рыгораўна СВЯРДЛОВА.

— Цi застануцца з новага года датэрмiновыя пенсii для настаўнiкаў? I калi застануцца, то якiмi будуць умовы iх прызначэння?

Антанiна Сяргееўна Мiсюк, г. Магiлёў (аналагiчныя пытаннi — ад чытачоў з Мiнска, Бярозы, Гродзенскага, Лiдскага i Глыбоцкага раёнаў)

— Патлумачце, калi ласка, цi застанецца з новага года права на пенсii па выслузе гадоў у выхавальнiкаў дзiцячых дашкольных устаноў?

Лiлiя Мiкалаеўна Краўчэня, г. Слуцк

г. Слуцк

— З 1 студзеня, пасля ўступлення ў сiлу Закона "Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi", магчымасць выхаду на датэрмiновую пенсiю ў асобных катэгорый педагагiчных работнiкаў (у тым лiку настаўнiкаў i выхавальнiкаў) захаваецца. Прычым умовы прызначэння такiх пенсiй (кола асобаў, узрост выхаду на пенсiю, неабходная працягласць спецыяльнага стажу) будуць аналагiчныя цяперашнiм умовам прызначэння пенсii за выслугу гадоў.

— Хутка споўнiцца 50 гадоў, прычым тады мой стаж выхавальнiка дзiцячага садка складзе 28 гадоў. Аднак атрымалася так, што сем з iх я працавала на няпоўную стаўку. З улiкам гэтага, цi можна разлiчваць на выхад на датэрмiновую пенсiю?

Таццяна Мiхайлаўна Алесь, Мазырскi раён

Мазырскi раён

— З 1 студзеня права на датэрмiновую пенсiю жанчынам па-ранейшаму будуць даваць 25 гадоў стажу выхавальнiка ў дзiцячым садку. Аднак трэба мець на ўвазе: спецыяльны стаж лiчыцца за працу ў поўным рэжыме, iнакш кажучы, за працу на поўную стаўку. Адпаведна, гады працы менш чым на стаўку ў спецыяльны стаж не уваходзяць. Калi вы 7 гадоў працавалi на няпоўную стаўку, атрымлiваецца, што спецыяльны стаж складае толькi 21 год. А гэтага для прызначэння пенсii за выслугу гадоў недастаткова.

— У 1960-х, падчас навучання ў школе, працаваў паўгода ў калгасе. Чаму гэту работу амаль не залiчылi ў стаж? I другое. Ёсць сумненнi, што на адным з месцаў працы за мяне не пералiчвалi ўнёскi на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Як гэта праверыць?

Вiктар Iосiфавiч, Клецкi раён

Клецкi раён

— Калi з 1966 года праца ў калгасе залiчваецца ў стаж пры ўмове выканання мiнiмуму працоўнага ўдзелу, то да 1966 года — незалежна ад колькасцi працадзён. Разам з тым падобная "льгота" датычылася толькi членаў калгаса. А ў сваю чаргу, паводле Статута калгасаў, падлеткi ва ўзросце да 16 гадоў членамi калектыўных гаспадарак быць не маглi. Таму работа ў калгасах, калi дакументальна не пацверджаны факт членства ў гаспадарцы, падлеткам залiчваецца толькi па фактычнай працягласцi.

I другое. З 1 студзеня 2003 года ўсе звесткi аб стажы i заробках, на якiя налiчваўся сацстрах, збiраюцца на асабiстых рахунках работнiкаў у Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва. Адпаведна, iнфармацыю аб гэтым можна атрымаць у рэгiянальных аддзяленнях Фонду па нумары вашага страхавога пасведчання.

— З-за адсутнасцi пацвярджальных дакументаў майму бацьку не залiчылi ў стаж 3 гады працы ў Чалябiнскай вобласцi. Пры гэтым бацька адпрацаваў 5 гадоў пасля прызначэння пенсii па ўзросце. А адсюль пытанне: цi можна залiчыць працу пасля прызначэння пенсii замест перыяду, "страчанага" ў Расii?

Святлана Станiславаўна Навумовiч, г. Капыль

г. Капыль

— Такi залiк немагчымы — час працы пасля 1 студзеня 1992 года "iдзе" ў стаж толькi тады, калi работнiк не атрымлiваў пенсii. У той жа час трэба нагадаць адзiн момант. Калi пацвердзiць стаж дакументамi немагчыма, гэта можна зрабiць па паказаннях сведак. Для гэтага трэба падаць ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства iнфармацыю не менш чым аб 2 сведках, якiя працавалi разам з бацькам. Прычым для дапамогi ў апытаннi такiх сведак упраўленне можа накiраваць адпаведны запыт у органы Пенсiйнага фонду Расii.

(Працяг будзе.)

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здзiўляцца павышанай цiкавасцi да гэтай тэмы не выпадала адразу. I справа не толькi ў тым, што ў Беларусi налiчваецца амаль 2,5 мiльёна пенсiянераў —
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика