21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанід Заiка: Энергетычнага шоку не будзе

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанід Заiка: Энергетычнага шоку не будзе

Аб стане i перспектывах рэальнага сектара эканомiкi нашай краiны ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу i павышэння цэнаў на расiйскi газ карэспандэнт "Звязды" гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам.

— Леанiд Фёдаравiч, памятаеце, колькi было напрыканцы 2006 i 2007 гадоў змрочных прагнозаў з боку асобных вашых калег-эканамiстаў аб непазбежным калапсе беларускай эканомiкi з-за павышэння Расiяй цэнаў на прыродны газ? I што? Вытрымалi i нават не слаба нарасцiлi аб’ёмы вытворчасцi i экспарту. Не буду называць вядомыя лiчбы.

— Так, энергетычнага шоку не здарылася, не адбылося i абвалу эканомiкi, якiя прадказвалi некаторыя "эканамiсты-аптымiсты". Летась выдаткi нацыянальнай вытворчасцi выраслi ўсяго на 1,8 працэнта, што сведчыць аб паспяховай тады рэакцыi эканомiкi на высокiя цэны на энерганосьбiты.

Тым не менш, хачу сказаць, што тады спецыялiсты небеспадстаўна апасалiся ды i зараз апасаюцца рэакцыi эканомiкi на высокiя энергетычныя цэны. Дакладна прадказаць гэтыя рэакцыi — даволi складаная справа. Але ў выпадку павышэння ў 2009 годзе нават удвая цэнаў на газ (калi ўзяць пад увагу ўцечку iнфармацыi з нетраў Газпрама) то, натуральна, iстотна ўзрастуць i выдаткi нашай прамысловасцi. Iншае пытанне — наколькi?

— Вiдаць, гэта будзе залежаць ад канчатковай цаны за тысячу кубаметраў газу. Як вам здаецца, цi змогуць нашы перамоўшчыкi пераканаць кiраўнiцтва Расii i Газпрама саступiць у цане? Бо цэны ў свеце на энерганосьбiты, тую ж нафту, знiзiлiся ў тры разы.

— Хацелася б, але я не ўпэўнены ў поспеху нашых перамоўшчыкаў. I не таму, што яны не маюць важкiх аргументаў. У газавых перамовах шмат нябачных падводных плыняў i рыфаў. Апошнiм часам значна ўзрос эканамiчны эгаiзм Крамля. Ён — галоўны гандляр газам, i ў гэтых умовах застаецца толькi прапаноўваць i адстойваць нашы варыянты рашэнняў энергетычных i iншых здзелак i разлiчваць на сваё ўменне лавiраваць. Але не будзем спяшацца з канчатковымi вывадамi, давайце паглядзiм, чым скончацца запланаваныя на панядзелак перамовы Аляксандра Лукашэнкi i Дзмiтрыя Мядзведзева ў Маскве.

Як вынiкае з папярэднiх заяў дасведчаных прадстаўнiкоў расiйскай палiтычнай i эканамiчнай элiты, цэны на газ для нашай краiны ў 2011 годзе будуць амаль такiя, як i для Польшчы. Гэта значыць — еўрапейскiя. Карацей, цэны будуць няўхiльна расцi. У 2009 годзе яны, не выключаю, могуць дасягнуць i нават перасягнуць 200-доларавы рубеж за тысячу кубаметраў. Бо цяперашняя эканамiчная i фiнансавая сiтуацыя ў свеце пазбавiла Расiю значнай долi золатавалютных рэзерваў, яе эканомiка закульгала, абвастрылiся многiя гаспадарчыя праблемы.

Ёсць i палiтычная матывацыя iмкнення Крамля сарваць больш грошай за газ. Нядаўна, нагадаю, кiраўнiк расiйскага ўрада Уладзiмiр Пуцiн у адказах на пытаннi ў прамым тэлеэфiры паабяцаў, што нягледзячы на глабальны фiнансавы i эканамiчны крызiс, расiйская дзяржава не адмаўляецца ад узятых раней сваiх абавязацельстваў па развiццi медыцыны, адукацыi, пенсiйнага абслугоўвання i г. д. Урад выканае ўсе планы па выплатах сацыяльных дапамог, рэфармаваннi жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Таксама У. Пуцiн паабяцаў не дапусцiць знiжэння ўзроўню заработнай платы. На ўсё гэта патрэбны велiзарныя грошы — многiя мiльярды долараў.

— Шкада, калi саюзнiкi не пойдуць на кампрамiс. Што нас чакае ў выпадку замацавання ў дагаворы аб пастаўках газу крамлёўскай цаны?

— Не драматызуйце сiтуацыю. Ведаеце, усё ж i 200 долараў за тысячу кубаметраў — гэта не 400 долараў, як для многiх краiн Еўропы. Энергетычнага шоку ў наступным годзе ў Беларусi ў любым выпадку не прадбачыцца. У нашых сiлах змякчыць наступствы павышэння цэнаў на газ нават больш чым удвая, калi пастарацца, вядома. Магчымасцi нацыянальнай эканомiкi дазваляюць зрабiць гэта.

— Многiм прадпрыемствам краiны хаця б выжыць, не дапусцiць вялiкага падзення вытворчасцi. Якiя тут могуць быць варыянты?

— Сапраўды, часу для адаптацыi беларускай эканомiкi ў вельмi няпростай цяперашняй сiтуацыi застаецца ўсё менш, а таму трэба думаць i думаць над тым, як далей працаваць у агрэсiўных умовах. Я заўсёды быў працiўнiкам узнiкнення новых бюракратычных структур, але сёння лiчу мэтазгодным стварэнне Антыкрызiснага савета з удзелам мiнiстраў эканамiчнага блоку, капiтанаў iндустрыi, банкiраў, прадстаўнiкоў улады, бiзнэсу, навукоўцаў. Я б нават запрасiў на працу i замежных спецыялiстаў.

— I якiя б вы паставiлi мэты перад гэтым саветам, была б ваша воля?

— Пачаць з распрацоўкi дакладнага плана мерапрыемстваў па супрацьдзеяннi i знiжэннi наступстваў знешнiх удараў. Так, у мiнiстэрстве эканомiкi зрабiлi свой антыкрызiсны план, я прааналiзаваў яго. План мне здаўся, хай прабачаць супрацоўнiкi Мiнэканомiкi, даволi ўмоўным i не зусiм канкрэтным.

Павышэнне канкурэнтаздольнасцi таксама аб’ектыўна вылучаецца ў разрад першачарговых мэтаў. Яе не дасягнуць без рэзкага i разумнага знiжэння выдаткаў у вытворчасцi, якiя ў нас значна вышэйшыя, чым у заходнiх краiнах. Невялiкi экскурс у нядаўняе мiнулае. У 1990 годзе матэрыяльныя выдаткi ў айчыннай прамысловасцi склалi па цяперашнiм часе "непрыгожую" лiчбу — 75 працэнтаў! Яна iстотна не мянялася да мiнулага года. Потым, як кажуць, працэс пайшоў. Але знiжэнне выдаткаў на адзiнку прадукцыi ўсё адно iдзе марудна, неадэкватна выклiкам часу. А час не чакае, як вядома. Бо ад балансу выдаткаў у многiм залежыць канчатковая цана прадукту.

Праблема цэнаўтварэння сёння як нiколi патрабуе асаблiвай ўвагi, бо тут можна i перагнуць палку. Калi моцна захапiцца знiжэннем выдаткаў, то па нашай славянскай звычцы прыгожа адрапартаваць "на гару" можна пагоршыць якасць выпускаемай прадукцыi, што вельмi непажадана i можа адгукнуцца потым стратай традыцыйнага рынку яе збыту. Увогуле сёння неабходны пастаянны манiторынг унутраных i знешнiх цэнаў. Бо паўсюдна iдзе жорсткая канкурэнцыя гандлёвых марак, прамысловых брэндаў, мяняецца механiзм стварэння новых тавараў i цаны на iх. Працэс становiцца больш хуткiм i творчым. Гэта раней рынак фармiраваў цэны, а цэны — рынак. Цяпер самому вытворцу вельмi важна правiльна разлiчыць цi, калi хочаце, угадаць прымальную цану на свой тавар.

Наспела падрыхтоўка i рэалiзацыя рэспублiканскай праграмы па стварэннi новых працоўных месцаў. Тут трэба задзейнiчаць усе рэзервы, асаблiва ў рэгiёнах, дзе выбар працы, мякка кажучы, невялiкi. Чым не справа для Антыкрызiснага савета?

— Нармальная логiка падказвае, што ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу i дадатку да яго ў выглядзе верагоднага павышэння ў два разы цэнаў на газ перш за ўсё трэба засяродзiцца на людзях, прадпрыемствах цi, iнакш кажучы, на рэальным сектары эканомiкi, якi нас усiх кормiць. Тая ж логiка паадказвае, што i без перамен не абысцiся. Як вы лiчыце?

— Я параiў бы на ўсiх узроўнях уважлiва паглядзець на тое, як умела прадпрыемствы выкарыстоўваюць сродкi, узятыя ў банках. Скажу шчыра, што лiчбы росту крэдытных плыняў мяне насцярожваюць. Летась прадпрыемствы атрымалi крэдытаў на 41 працэнт больш, чым у папярэднiм годзе. Гэта прыкладна 4,18 млрд дол ЗША. Грошы, па мерках Беларусi, немалыя. Але ўзнiкае пытанне: чаму, каб павялiчыць у мiнулым годзе валавы ўнутраны прадукт на 8,1 працэнта, спатрэбiлася дадатковае крэдытаванне аж на 41 працэнт? Ведаеце, так эфектыўная эканомiка не працуе. Гэта сведчыць аб наяўных дыспрапорцыях эканамiчных параметраў, якiя трэба хутчэй лiквiдаваць.

Увогуле ўладзе, у тым лiку i мясцовай, варта было б узяць за правiла ўсяляк садзейнiчаць любой законнай эканамiчнай дзейнасцi насельнiцтва, якая давала б магчымасць зарабляць на хлеб. З гэтай нагоды трэба аператыўна выдзяляць зямельныя ўчасткi i памяшканнi пад вытворчасць, да мiнiмуму звесцi фармальнасцi i бюракратычныя працэдуры пры адкрыццi ўласнай справы. Хоча чалавек працаваць сам на сабе — няхай працуе. Дапамагайце i нi ў якiм разе не стрымлiвайце яго. Гэта лепш, чым потым плацiць дапамогу па беспрацоўі.

Знiжэнне падаткаў можа стаць iстотнай падтрымкай рэальнага сектару эканомiкi. Яму сёння нялёгка ды i заўтра прасцей не будзе. Хаця ўвогуле дырэктарскiя клопаты застануцца ранейшымi: рэнтабельная вытворчасць, новыя рабочыя месцы, зарплата персаналу, падаткi дзяржаве.

— Зарплаты i падаткi будуць у многiм залежаць ад поспехаў гандлю з Расiяй. Што можа паўплываць на эканамiчнае супрацоўнiцтва з ёй у наступным годзе?

— Я не думаю, што яно моцна палепшыцца цi iстотна пагоршыцца. Мы вельмi завязаныя на Расiю, ды i яна мае свае стратэгiчныя iнтарэсы ў Беларусi. Хоць гандляваць з Расiяй будзе больш складана. Яна ўжо сёлета, так бы мовiць, перагандлявала нас на 10 млрд дол ЗША.

Нам трэба мець на ўвазе, што цяпер Расiя ўваходзiць у вельмi складаны этап развiцця. Сёлета заканчваецца лепшы перыяд яе найноўшай гiсторыi — калi нафтадолары i мiльярды долараў ад продажу газу дазвалялi ўраду моцна не напружвацца. А калi шмат шалёных грошай, то i шмат карупцыi i крадзяжу. Спецыфiка сённяшняй Расii i ў тым, што там уласнасць падзелена памiж кланамi чыноўнiкаў i алiгархаў. Яны навучылiся прапускаць атрыманыя за энерганосьбiты мiльярды долараў праз бюджэт i дзяржаўныя закупкi, якiя прыносяць фантастычныя прыбыткi тым, хто мае дачыненне да заключэння кантрактаў, правядзення тэндараў, аўкцыёнаў, карацей, стаiць каля кармушак, у тым лiку i нафтагазавай. Гэты добра адладжаны механiзм па ўзбагачэннi чыноўнiцтва i вялiкага бiзнэсу "дахуюць" асобныя палiтыкi. Замкнёнае кола. Невыпадкова Д. Мядзведзеў абвясцiў рашучы бой карупцыi. Цiкава, што з гэтага атрымаецца.

Увогуле ў Расii расце канцэнтрацыя ўлады Крамля, якi ўсё актыўней вядзе прасоўванне нацыянальных iнтарэсаў за мяжой. Краiна выходзiць на новую траекторыю руху. Такое ўражанне, што надыходзiць час прыняцця неардынарных рашэнняў у адносiнах Мiнска з Масквой.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане i перспектывах рэальнага сектара эканомiкi нашай краiны ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу i павышэння цэнаў на расiйскi газ карэспандэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика