21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наколькі ўзрастуць камунальныя тарыфы?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наколькі ўзрастуць камунальныя тарыфы?

Налета рост плацяжоў наўрад цi ўтрымаецца ў межах 5 долараў

У сродках масавай iнфармацыi з’явiлася паведамленне аб iстотным павелiчэннi ў наступным годзе "кватэрных" плацяжоў у Расii. У прыватнасцi, дакладна вядома, што за ацяпленне жыхары расiйскай сталiцы будуць плацiць на 30 працэнтаў больш, чым цяпер. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне жылля для масквiчоў узрасце на 20 працэнтаў. Павялiчацца таксама расцэнкi на "цёпленькую", а таксама газазабеспячэння.

У Беларусi на працягу гэтага года камунальныя тарыфы не здолелi ўтрымацца ў межах 5 долараў. Агульнае павелiчэнне склала $9,1— 5 долараў пасля студзеньскага павышэння плацяжоў, i 4,1 долара — пасля майскага "рыўка". Але нават такiя меры не дазволiлi камунальнiкам выйсцi на запланаваны агульны ўзровень кампенсацыi жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Меркавалася, што адпаведны паказчык складзе 32-34 працэнты ад сабекошту, а, паводле апошнiх звестак, паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк упраўлення эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Алена Дудзiнская, лiчба складае 29,4 працэнта.

За тэхнiчнае абслугоўванне жылля жыхары цяпер вяртаюць 39,4 працэнта, цяпло — 25,5, халодную ваду — 34,7, каналiзацыю — 27,7, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 43, карыстанне лiфтам — 35,8 працэнта. Як заўважыла Алена Дудзiнская, сёння складана вызначыць, наколькi iстотным будзе павелiчэнне камунальных тарыфаў налета — усё залежыць ад канкрэтнага кошту на пастаўкi палiўна-энергетычных рэсурсаў. Пры гэтым i ў наступным годзе рост тарыфаў наўрад цi ўдасца абмежаваць 5 доларамi. Што ж датычыцца кампенсацыi жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, то гэты паказчык налета мяркуецца ўтрымаць на сёлетнiм узроўнi.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сродках масавай iнфармацыi з’явiлася паведамленне аб iстотным павелiчэннi ў наступным годзе "кватэрных" плацяжоў у Расii. У прыватнасцi, д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика