21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗАКОН ПАВIНЕН АДПАВЯДАЦЬ ПАТРАБАВАННЯМ ЖЫЦЦЯ

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАКОН ПАВIНЕН АДПАВЯДАЦЬ ПАТРАБАВАННЯМ ЖЫЦЦЯ Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Андрэйчанкi У.П. на закрыццi першай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання

 

Паважаныя дэпутаты, запрошаныя, журналiсты!

Першая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання завяршае сваю работу. Праведзена 10 пасяджэнняў Палаты прадстаўнiкоў, у тым лiку два сумесныя з Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, разгледжана 44 пытаннi парадку дня.

Падводзячы вынiкi, неабходна адзначыць, што ўсе арганiзацыйныя пытаннi вырашаны аператыўна i дэмакратычна: выбрана кiраўнiцтва Палаты прадстаўнiкоў, сфармiраваны яе Савет, пастаянныя камiсii, iншыя рабочыя органы.

З улiкам неабходнасцi комплекснага вырашэння задач, якiя стаяць перад Палатай прадстаўнiкоў, асаблiвая ўвага была ўдзелена наладжванню кантактаў з калегамi з Савета Рэспублiкi, выбудоўванню дакладнай сiстэмы ўзаемадзеяння з Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрствамi i iншымi ўдзельнiкамi заканатворчага працэсу. У мэтах удасканалення заканадаўчай дзейнасцi пры Савеце Палаты прадстаўнiкоў сфармiравана рабочая група па арганiзацыi вывучэння дэпутатамi практыкi прымянення заканадаўства i ўзаемадзеяння з мясцовымi органамi ўлады.

Усяго ў ходзе сесii прынята 10 законапраектаў у першым чытаннi, 10 — у другiм, у тым лiку 3 законапраекты аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў. Разгледжаны i прыняты да ведама 3 дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Адным з найбольш важных вынiкаў заканадаўчай дзейнасцi стала прыняцце блока законапраектаў у сацыяльнай сферы.

У галiне пенсiйнага заканадаўства прыняты праект Закона "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i занятасцi насельнiцтва". Карэкцiроўка нормаў заканадаўства ў гэтай сферы абумоўлена ўвядзеннем прафесiйнага пенсiйнага страхавання i прызначана вырашыць пытаннi фармiравання крынiц фiнансавання датэрмiновых пенсiй за работу ў шкодных умовах працы. Выкарыстанне пакетнага прынцыпу пры падрыхтоўцы законапраекта дало магчымасць унесцi папраўкi не толькi ў базавы Закон "Аб пенсiйным забеспячэннi", але i ў iншыя законы па пытаннях сацыяльна-працоўных адносiнаў.

Асаблiвую сацыяльную важнасць мае прыняты праект Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый". У iм дакладна вызначаны катэгорыi грамадзян, на якiх распаўсюджваюцца меры сацыяльнай абароны, прадугледжана сiстэмнае i комплекснае рэгуляванне льготаў, правоў i гарантый для грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый.

У мэтах рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на добрае навакольнае асяроддзе прыняты праект Закона "Аб ахове атмасфернага паветра". Сярод яго навацый — стварэнне прававых асноў для ўкаранення i выкарыстання найлепшых даступных тэхнiчных метадаў, якiя даюць магчымасць забяспечыць дасягненне ўстаноўленых нарматываў якасцi атмасфернага паветра, а таксама спрашчэнне сiстэмы адмiнiстравання пры атрыманнi дазвольных дакументаў на выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.

Сярод сацыяльных законапраектаў трэба адзначыць i прыняты ў першым чытаннi праект Закона "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб лекавых сродках".

Аператыўна праводзiлася работа над законапраектамi, накiраванымi на павышэнне ўстойлiвасцi фiнансавай сiстэмы, далейшую лiбералiзацыю эканомiкi. Размова iдзе перш за ўсё аб прынятых у першым чытаннi праектах законаў "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб валютным рэгуляваннi i валютным кантролi" i "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях накладання арышту на грашовыя сродкi на рахунках, у банкаўскiх укладах (дэпазiтах) i прыпыненнi аперацый па рахунках". Iх нормы прызначаны садзейнiчаць эфектыўнаму функцыянаванню грашова-крэдытнай сiстэмы, росту iнвестыцый i зберажэнняў, абароне эканамiчных iнтарэсаў нашай дзяржавы.

У мэтах развiцця цывiлiзаваных эканамiчных адносiнаў i фармiравання прывабнага дзелавога асяроддзя прыняты праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб таварных бiржах". Канструктыўнай рабоце над законапраектам садзейнiчала правядзенне Пастаяннай камiсiяй Палаты прадстаўнiкоў па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтве выязнога пасяджэння, прысвечанага вывучэнню дзейнасцi таварных бiржаў.

У гэтым блоку законапраектаў неабходна таксама адзначыць прыняты ў першым чытаннi праект Закона "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях iнтэлектуальнай уласнасцi", накiраваны на ўдасканаленне рэгулявання адносiнаў, звязаных з рэгiстрацыяй, прававой абаронай i выкарыстаннем таварных знакаў i знакаў абслугоўвання, абаронай правоў iх уладальнiкаў i спыненнем нядобрасумленнай канкурэнцыi ў гэтай галiне.

Узмацненне эканамiчнай нестабiльнасцi ў свеце патэнцыяльна нясе ў сабе верагоднасць росту палiтычных пагроз. У мэтах iх прадухiлення ў ходзе сесii разгледжаны шэраг законапраектаў у сферы нацыянальнай бяспекi i абароны.

У другiм чытаннi прыняты законапраекты, накiраваныя на ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях дзейнасцi пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага матэрыяльных рэзерваў. Паспяхова прайшлi этап першага чытання праекты законаў "Аб органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь", "Аб дзяржаўнай ахове", а таксама законапраекты, якiя прадугледжваюць унясенне змяненняў i дапаўненняў у Закон "Аб Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь" i ў некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абароны дзяржаўных сакрэтаў.

Прадаўжалася работа над удасканаленнем заканадаўства ў галiне дзяржаўнага будаўнiцтва. Дэпутаты разгледзелi i прынялi ў першым чытаннi праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў".

Унесены ўклад i ў фармiраванне мiжнароднай дагаворна-прававой базы Рэспублiкi Беларусь. Прыняты рашэннi аб ратыфiкацыi Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар па пытаннях супрацоўнiцтва ў галiне бяспекi, мiжурадавага Пагаднення з Сацыялiстычнай Рэспублiкай В’етнам аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i аховы раслiн, а таксама Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Камiсiяй Еўрапейскiх супольнiцтваў аб заснаваннi, прывiлеях i iмунiтэтах Прадстаўнiцтва Камiсii Еўрапейскiх супольнiцтваў у Рэспублiцы Беларусь.

У мэтах забеспячэння такога важнага напрамку дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў, як мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва, у ходзе сесii праведзена работа па фармiраваннi нацыянальных дэлегацый у 12 мiжнародных парламенцкiх арганiзацыях. Завяршаецца стварэнне камiсiй i рабочых груп па супрацоўнiцтве на двухбаковай аснове з парламентамi 41 дзяржавы свету.

Асноўным вынiкам 35-й сесii Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, якая прайшла ў г. Мiнску 16 снежня 2008 года, стала вырашэнне арганiзацыйных пытанняў, звязаных з абнаўленнем дэпутацыi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у Парламенцкiм Сходзе.

Дэпутаты актыўна ўключылiся ў работу iнтэграцыйных органаў на постсавецкай прасторы. Дэлегацыя Парламента прыняла ўдзел у мерапрыемствах Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва i Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якiя праходзiлi 24-25 лiстапада 2008 года ў г. Санкт-Пецярбургу. Удзел у гэтых мерапрыемствах быў выкарыстаны для правядзення двухбаковых сустрэч з кiраўнiкамi парламенцкiх дэлегацый Арменii, Малдовы, Расii, Таджыкiстана, у ходзе якiх абмеркаваны пытаннi развiцця двухбаковага ўзаемадзеяння i ўзаемнай падтрымкi ў мiжпарламенцкiх арганiзацыях.

Неабходна таксама адзначыць плённы ўдзел дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў у 32-м пленарным пасяджэннi Генеральнай асамблеi Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, якое праходзiла 4-5 лiстапада 2008 года ў Рэспублiцы Малдова, а таксама кантакты з Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ, Парламенцкай структурай Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, Паўночным Саветам.

Адбыўся вiзiт у Рэспублiку Беларусь парламенцкай дэлегацыi Боснii i Герцагавiны на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Парламенцкай асамблеi Боснii i Герцагавiны Нiка Лазанчычам. Праведзеныя перагаворы, як i дасягнутыя дамоўленасцi, паказалi зацiкаўленасць бакоў у развiццi супрацоўнiцтва па ўсiм спектры двухбаковых адносiнаў.

У лiстападзе-снежнi 2008 года ў Палаце прадстаўнiкоў адбылося 16 сустрэч з замежнымi парламентарыямi, палiтыкамi i дыпламатамi, у тым лiку з Прэм’ер-мiнiстрам Сiрыi М.Наджы аль-Отры, Мiнiстрам замежных спраў Iрана М.Матакi, парламентарыямi Славакii, пасламi В’етнама, Карэi, Iрана, з кiраўнiком Офiса АБСЕ у Мiнску Гансам-Ёганам Шмiтам, з дэлегацыямi дзелавых колаў Фiнляндскай Рэспублiкi i Сусветнай арганiзацыi скаўцкага руху.

Асаблiва хачу адзначыць работу, праведзеную ў выбарчых акругах. Менш як за два месяцы дэпутаты прынялi 2187 грамадзян, правялi больш як 370 сустрэч у працоўных калектывах. Разгледжаны 1982 звароты выбаршчыкаў. Дэпутаты прынялi ўдзел у 96 пасяджэннях мясцовых выканаўчых камiтэтаў, 60 сесiях мясцовых Саветаў дэпутатаў.

I ўсё ж, паважаныя калегi, асноўная работа ў нас наперадзе. Ужо сёння на разглядзе ў пастаянных камiсiях знаходзiцца 27 праектаў законаў.

У мiжсесiйны перыяд неабходна завяршыць работу над падрыхтоўкай шэрагу законапраектаў да разгляду ў другiм чытаннi. Сярод iх асаблiва адзначу праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

У адпаведнасцi з планам падрыхтоўкi законапраектаў у Палату прадстаўнiкоў унесены праект Закона "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi". Чакаецца ўнясенне новых дакументаў. Сярод iх — законапраект, якi прадугледжвае папраўкi ў некаторыя законы па пытаннях прававога становiшча замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама па пытаннях грамадзянства Рэспублiкi Беларусь.

Самая сур’ёзная ўвага павiнна быць удзелена ўдасканаленню грамадзянскага заканадаўства, заканадаўства аб прадпрымальнiцкай, гаспадарчай (эканамiчнай) дзейнасцi. Нам трэба будзе разгледзець законапраекты аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дзейнасцi ўнiтарных прадпрыемстваў, садоўнiцкiх таварыстваў, долевага будаўнiцтва, у законы "Аб асновах транспартнай дзейнасцi", "Аб гаспадарчых таварыствах", а таксама праект Закона "Аб электронным дакуменце i электронным лiчбавым подпiсе".

У сферы заканадаўства аб фiнансава-крэдытнай сiстэме неабходна сканцэнтраваць намаганнi на падрыхтоўцы новай рэдакцыi Закона "Аб дэклараваннi фiзiчнымi асобамi даходаў, маёмасцi i крынiц грашовых сродкаў".

У галiне заканадаўства аб абароне i нацыянальнай бяспецы чакаецца ўнясенне праекта Закона "Аб статусе ваеннаслужачых".

Для таго каб якасна падрыхтаваць гэтыя законапраекты, трэба ўжо цяпер, не трацячы часу, уключыцца ў работу над iмi. Гэта дасць магчымасць наперад зняць многiя праблемы, забяспечыць аператыўнае прыняцце запатрабаваных грамадствам прававых рашэнняў.

Насычанай будзе i мiжнародная дзейнасць.

У лютым 2009 года ў г. Мiнску плануецца правядзенне 36-й сесii Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii.

Чакаюцца вiзiты ў Рэспублiку Беларусь парламенцкiх дэлегацый Арменii, Лiвана, Фiнляндыi, а таксама дэлегацый ПАСЕ, Паўночнага Савета, Рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусi. Прапрацоўваюцца вiзiты парламенцкiх дэлегацый Рэспублiкi Беларусь у В’етнам, Iран, Украiну.

Дэпутаты возьмуць удзел у зiмовай сесii ПА АБСЕ i мерапрыемствах па лiнii Мiжпарламенцкай Асамблеi праваслаўя.

Плануецца правядзенне другога сумеснага семiнара дэлегацыi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у ПА АБСЕ i Рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусi па iнвестыцыйнай тэматыцы.

На заканчэнне, паважаныя калегi, дазвольце падзякаваць вам за плённую работу i павiншаваць усiх з надыходзячым Новым годам i Каляднымi святамi. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў i ўдачы ва ўсiх справах.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Андрэйчанкi У.П. на закрыццi першай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика