21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi будзе праведзена лiбералiзацыя не толькi эканомiкi, але i жыццядзейнасцi ўсяго грамадства

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi будзе праведзена лiбералiзацыя не толькi эканомiкi, але i жыццядзейнасцi ўсяго грамадства

У Еўропе ёсць разуменне таго, што патрабаваннi, якiя выстаўляюцца Еўрасаюзам, непрымальныя для Беларусi. Такую думку Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка выказаў 18 снежня ў iнтэрв’ю кiраўнiкам вядучых беларускiх СМІ.

"Еўрасаюз нам прад’явiў для выканання 12 умоў, нават не падумаўшы, наколькi рэальна iх выкананне ў нашых умовах. Думаю, што еўрапейцы пачалi гэта разумець, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне здаецца, яны належным чынам ацанiлi нашу краiну. Разумеюць, што спакойная, стабiльная Беларусь — гэта каштоўнасць для самой Еўропы".

Кiраўнiк дзяржавы таксама падзякаваў як Еўрасаюзу, так i ЗША за падтрымку Беларусi ў перагаворах з МВФ. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб разуменнi амерыканцамi неабходнасцi нармалiзаваць адносiны з нашай краiнай. У цэлым жа Беларусь настойлiва выступае за iх нармалiзацыю. "Хацелася б, каб новая Адмiнiстрацыя гэта разумела", — сказаў беларускi лiдар.

Прынцып "аднаго акна" рэалiзаваны ў Беларусi не ў поўнай меры

"Добрая iдэя, але мы з ёй не справiлiся. Таму мы яшчэ раз паспрабуем гэта зрабiць разам, паспрабуем ператварыць у сапраўднае "акно", каб людзi не мучылiся", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Iнакш, папярэдзiў Прэзiдэнт, будуць прыняты жорсткiя меры. I гэта ў большай меры датычыцца Мiнска, паколькi такiх працэсаў у вёсцы, у раённых цэнтрах, нават у абласных гарадах, не так многа, як у сталiцы. "Таму я вельмi часта жорстка крытыкую сталiчныя ўлады. I мiкшыраваць нi ў якiм разе гэта нельга", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт заклiкаў журналiстаў да большай жорсткасцi i аб’ектыўнасцi ў ацэнках працэсаў дэбюракратызацыi. "Не трэба нiкога шкадаваць, шкадуйце грамадства, шкадуйце дзяржаву, выяўляйце, паказваючы добрае i побач дрэннае, каб людзi разумелi, што ў нас ёсць добрыя прыклады. Чаму ж кiраўнiк не вучыцца там, дзе добра? Не ўтойвайце факты", — звярнуўся кiраўнiк дзяржавы да сродкаў масавай iнфармацыi.

"Але прынцып "аднаго акна" мы рэалiзуем. Гэта дакладна", — запэўнiў Прэзiдэнт.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Еўропе ёсць разуменне таго, што патрабаваннi, якiя выстаўляюцца Еўрасаюзам, непрымальныя для Беларусi. Такую думку Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика