21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская дзяржаўнасць: у вымярэннi гiстарычнага часу

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская дзяржаўнасць: у вымярэннi гiстарычнага часу

У канцы ХХ стагоддзя Беларусь набыла дзяржаўную незалежнасць. Патрэбен быў значны час i вялiкiя намаганнi многiх пакаленняў, каб здзейснiць адвечную мару беларусаў.

Нават класiк беларускай лiтаратуры Янка Купала яшчэ каля ста гадоў таму задаваў пытанне сабе i сваiм суайчыннiкам:

Прыйдуць людзi з Усходу,

Прыйдуць з Захаду людзi

I спытаюцца нас:

"Скуль, якога вы роду?

Дзе зямля ваша будзе,

Дзе айчызна у вас?

Але нават сёння, калi беларускi народ актыўна разгарнуў будаўнiцтва моцнай i квiтнеючай незалежнай дзяржавы, актуальнасць праблемы ўзрастае i набывае новае гучанне. Безумоўна, сёння ўжо нiхто не ставiць пытання аб тым, цi маюць права беларусы жыць у сваёй дзяржаве. Тым не менш зварот новых пакаленняў да сваiх вытокаў заўсёды спрыяе духоўнаму ўмацаванню народа.

Фармiраванне беларускага этнасу i нацыянальнай дзяржаўнасцi маюць глыбокiя гiстарычныя каранi, якiя iдуць у глыб стагоддзяў. Складванне i развiццё беларускай дзяржаўнасцi вызначалася не толькi логiкай руху сацыяльна-эканамiчнага развiцця, але i пераважнымi рэлiгiйнымi, фiласофскiмi, iдэалагiчнымi плынямi, якiя цесна звязаны з тысячамi i тысячамi iмёнаў выдатных прадстаўнiкоў асветы, навукi, культуры, грамадскiх i дзяржаўных дзеячаў.

Сёння цяжка, нават немагчыма ўявiць асветнiцтва ўсходнеславянскiх зямель, фармiраванне дзяржаўнасцi без жыццядзейнага шляху першай святой зямлi беларускай Ефрасiннi Полацкай. Яна "небопрный орел, попарiвшi от Запада i до Востока, яко луча солнечная, просветiвшая всю землю Полоцкую". Сапраўдным духоўным настаўнiкам свайго часу, яркай выявай таленту беларускага народа быў асветнiк i прапаведнiк другой паловы ХII ст. Кiрыла Тураўскi. Сярод плеяды слаўных i несмяротных iмёнаў эпохi Адраджэння адно з пачэсных месцаў займае постаць Мiколы Гусоўскага — беларускага паэта-гуманiста i асветнiка, прадстаўнiка новалацiнскай паэзii, аднаго з заснавальнiкаў жанру лiрыка-эпiчнай паэмы ў лiтаратуры Усходняй Еўропы. На адным узроўнi з самымi перадавымi i знакамiтымi еўрапейскiмi гуманiстамi эпохi Адраджэння — асоба хроснага бацькi ўсходнеславянскага кнiгадрукавання, беларуса-першадрукара Францыска Скарыны. Прадаўжальнiкам асветнiцкай i выдавецкай дзейнасцi Францыска Скарыны i Iвана Фёдарава быў Спiрыдон Собаль. У 1630 г. ён браў актыўны ўдзел у заснаваннi друкарнi ў Куцеiнскiм манастыры пад Оршай. Тут Спiрыдон выдаў кiрылiцай "Псалтыр", якi называўся "Брашна духоўнае", "Буквар", "Малiтвы паўсядзённыя" (1631 г.), "Часаслоў" (1632 г.). Усе гэтыя кнiгi прызначалiся ў асноўным для навучання. Напiсаны i выдадзены iм "Буквар", упершыню назваўшы так кнiжку для навучання дзетак чытанню, — "Букварь сиречь начало учения детем, начинаюшим чтению извыкатм". Пазней у 1636 г. буквар быў перавыдадзены ў Магiлёве, што пацвярджае яго вялiкае значэнне ў пашырэннi пiсьменнасцi сярод беларускага народа.

Менавiта яны i многiя iншыя нашы суайчыннiкi стаялi ля вытокаў фармiравання нацыянальнай iдэi. Дзякуючы iх дзейнасцi, назапашвалiся i пашыралiся веды, развiвалася асвета. Яны арганiчна ўзбагачалi духоўнае i матэрыяльнае жыццё народа, аказвалi станоўчы ўплыў на кансалiдацыю грамадства, садзейнiчалi выспяванню iдэi дзяржаўнасцi. Крышталiзацыя дзяржаўнай iдэi непарыўна звязана з карэннымi пытаннямi нацыянальнага i сацыяльнага развiцця грамадства, а таксама з ростам гарадоў i патрэбамi вытворчасцi i шматлiкiмi асобамi, якiя садзейнiчалi сацыяльнаму руху грамадства.

Аднак чамусьцi доўгi час мы шмат увагi надавалi прапагандзе цяжкiх i складаных старонак айчыннай гiсторыi, абыякава ставiлiся да дасягненняў айчынных мыслiцеляў сярэднявечча i прадстаўнiкоў навуковай думкi дасавецкага часу, не клапацiлiся належным чынам аб папулярызацыi iх навуковых традыцый i поспехаў. Героем i нават гонарам быў "Пан сахi i касы. Цёмны сам, белы вус. Пядзi дзве валасы". З гiстарычнага лёсу народа выкрэслiваўся цэлы пласт беларускiх асветнiкаў, вучоных-гуманiстаў, прадстаўнiкоў навукова-тэхнiчнай iнтэлiгенцыi. Мiж тым, многiм нашым суайчыннiкам належаць значныя дасягненнi не толькi ў асветнiцтве, але i ў iнжынернай справе, фiзiцы, матэматыцы, бiялогii, геаграфii, хiмii, медыцыне, фiласофii i грамадазнаўстве. Заўважым, што iх былi не адзiнкi, а дзясяткi i сотнi — тых, хто з’яўляецца гонарам беларускага народа.

Выклiкае захапленне i павагу вiрлiвая i настойлiвая грамадска-палiтычная i педагагiчная дзейнасць Казiмiра Лышчынскага, накiраваная на сацыяльны прагрэс i справядлiвасць. Скончыўшы езуiцкi калегiум у Брэсце, потым езуiцкую акадэмiю ў Кракаве, ён самастойна вывучае сусветнае права, фiласофiю i лiтаратуру, у роднай Лышчыцы Брэсцкага ваяводства пiша навуковую працу "Dе nоn ехistеntiаl Dеi" ("Аб неiснаваннi Бога"), дзе выклаў "натуральныя законы развiцця прыроды i розных прыродных з’яў", за што i быў спалены сярэдневяковымi варварамi на адной з варшаўскiх плошчаў.

У шэрагу нацыянальных дзеячаў нельга не назваць Iллю Капiевiча. Ён з’яўляецца стваральнiкам грамадзянскага шрыфту, быў настаўнiкам Пятра I у Амстэрдаме. Пазней Капiевiч быў запрошаны Пятром I на працу ў Маскву. З 1699 г. па 1706 г. ён пераклаў i выдаў больш за 20 кнiг, склаў першую рускую карту зорнага неба, увёў у навуковы ўжытак такiя тэрмiны, як "вертыкаль", "гарызонт", "градус", "компас", "паралель", "полюс", "экватар", "эклiптыка", увёў у кнiгадрук арабскiя лiчбы. Дзякуючы яго кнiгам, многiя людзi змаглi пазнаёмiцца са здабыткамii еўрапейскай навукi, iх духоўным i культурным багаццем.

Прызнаным спецыялiстам у галiне батанiкi, геалогii, мiнералогii, заалогii, ветэрынарыi i сельскай гаспадарцы быў выхадзец з Лiдчыны Станiслаў Юндзiл. Адным з першых ён даследаваў раслiнны свет Беларусi, напiсаў у 1791 г. кнiгу "Апiсанне дзiкарослых раслiн у правiнцыi ВКЛ, зробленае паводле сiстэмы Лiнея", падрыхтаваў у якасцi падручнiкаў "Асновы батанiкi" i "Кароткi курс заалогii". Вялiкую цiкавасць выклiкалi яго навуковыя працы "Аб саляных радовiшчах i солi ў Стоклiшках" i "Прыкладная батанiка, цi звесткi аб уласцiвасцях i ўжытку раслiн у гандлi, эканомiцы, рукадзеллi, аб iх радзiме, размнажэннi i даглядзе". Дзякуючы намаганням Юндзiла ў Вiленскiм унiверсiтэце была створана багатая калекцыя раслiн, якая, дзякуючы яго актыўнай карэспандэнцыi i абмену з айчыннымi i замежнымi батанiкамi, налiчвала 6500 вiдаў.

Не можа не выклiкаць захаплення iмя нашага суайчыннiка Казiмiра Семяновiча (каля 1600 г. — 1651 г.). Ён першым у сусветнай практыцы абгрунтаваў iдэю шматступеньчатай ракеты, падмацаваўшы сваё вынаходнiцтва падрабязнымi чарцяжамi i малюнкамi. Малавядома, але факт, што ўражэнец Магiлёва, таленавiты прыродазнавец, бiёлаг-эвалюцыянiст, батанiк-сiтэматык Павел Фёдаравiч Гаранiнаў, якi на 25 гадоў (у 1834 г.) раней за Чарльза Дарвiна (у 1859 г.) абгрунтаваў эвалюцыйную тэорыю паходжання раслiннага i жывёльнага свету.

У гiсторыi беларускага народа тысячы i тысячы прыкладаў самаадданай стваральнай працы беларускiх людзей, iх ратнага служэння Радзiме. Прыводзячы аб’ектыўныя факталагiчныя матэрыялы станаўлення i развiцця дзяржаўнасцi, менавiта праз дзейнасць асобаў, будзе пераканаўча i праўдзiва раскрывацца гiстарычны працэс. Гэта будзе садзейнiчаць фармiраванню нацыянальна-дзяржаўнай свядомасцi падрастаючага пакалення, яго патрыятычных перакананняў i грамадзянскай адказнасцi, што вельмi важна дзеля паспяховай арганiзацыi ўстойлiвага iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь. Наш невялiкi экскурс у гiстарычнае мiнулае беларускага народа пераканаўча сведчыць, што ў нас шмат прыкладаў нацыянальных дзеячаў, якiмi мы не толькi можам, але i абавязаны ганарыцца.

Невялiчкая кагорта асобаў, якiя прыведзены вышэй, дазваляе нам з упэўненасцю ўсведамляць, што мы не можам i не павiнны жыць з пачуццём пастаяннай бесперспектыўнасцi беларускага народа, якi нам стагоддзямi i спрабуюць навязаць. Мы самадастатковы i высокаiнтэлектуальны народ, якi мае найбагацейшую гiсторыю, культуру, традыцыi i звычаi. Наперакор лёсу, беларусы захавалi сваю мову, пранеслi праз стагоддзi духоўную адметнасць i здабылi дзяржаўнасць. Сёння ў новай гiстарычнай сiтуацыi, адказваючы на выклiкi глабалiзацыi, айчынная гiстарычная навука абавязана працаваць на кансалiдацыю грамадства. Важна аб’ектыўна i ва ўсёй паўнаце раскрываць i паказваць прыклады стваральнай працы многiх пакаленняў беларускага народа. Адразу неабходна падкрэслiць, што будзе памылковым супрацьстаяць, альбо нават супрацьдзейнiчаць цяпер i ў будучынi працэсам глабалiзацыi, яе разбуральнаму ўздзеянню на духоўнае i этнакультурнае развiццё нашага народа. Аднак неабходна не ўпадабляцца сярэдневякавой iнквiзiцыi, якая агнём i мячом змагалася з навукова-тэхнiчным i духоўным прагрэсам. Сёння важна будаваць справу так, каб з найменшымi стратамi ў этнакультурных працэсах i з найбольшай захаванасцю нацыянальна-культурных здабыткаў Беларусi быць прадстаўленым у сусветнай супольнасцi. Пытанне пастаўлена адназначна. Зможам упiсаць у сусветную гiсторыю тысячы i тысячы iмёнаў Скарынаў, Купалаў, Сухiх... адразу адкажам на частыя пытаннi: "што дала свету Беларусь?", а па-другое пакажам: "што ўнёс беларускi этнас у скарбнiцу сусветнай цывiлiзацыi?". Здолеем гэта здзейснiць — будзем адпаведнымi прадстаўнiкамi беларускай нацыi ў суквеццi сусветнай элiты народаў. А калi не хопiць таленту i цярпення, то i вынiк будзе вядомы...

Але нават у наш час, калi дзякуючы намаганням гiсторыкаў i творчай iнтэлiгенцыi ў манаграфiчных працах, на старонках падручнiкаў i публiцыстычнай лiтаратуры з небыцця сталi вяртацца многiя дзясяткi забытых iмёнаў нацыянальных дзеячаў, значная частка беларускага грамадства, прычым i маладое пакаленне, яшчэ вельмi слаба ўсведамляе мiнулае i людзей, якiя стаялi ля вытокаў фармiравання беларускай дзяржаўнасцi. Патрэбна яшчэ шмат часу i намаганняў, каб давесцi да асэнсаванага грамадскага ўяўлення найбагацейшую палiтру нацыянальнай гiсторыка-культурнай спадчыны. Гiсторыя вельмi неахвотна, нiбы баючыся пашкодзiць наш талерантны славянскi характар, адчыняе свае скарбонкi.

З гэтай нагоды вучоныя Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi разгарнулi апошнiм часам шматгранную навукова-даследчую дзейнасць па вывучэннi вытокаў, фармiравання i развiцця беларускай дзяржаўнасцi. Важна не толькi вярнуць з небыцця многiя i многiя iмёны нашых суайчыннiкаў, але i ўпiсаць у аналы айчыннай i сусветнай гiсторыi iмёны тых, хто сёння сваёй стваральнай працай будуе незалежны дом Рэспублiкi Беларусь. У апошнiя гады праведзена звыш 40 навукова-практычных канферэнцый, "круглых сталоў" i навуковых семiнараў, выдадзена звыш 80 манаграфiй, падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, апублiкавана ў навуковых выданнях i перыядычым друку каля 800 артыкулаў, тэзiсаў i навуковых паведамленняў.

Многiя актуальныя праблемы гiсторыi дзяржаўнага будаўнiцтва будуць разгледжаны на чарговай мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi, якая праводзiцца Нацыянальнай акадэмiяй навук i Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь "Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасцi". Тэматыка канферэнцыi выклiкала велiзарную цiкавасць айчынных i замежных навукоўцаў. Звыш 230 дакладаў прапанавана для абмеркавання, прычым не толькi гiсторыкаў, але i эканамiстаў, лiтаратараў, мовазнаўцаў, фiлосафаў, педагогаў, сацыёлагаў, культуролагаў.

Аляксандр Каваленя,

Дырэктар Iнстытута гiсторыi НАНБ, доктар гiстарычных навук, прафесар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы ХХ стагоддзя Беларусь набыла дзяржаўную незалежнасць. Патрэбен быў значны час i вялiкiя намаганнi многiх пакаленняў, каб здзейснiць адвечную м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика