35-я сесiя i 35 мiльярдаў?
35-я сесiя i 35 мiльярдаў?
Заканадаўчы орган Саюзнай дзяржавы працягвае ўмацоўваць iнтэграцыю У Мiнску прайшла ХХХV сесiя Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. — Адыходзячы год пакiнуў прыкметны след у саюзным будаўнiцтве, вырашаны многiя пытаннi фармiравання адзiнай эканамiчнай прасторы, паскарэння мiждзяржаўнай iнтэграцыi, захавання ўстойлiвасцi нацыянальных эканомiк ва ўмовах сусветнай фiнансавай нестабiльнасцi, — заявiў, адкрываючы сесiю, спiкер Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, старшыня Дзяржаўнай Думы Расii Барыс Грызлоў. Паводле яго iнфармацыi, узаемны таваразварот сёлета будзе рэкордным за ўсе гады саюзнага будаўнiцтва — ён складзе больш як 35 млрд долараў. Спадар Грызлоў падкрэслiў неабходнасць удасканалення нарматыўна-прававой базы для падрыхтоўкi i рэалiзацыi саюзных праграм на аснове прымянення, нароўнi з нацыянальным заканадаўствам, такой формы, як Дэкрэт Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Аднак перш-наперш на сесii вырашалi, вядома ж, арганiзацыйныя пытаннi. Прызналi новыя паўнамоцтвы дэлегаваных ў Парламенцкi Сход беларускiх дэпутатаў i сенатараў чацвёртага склiкання. Першым намеснiкам старшынi Парламенцкага Сходу стаў спiкер нiжняй палаты беларускага парламента Уладзiмiр Андрэйчанка. Намеснiкамi старшынi — спiкер верхняй палаты Барыс Батура i старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргей Маскевiч. Абралi таксама старшыняў камiсiй i iх намеснiкаў ад Беларусi. Падчас сесii быў абмеркаваны шэраг працэдур, якiя датычацца рэалiзацыi саюзных праграм. У прыватнасцi, узгадненне фiнансавання. Сёння гэта працэдура настолькi складаная i грувасткая, што ўзнiкае шмат праблем. "Нават у рамках таго бюджэту Саюзнай дзяржавы, якi мы прымаем штогод (а гэта з пункту погляду нацыянальных бюджэтаў Расii i Беларусi не вельмi вялiкая сума — каля чатырох мiльярдаў расiйскiх рублёў), не заўсёды праграмы рэалiзуюцца ў планаваным фiнансавым аб’ёме", — паведамiў журналiстам Барыс Грызлоў. "I сёння мы казалi аб тым, што трэба скарацiць кола ўзгадненняў па праграмах". Парламентарыi прыйшлi да высновы, што варта забяспечыць адзiн цыкл узгадненняў. "З гэтай прапановай мы будзем звяртацца ў Вышэйшы дзяржсавет, каб быў прыняты Дэкрэт Саюзнай дзяржавы". Удзельнiкi сесii палiчылi неабходным таксама павялiчыць аб’ёмы авансавання праграм Саюзнай дзяржавы да 80 працэнтаў — гэтак жа праз замацаванне на ўзроўнi Дэкрэта. Апроч непасрэдных удзельнiкаў на сесii былi i назiральнiкi — старшыня Парламента Паўднёвай Асецii Знаур Гасiеў i спiкер Народнага сходу (парламента) Абхазii Нузгар Ашуба. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, спадар Ашуба адзначыў, што пытанне аб прызнаннi (або непрызнаннi) незалежнасцi Абхазii i Паўднёвай Асецii — гэта "справа беларускага парламента, Прэзiдэнта Беларусi, народа Беларусi. Мы верым у сяброўства, мы верым у людзей, мы верым у сваiх калег, у дэпутатаў... Я думаю, што рана цi позна прызнанне адбудзецца, i мы, вядома ж, гэтаму будзем вельмi рады". Ён таксама дадаў, што "палiтыка ёсць палiтыка. Яна заўсёды звязана з пэўнымi iнтарэсамi. Мяркую, у Беларусi ёсць свае iнтарэсы як на Захадзе, так i на Усходзе. Я думаю, што, адпаведна, разумна, усе неабходныя рашэннi Беларуссю будуць прынятыя". Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што ўступленне Абхазii i Паўднёвай Асецii ў Саюзную дзяржаву вельмi многае iм дасць. Спiкер нiжняй палаты беларускага парламента, а цяпер i першы намеснiк старшынi Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii Уладзiмiр Андрэйчанка ў гутарцы з журналiстамi пацвердзiў, што ў Палаце прадстаўнiкоў ёсць звароты парламентаў Паўднёвай Асецii i Абхазii аб прызнаннi незалежнасцi. Апошнi з iх паступiў першага снежня. Цi паспеюць дэпутаты разгледзець iх сёлета, пакуль невядома. Як падкрэслiў Уладзiмiр Андрэйчанка, звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам. Перш-наперш абмеркаванне пройдзе ў профiльнай камiсii — па мiжнародных справах i сувязях з СНД. ў гутарцы з журналiстамi пацвердзiў, што ў Палаце прадстаўнiкоў ёсць звароты парламентаў Паўднёвай Асецii i Абхазii аб прызнаннi незалежнасцi. Апошнi з iх паступiў першага снежня. Цi паспеюць дэпутаты разгледзець iх сёлета, пакуль невядома. Як падкрэслiў Уладзiмiр Андрэйчанка, звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам. Перш-наперш абмеркаванне пройдзе ў профiльнай камiсii — па мiжнародных справах i сувязях з СНД.Чарговая сесiя Парламенцкага сходу мае адбыцца налета ў лютым. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Адыходзячы год пакiнуў прыкметны след у саюзным будаўнiцтве, вырашаны многiя пытаннi фармiравання адзiнай эканамiчнай прасторы, паскарэння мiждзяржа
|
|