21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не хочаш, каб у пашпарце былі адбiткi пальцаў? Тваё права!

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не хочаш, каб у пашпарце былі адбiткi пальцаў? Тваё права!

Учора, у Мiжнародны дзень мiгранта, у Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнiкоў Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi (МАМ), Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Дзяржаўнага памежнага камiтэта.

У гэты дзень МАМ хоча яшчэ раз нагадаць усiм дзяржавам свету пра станоўчы ўклад мiгрантаў у эканамiчны рост i станаўленне краiн i просiць не зачыняць перад iмi дзверы ў перыяд эканамiчнага крызiсу, бо такiя меры толькi прымусяць мiгрантаў звяртацца да паслуг кантрабандыстаў i гандляроў людзьмi, рызыкаваць жыццём пры спробах нелегальна з’ехаць у краiны.

У Беларусi дзейнiчаюць некалькi сумесных праграм Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi i дзяржаўных органаў нашай краiны. Адна з iх — па барацьбе з гандлем людзьмi, якая працуе ў нас з верасня 2002 года.

— Усяго з 1994 года МАМ рэалiзавала каля 500 аналагiчных праектаў у больш як 85 краiнах свету, — паведамiла Наталля Жак, кiраўнiк праекта па барацьбе з гандлем людзьмi ад Прадстаўнiцтва МАМ i прывяла жудасныя звесткi: — Мiжнародная арганiзацыя працы лiчыць, што на любы момант у прымусовую працу ўцягнута каля 12 мiльёнаў чалавек, а па iншых крынiцах — ад 4 да 27 мiльёнаў. Каля 80% ахвяраў транснацыянальнага гандлю складаюць жанчыны i дзяўчынкi, 50% з iх — непаўналетнiя. Па ацэнках экспертаў, гандаль людзьмi прыносiць да 32 мiльярдаў долараў у год. Ёсць статыстыка i па дзецях — пастаянна каля 2 мiльёнаў дзяцей сутыкаюцца з жахамi сэксуальнай эксплуатацыi, i кожны з iх можа прадавацца ад 100 да 1500 разоў за год! Па звестках ЮНІСЭФ, каля 300 тысяч дзяцей у кожны момант выкарыстоўваюцца ў якасцi салдат па ўсiм свеце... — Аднак звестак па Беларусi Наталля Вiктараўна агучыць не змагла, бо "гэтая з’ява носiць крымiнальны характар, ды i многiя пацярпелыя вельмi напужаныя i не гатовыя расказаць пра тое, што з iмi адбылося, а ў большасцi краiн мiграцыйнае заканадаўства i палiцыя разглядаюць ахвяр гандлю людзьмi як проста нелегальных мiгрантаў, ды i шмат пацярпелых, што трапляюць ў рабства, на жаль, нiколi не вернуцца".

Другая праграма МАМ ў Беларусi называецца "Садзейнiчанне ў добраахвотным вяртаннi мiгрантаў на радзiму" i рэалiзоўваецца сумесна з Дзяржаўным памежным камiтэтам, МУС i шэрагам грамадскiх арганiзацый. Яна дзейнiчае у нас з мая 2007 года: за гэты час былi пракансультаваныя 119 мiгрантаў па магчымасцi iх добраахвотнага вяртання дадому замест дэпартацыi, а 51 чалавеку былi аказаны поўныя пакеты такiх паслуг па вяртаннi — у Пакiстан, В’етнам, Афганiстан, Бангладэш, Грузiю, Турцыю, Кiтай, Шры-Ланку, Iран i нават... на Украiну.

— Праект быў прызнаны паспяховым i мэты ў асноўным дасягнуты, — сказаў палкоўнiк Юры Фёдараў, начальнiк упраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва Дзяржаўнага памежнага камiтэта Беларусi. — Праект павiнен быў завяршыцца 31 снежня, але паколькi мы людзi эканомныя i ў нас засталiся нявыдаткаваныя грошы, то мы працягнулi праект да 30 траўня i яшчэ ажыццявiм шэраг дадатковых мерапрыемстваў, што не выходзяць за мяжы праекта.

I нарэшце, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi сумесна з МАМ i Еўрапейскай камiсiяй у нашай краiне з 2007 года рэалiзуюць праект па паступовым пераходзе на бiяметрычныя пашпарты. Пра тое, як гэта адбываецца, падзялiўся iнфармацыяй палкоўнiк Анатоль Ланiн, намеснiк начальнiка Дэпартамента па грамадзянстве i мiграцыi МУС:

— Пакуль не вырашанае пытанне з кропкай адлiку ўвядзення бiяметрычных пашпартоў. 28 снежня мiнулага года Прэзiдэнт зацвердзiў Канцэпцыю стварэння дзяржаўнай сiстэмы вырабу, афармлення, выдачы i кантролю пашпартна-вiзавых дакументаў новага пакалення. Агульны тэрмiн мерапрыемстваў, прадугледжаных канцэпцыяй, — 2,5 года з моманту прыняцця рашэння ад бiяметрычных дакументах. Чаму няма такога рашэння? Таму што адна з умоў увядзення бiяметрычных пашпартоў — узнiкненне перашкоды для выезду нашых грамадзян з краiны. На сёння такiх перашкод не iснуе. Ёсць невялiкя цяжкасцi, калi чалавек атрымлiвае вiзу ў Вялiкабрытанiю: яго ў амбасадзе просяць зняць адбiткi пальцаў i сфатаграфавацца. Гэта займае пару хвiлiн, i я не скажу, што гэта перашкода. Iншая справа, калi краiны свету скажуць, што перасоўвацца праз мяжу можна толькi па бiяметрычным пашпарце. Вось гэта будзе перашкода, i мы пачнём уводзiць i ў нас бiяметрычныя пашпарты. А пакуль не трэба спяшацца, бо рэалiзацыя пераходу на новыя пашпарты патрабуе вялiкiх фiнансавых выдаткаў. Падкрэслю, што ўвядзенне бiяметрычных пашпартоў, калi будзе прынятае такое рашэнне — гэта не другая пашпартызацыя. Iх атрыманне будзе толькi па заяўным прынцыпе i толькi пры жаданнi грамадзянiна, — супакоiў Анатоль Мiкалаевiч.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, у Мiжнародны дзень мiгранта, у Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнiкоў Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi (МАМ), Мiнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика