21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няхай мяне на працу ўчастковы возiць...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Няхай мяне на працу ўчастковы возiць...

А за ўтрыманне дзяцей разлiчваюцца падаткаплацельшчыкi?

 

Лiст Наталлi Савуль з вёскi Аўсядава Лiдскага раёна ў рэдакцыю "Звязды" было з мноствам граматычных памылак i нават ... нецэнзурным словам. Па гэтай прычыне надрукаваць яго нават у скарочаным выглядзе нельга, сэнс жа звароту ў тым, што шматдзетнай сям’i не далi нармальнага жылля, i мацi быццам бы несправядлiва пазбавiлi бацькоўскiх правоў. Ды i на працу прымушаюць вельмi далёка хадзiць, а ў яе баляць ногi. "Прыгожа выступаюць па тэлевiзары ў абарону дзяцей i мацярок... Прыедзьце, i нам будзе пра што пагаварыць...".

Як потым высветлiлася, 50-гадовая Наталля Вiктараўна, мацi васьмярых дзяцей, пiша скаргi ўжо даўно, прычым не толькi ў газеты, але i ў органы ўнутраных спраў, у пракуратуру вобласцi i рэспублiкi, Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Беларусi... Яна абвiнавачвае i мiлiцыю, i райвыканкам, ды i не толькi iх. Можа скласцiся ўражанне, што навокал ворагi, якiя змовiлiся не даваць жыцця шматдзетнай сям’i. І гэта ў наш час, калi так востра ставiцца пытанне аб дэмаграфiчнай бяспецы краiны?!

Затое для жыхароў вёскi Аўсядава звязаныя з новымi суседзямi праблемы толькi пачыналiся. I не толькi для iх. Па сутнасцi, сацыяльна небяспечнае становiшча ў асобна ўзятай сям’i проста "пераехала" з аднаго раёна ў iншы.

— Мы неаднаразова наведвалi камiсiяй гэту сям’ю, спрабуючы вярнуць яе да нармальнага жыцця, — адзначае Анжэлiка Цысар. — Аднак у адказ ад Савуль чулi толькi абвiнавачаннi, што яе ўсюды крыўдзяць.

Тым часам раённы аддзел па надзвычайных сiтуацыях выявiў, што непаўналетнiя дзецi часта застаюцца без нагляду ў доме, дзе iгнаруюцца правiлы пажарнай бяспекi, пагражаюць бядой пячное ацяпленне i электраправодка. А ў Гудскай базавай школе забiлi трывогу, што дзецi часта прапускаюць заняткi па прычыне хранiчнага педыкулёзу. Што васьмiкласнiца Тэрэза сiстэматычна не рыхтуецца да ўрокаў (па асноўных прадметах паспявае на два-чатыры балы) i, да таго ж, праяўляе агрэсiю ў адносiнах да малодшых школьнiкаў. Ды i чаму тут здзiўляцца? За прыкладамi для пераймання далёка хадзiць не трэба, яны побач. З боку i мацi, i бацькi. Дарэчы, яшчэ ў Воранаўскiм раёне дзяўчынку паставiлi на ўлiк у iнспекцыi па справах непаўналетнiх за ўжыванне спiртных напояў ... сумесна з бацькамi i крадзеж мабiльнага тэлефона. А ўжо з Аўсядава Часлаў Савуль быў накiраваны ў калонiю за тое, што ў працэсе сумеснай п’янкi ўдарыў аднаго з сыноў нажом ў спiну, а таксама збiў палкай суседку.

Такiм чынам, "апекi" бацькi Тэрэза i яе малодшыя сёстры Ганна i Наталля прынамсi на чатыры гады пазбавiлiся. Аднак трэба было ратаваць дзяцей i ад мацi. У кастрычнiку мiнулага года рашэннем раённай камiсii па справах непаўналетнiх iх у Наталлi Савуль адабралi i змясцiлi ў дзiцячы сацыяльны прытулак. Надышоў, можна сказаць, момант iсцiны, калi бацькоўскiя правы яшчэ не страчаныя, аднак дзецi ўжо не з мацi, i ёй трэба зрабiць крокi да таго, каб iх вярнуць.

Станоўчых прыкладаў паводзiнаў у такой сiтуацыi на Лiдчыне няшмат, але яны ёсць.

— У лiпенi мiнулага года ў дзiцячы сацыяльны прытулак забралi шасцярых дзяцей з сям’i Бондараў, якая пражывае ў вёсцы Даржы, — расказвае Анжэлiка Цысар. — Мне здавалася, што нiчога добрага ўжо не атрымаецца, аднак... Абодва бацькi пайшлi на працу, iмкнулiся кампенсаваць выдаткi на ўтрыманне дзяцей у прытулку (па законе 30 працэнтаў заробку застаецца абавязаным асобам, а 70 — спаганяецца), i праз чатыры месяцы малых вярнулi ў сям’ю. Пасля гэтага, праўда, яшчэ заставалася два мiльёны рублёў доўгу, аднак, паколькi бацькi сталi на шлях выпраўлення, мы хадайнiчалi перад судом аб зняццi запазычанасцi.

А вось Арарат Пагосаў павiнен быць удзячны прадпрыемству "Белтэкс Оптыка", куды яго, пазбаўленага бацькоўскiх правоў, служба занятасцi прымусова накiравала на працу. Нельга сказаць, што ён адразу ж узяўся за розум — спачатку i зарплата не задавальняла, i былi праблемы з дысцыплiнай, на працу не выходзiў. I ўсё ж у Пагосава была мэта — вярнуць дзiця. I ў калектыве прыклалi ўсе намаганнi, каб яму ў гэтым дапамагчы. Цяпер ён ужо не падсобны рабочы, а бетоншчык — адпаведна павялiчылася зарплата. Нядаўна Пагосаў адноўлены ў бацькоўскiх правах, i дачка вярнулася ў сям’ю. Дарэчы, ён не мае доўгу перад дзяржавай i ўжо не з’яўляецца абавязанай асобай. Праца яму падабаецца, пакiдаць прадпрыемства не збiраецца.

У выпадку ж з Наталляй Савуль так, на жаль, не атрымалася.

З рашэння суда Лiдскага раёна: "... Савуль Н.В. па-ранейшаму злосна не выконвае абавязкi па выхаваннi i ўтрыманнi няпоўнагадовых дзяцей. ... Нiдзе не працуе. Адказчыца злоўжывае спiртнымi напоямi, стаiць на ўлiку ў наркалагiчным аддзяленнi Лiдскага ПНД, злосна ўхiляецца ад дыспансернага назiрання. Па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. Жылое памяшканне ўтрымлiвае ў антысанiтарным стане, не абсталяваныя месцы для вучобы i адпачынку дзяцей ..."

"... Савуль Н.В. па-ранейшаму злосна не выконвае абавязкi па выхаваннi i ўтрыманнi няпоўнагадовых дзяцей. ... Нiдзе не працуе. Адказчыца злоўжывае спiртнымi напоямi, стаiць на ўлiку ў наркалагiчным аддзяленнi Лiдскага ПНД, злосна ўхiляецца ад дыспансернага назiрання. Па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. Жылое памяшканне ўтрымлiвае ў антысанiтарным стане, не абсталяваныя месцы для вучобы i адпачынку дзяцей ..."

Суд пазбавiў Наталлю Савуль бацькоўскiх правоў у адносiнах трох непаўналетнiх дочак, i з красавiка гэтага года яны знаходзяцца ў Лiдскiм дзiцячым доме. Аднак аплачваць дзяржаўныя выдаткi на ўтрыманне сваiх дзяцей Савуль не збiраецца. Мо, для яе няма працы?

Як патлумачыў участковы iнспектар iнспекцыi па справах непаўналетнiх Лiдскага РАУС маёр мiлiцыi Iван Давыдзенка, праца ёсць i была ёй прапанавана — на ферме РСУП "Саўгас "Лiдскi". Паводле слоў кiраўнiка сельгаспрадпрыемства Уладзiслава Iрчыца, заробак там залежыць ад таго, хто як працуе, летам некаторыя даяркi атрымлiвалi да мiльёна рублёў. Аднак Савуль толькi i шукала зачэпку, каб не працаваць. Спачатку заявiла, што няма грошай, 3 тысячы 100 рублёў на санiтарную кнiжку мiлiцыя забяспечыла. Затым, пасля праходжання медыцынскай камiсii, з’явiлася на ферме, але адмовiлася браць халат, паколькi на iм не было гузiка. Загадчыца фермы ўзяла iголку з нiткай i прышыла гузiк, але працаўладкаванню Савуль гэта не дапамагло, паколькi не падышлi i гумавыя боты. Кiнула яна халат, боты i, як кажуць, след прастыў. А потым выказала ўмову: ашчаслiвiць ферму сваёй прысутнасцю яна пагодзiцца толькi тады, калi ўчастковы будзе машынай дастаўляць яе на працу, а потым — дахаты. А хадзiць пехатою альбо, як сусед па вёсцы, выкарыстоўваць каня з павозкай, яна не хоча. Хаця i мае ў гаспадарцы гэты "транспартны сродак".

Але, можа, Наталля Вiктараўна адгукнулася на неаднаразовыя прапановы Уладзiслава Iрчыца i скарысталася магчымасцю сезоннай працы ў паляводстве, тым больш што 160 гектараў iльну былi лiтаральна побач з домам? Дзе там...

I вось вынiк: выдаткi з бюджэту на ўтрыманне непаўналетнiх дзяцей Наталлi Савуль (сацыяльны прытулак, дзiцячы дом) ужо перавысiлi 7 мiльёнаў рублёў i з кожным днём, зразумела, павялiчваюцца. Па гэтай прычыне ўзбуджана i ўжо накiравана на разгляд суда крымiнальная справа па арт. 174, ч.2 Крымiнальнага кодэксу Беларусi, якая прадугледжвае пакаранне папраўчымi работамi альбо абмежаваннем волi. Аднак цi дапаможа гэта хоць бы скарацiць выдаткi падаткаплацельшчыкаў на ўтрыманне дзяцей Савуль?

... Разам з участковым iнспектарам, капiтанам мiлiцыi Вадзiмам Прозаравым накiроўваемся ў вёску Аўсядава. Пэўна, вось гэтым, яго асабiстым i не надта прыстасаваным для сельскай мясцовасцi аўтамабiлем "Нiсан-Санi" (як нi дзiўна, ён выкарыстоўваецца ў службовых мэтах) i павiнна была, на думку Наталлi Савуль, забяспечвацца яе дастаўка на працу.

Гутарым з яе аднавяскоўцамi. Яны кажуць, што сустрэлi новых жыхароў прыязна i старалiся ўсяляк iх падтрымаць. Аднак хутка разгледзелi, што гэта за "падарунак". Пасля i фiзiчнай, i слоўнай агрэсii, пагрозаў, што будзе гарэць уся вёска, прыязнасць да гэтай сям’i змянiлася жахам. Ды i што казаць пра састарэлых людзей, калi з сякерай i вiламi новыя жыхары кiдалiся нават на ўчастковага iнспектара мiлiцыi?

... Як i можна было прадбачыць, нiводнага слова самакрытыкi ад Наталлi Савуль падчас нашай гутаркi не прагучала, намеру ўсё ж уладкавацца на працу, ведаючы аб узбуджэннi крымiнальнай справы — таксама. Няхай вернуць, кажа, дзяцей, iм тут будзе лепш за ўсiх. Але ў якiя ўмовы вяртаць? Антысанiтарыя, як пераканаўся аўтар гэтых радкоў, гэта яшчэ мякка сказана...

Затое Савуль прыязджае ў дзiцячы дом i пагражае яго работнiкам, учыняе скандалы. I пляваць ёй, што тая ж Тэрэза тэлефануе з пагрозамi ў Аўсядава аднаму з пенсiянераў. А таксама на тое, што яна абсалютна не прывучаная да нормаў асабiстай гiгiены.

Застаецца надзея, што хаця б дзесяцiгадовая Наталля i дзевяцiгадовая Ганна не будуць падобнымi на сваiх бацькоў...

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Лiдскi раён.    

Наша даведка.

На 1 кастрычнiка ў Гродзенскай вобласцi знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы 1748 дзяцей, якiя пражываюць у 854 сем’ях. Прызнана, што 239 дзяцей са 134 сем’яў маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За 9 месяцаў сёлета згодна з рашэннямi камiсiй па справах непаўналетнiх ў бацькоў адабрана 317 дзяцей (за ўвесь перыяд дзеяння прэзiдэнцкага Дэкрэта № 18 — 677). У сем’i вернуты 345 дзяцей (51 працэнт). На тэрыторыi вобласцi пражываюць 2311 абавязаных асобаў, з якiх 343 па розных прычынах не кампенсуюць расходы па ўтрыманнi iх дзяцей на дзяржаўным забеспячэннi. Сума спагнаных сродкаў за 9 месяцаў гэтага года склала 1 719 264,9 тысячы рублёў, альбо 40,4 працэнта (на 11,5 працэнта больш, чым за ўвесь 2007 год).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiст Наталлi Савуль з вёскi Аўсядава Лiдскага раёна ў рэдакцыю "Звязды" было з мноствам граматычных памылак i нават ... нецэнзурным словам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика