21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiхаiл Кавалёў: Крызiс — гэта не толькi праблемы, гэта — i шанцы...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiхаiл Кавалёў: Крызiс — гэта не толькi праблемы, гэта — i шанцы...

Як вядома, беларуская эканомiка ў вышэйшай ступенi адкрытая: практычна амаль 2/3 валавога ўнутранага прадукту мы прадаём за мяжу, i яшчэ больш увозiм у краiну. Таму, лiчыць эксперт "Звязды", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў, першая праблема, якая ў апошнiя гады востра стаяла перад нашай эканомiкай — незбалансаванасць таго, што мы купляем за мяжой, i таго, што прадаём.

— Па таварах гэтая незбалансаванасць у пэўныя перыяды ў гадавым вылiчэннi перавышала 4 мiльярды долараў ЗША, — кажа прафесар. — Для Беларусi гэта дастаткова вялiкая сума.

— Мiхаiл Мiхайлавiч, калi заходзiць гаворка пра адмоўны баланс, многiя схiляюцца да думкi, што на гэта iстотна ўплываюць высокiя цэны на нафту i газ?

— Гэта i так, i не так. Да цэнаў на нафту наша эканомiка практычна неадчувальная з пункту погляду гандлёвага балансу: колькi мы заплацiлi за нафту, практычна столькi ж атрымлiваем за прададзеныя на Захад нафтапрадукты, яшчэ i застаецца прыкладна 6 мiльёнаў тон нафты для ўнутранага спажывання. Да цэнаў на газ, сапраўды, наша эканомiка адчувальная, i на гандлёвым балансе рост цэнаў на "блакiтнае палiва" адбiваецца дрэнна. Аднак значны ўклад у адмоўны гандлёвы баланс гэтага года ўнёс занадта iмклiвы рост дабрабыту насельнiцтва. З аднаго боку, грашовыя даходы насельнiцтва самi па сабе раслi хутчэй за ВУП, з другога — у гэтых умовах норма зберажэнняў не павысiлася i застаецца, як заўсёды, дзесьцi на ўзроўнi 3,5-4 працэнтаў ад грашовых даходаў: гэта значыць, з атрыманых 100 тысяч рублёў у банк мы нясём толькi прыкладна 4 тысячы. Гэта надзвычай мала. Менш — толькi ў ЗША, грамадзяне якiх прызвычаiлiся жыць у доўг, i ў iх норма зберажэнняў у асобныя перыяды наогул адмоўная. Больш за тое, замест таго, каб разгарнуць кампанiю i паспрабаваць павялiчыць норму зберажэнняў, мы актыўна пачалi крэдытаваць тых, хто мала атрымлiвае. Ёсць класiчны лозунг: "Старыя зберагаюць, маладыя трацяць". Дык вось, старыя хоць нешта прыносiлi ў банкi, а маладыя гэтыя грошы тут жа забiралi ў якасцi крэдыту. Гэта было б добра, калi б грошы накiроўвалiся на набыццё халадзiльнiкаў "Атлант", тэлевiзараў "Гарызонт" i г. д., але, на жаль, яны iшлi на iмпартныя аўтамабiлi, тэлевiзары, пральныя машыны, на паездкi ў Турцыю цi Егiпет. Фактычна банкi стымулявалi працэс спажывецкага крэдытавання насельнiцтва iмпартнымi таварамi. У вынiку гэта прывяло да таго, што адмоўнае гандлёвае сальда давялося экстранна закрываць грашыма, якiя пазычылi за мяжой. Прычым у апошнiя гады напярэдаднi крызiсу надоўга крэдытаў не давалi. Атрымалася, што рэспублiка, якая мела малы знешнi доўг, назбiрала доўг большы за 15 мiльярдаў долараў, з якiх каля 65 працэнтаў — кароткатэрмiновыя даўгi, гэта значыць працягласцю да года. I iх мы павiнны ў асноўным вярнуць да лета наступнага года. Таму канец гэтага, пачатак наступнага года будзе напружаным. У нармальнай сiтуацыi было б лёгка перакрэдытаваць гэтыя даўгi, i Беларусi было б не так складана нарошчваць свой экспарт. Але ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу попыт на сусветных рынках на нашы тавары, нават такiя неабходныя, як калiйныя ўгнаеннi, нафтапрадукты, на жаль, скарачаецца. Гэта прывядзе да таго, што ў канцы гэтага года i ў першым квартале наступнага валютная выручка будзе змяншацца, а даўгi ж трэба аддаваць.

— Вы заўважылi, што попыт на тавары на сусветных рынках падае, i гэта сур’ёзна зачапiла i нашых вытворцаў: запасы гатовай прадукцыi iстотна павялiчылiся. За 11 месяцаў нерэалiзаванай прадукцыi пылiлася на складах каля 63,5 працэнта ад сярэднямесячнага аб’ёму.

— Запасы запасам не роўныя. Ёсць запасы, якiя пры больш энергiчнай палiтыцы за мяжой, больш эфектыўнай рабоце тавараправодных сетак можна будзе рэалiзаваць. Аднак ёсць запасы, напрыклад, гадзiннiкi, якiя наўрад цi ўжо будуць рэалiзаваныя. У гэтай сiтуацыi неабходна быць вельмi ўважлiвымi да кан’юнктуры рынку i не ўкладаць рэсурсы ў прадукцыю, якая заведама можа быць прададзеная. Зразумела, што ў сiтуацыi, калi падае попыт на знешнiх рынках, трэба па прынцыпе таго ж Кiтая стымуляваць попыт на ўнутраных рынках разумнай палiтыкай iмпартазамяшчэння. Яна павiнна заключацца не ў тым, што мы як натуральная гаспадарка, будзем вырабляць лiтаральна ўсё, а ў тым, што ўсю крэдытную палiтыку банкаўскай сiстэмы накiруем на прывiлеяванае крэдытаванне набыцця айчынных тавараў унутры краiны, пачынаючы ад МТЗ i заканчваючы халадзiльнiкамi, тэлевiзарамi, мэбляй. Неабходна тую актыўнасць, якую банкi праявiлi ў аўтакрэдытаваннi, развярнуць зараз на крэдытаванне айчынных тавараў. На жаль, iншага выйсця зараз няма.

Па-другое, у падобнай сiтуацыi, як рэкамендуе эканамiчная тэорыя, трэба павялiчыць iнвестыцыйныя выдаткi дзяржавы, неабходна больш будаваць, у тым лiку жылля. Нi ў якiм разе нельга скарачаць крэдытаванне будаўнiцтва жылля, гэта менавiта той лакаматыў, якi выцягвае эканомiку з крызiсу i шматразова апрабаваны iншымi. У сённяшнiх умовах важна будаваць тое, ад чаго ў наступным будзе аддача — гэта дарогi, жыллё.

— Мiхаiл Мiхайлавiч, як выратаваць эканомiку, — планаў такiх прапануецца шмат. Расiйскае кiраўнiцтва, да прыкладу, заявiла пра тое, што дапамога дзяржавы айчынным прадпрыемствам павiнна стаць прыярытэтнай.

— Я лiчу, што лепш падтрымлiваць не прадпрыемствы, а тых, хто купляе айчынныя тавары. Тады большую дапамогу атрымае той, хто вырабляе тавары, што карыстаюцца попытам у беларускага насельнiцтва. Ва ўмовах росту стаўкi рэфiнансавання i росту кошту крэдытаў крэдыты на жыллё, на набыццё айчынных спажывецкiх тавараў, трактароў фермерамi павiнны выдавацца з вялiкiмi льготамi. I ва ўмовах крызiсу частку працэнтнай стаўкi можа прафiнансаваць Нацбанк.

— Шматлiкiя эксперты па-рознаму ацэньваюць час, якi спатрэбiцца для выхаду з цяперашняга крызiсу. На гэты конт у вас ёсць нейкае меркаванне?

— Я думаю, што крызiс будзе не такiм кароткiм. Ёсць прагнозы, што да канца наступнага года — у першай палове 2010 свет пацiху пачне выходзiць з крызiсу. Мяркую, нiяк не раней. У значнай ступенi гэта будзе залежаць ад таго, наколькi скардыянавана краiны свету будуць змагацца з крызiсам. На жаль, нарада дваццаткi расчаравала ўвесь свет: акрамя агульных слоў — нiчога канкрэтнага, i, па сутнасцi, кожная краiна змагаецца з крызiсам па-свойму, абараняючы свае нацыянальныя рынкi. Баюся, што адзiная сусветная валюта можа быць заменена серыяй рэгiянальных валют.

— Долар сыходзiць?

— Так, з доларам ёсць сур’ёзныя праблемы. Але адна сусветная валюта лепш, чым пяць з пункту гледжання пераадолення сусветнага глабальнага крызiсу. Аднак, на жаль, краiны гэта павiнны рабiць, таму што дамовiцца ў маштабах усяго свету не атрымлiваецца.

— У такiм разе, што чакае нас?

— Я упэўнены, што крызiс — гэта не толькi праблемы, гэта — i шанцы. Апошнiя дзеяннi нашай дзяржавы паказалi, што мы можам выкарыстаць гэты шанц. Доля Беларусi на сусветных рынках вельмi малая, i ў гэтай блытанiне ёсць магчымасць не толькi ўтрымаць, але i пашырыць свае пазiцыi на сусветных рынках. Трэба толькi дзейнiчаць дакладна, прадумана i, галоўнае, хутка. Многiя нашы дзеяннi спазняюцца.

— Аднак Урад ужо да канца года плануе прыняць новыя нарматыўныя акты па спрашчэннi адмiнiстратыўных працэдур i лiбералiзацыi эканомiкi.

— На мой погляд, нашай эканомiцы патрэбная не столькi лiбералiзацыя, колькi дэбюракратызацыя. Многiя праблемы ўзнiкаюць з-за таго, што апарат чыноўнiкаў працуе неэфектыўна i стварае праблемы. Мы толькi што мелi праблему з прадпрымальнiкамi, якiя завозяць тавары з Расii. Гутаркi з iмi паказваюць, што прадпрымальнiкаў палохаюць не столькi пытаннi размытнёўкi, колькi наступнае: у нас усё можа быць арганiзавана так, што прывядзе да значных стратаў часу i фiнансавых рэсурсаў. Я думаю, што ва ўмовах крызiсу i неабходнасцi канцэнтрацыi дзяржаўных рэсурсаў на iнвестыцыях, неабходна iстотна знiзiць выдаткi на ўтрыманне бюракратычнага апарату. Адзiны спосаб эфектыўнай дэбюракратызацыi — гэта iстотнае скарачэнне бюракратыi.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, беларуская эканомiка ў вышэйшай ступенi адкрытая: практычна амаль 2/3 валавога ўнутранага прадукту мы прадаём за мяжу, i яшчэ больш увозiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика