21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не толькі страчаная выгада, але i новыя магчымасцi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не толькі страчаная выгада, але i новыя магчымасцi

— Некаторае падзенне аб’ёмаў вытворчасцi ў эканомiцы горада за лiстапад ёсць, але сiтуацыя не крытычная. Лiчу, што па вынiках года будуць выкананы i прагнозныя паказчыкi ў прамысловасцi, i бюджэт, — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк старшынi Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Сiўцоў.

Становiшча на рынку працы ў абласным цэнтры стабiльнае, прапаноў больш, чым зарэгiстравана беспрацоўных. Зарплата за лiстапад выплачвалася своечасова, неабходныя для абаротных сродкаў крэдыты ў банках прадпрыемствы атрымлiвалi.

Сiтуацыя, якая называецца сусветным фiнансавым крызiсам, у першую чаргу, вядома, закранула экспартнаарыентаваныя прадпрыемствы, а таксама тыя, што працуюць на зборачныя канвееры. У прыватнасцi, у аб’яднаннi "Гродна Хiмвалакно", якое працуе ў цеснай кааперацыi з замежнымi машынабудаўнiкамi, цяпер заклапочаны тым, каб утрымацца на тых рынках, дзе ў апошнiя гады гродзенцы добра замацавалiся. Для гэтага робяцца захады па знiжэннi цаны на полiамiды, тэхнiчную нiтку.

— Многiя прадпрыемствы цяпер актыўна шукаюць новыя рынкi збыту сваёй прадукцыi, сiтуацыя патрабуе ўмацавання маркетынгавых службаў, — лiчыць Аляксандр Сiўцоў.

Пры гэтым вельмi важна, што практычна ўсе буйныя гродзенскiя прадпрыемствы маюць свае прадстаўнiцтвы ў Маскве, а ў пачатку наступнага года памiж расiйскай сталiцай i горадам над Нёманам будуць адкрыты рэгулярныя паветраныя зносiны. Што, зразумела, будзе зручна не толькi для турыстаў, але i для дзелавых кантактаў.

Дарэчы, iнтарэс замежнага бiзнэсу да работы ў Гродне ёсць, колькасць зарэгiстраваных у свабоднай эканамiчнай зоне "Гроднаiнвест" суб’ектаў гаспадарання павялiчваецца. Праўда, апошнiм часам дзелавая актыўнасць крыху замарудзiлася.

На думку Аляксандра Сiўцова, цяпер трэба вельмi ўзважана падыходзiць да новага будаўнiцтва. На вельмi перспектыўныя, высокапрыбытковыя праекты грошы знойдуцца. Калi ж тэрмiн акупнасцi — у далёкай перспектыве, то, можа, варта i пачакаць.

— Думаю, што наступны год будзе для эканомiкi, у тым лiку i нашага горада, няпростым, але не трэба i драматызаваць сiтуацыю, — лiчыць Аляксандр Сiўцоў. — Як кажуць, крызiс — гэта не толькi страчаная выгада, праблемы, але i новыя магчымасцi, якiмi трэба ўмела скарыстацца.

Зрэшты, у працоўных калектывах напярэдаднi навагоднiх святаў думаюць, безумоўна, не толькi пра вытворчасць. Да прыкладу, у ААТ "Гродна Азот" для дзяцей сваiх работнiкаў ужо купiлi каля дванаццацi тысяч набораў цукерак. Шмат дзе не адмовiлiся ад традыцыйных карпаратыўных вечарынак. Але нямала i такiх прыкладаў, калi замовы ў кавярнi i рэстараны спачатку паступалi, а потым знiмалiся са спасылкай на складанае фiнансавае становiшча.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

"НАВОШТА ПЛЕСЦI ЛАПЦI, ЯКIЯ НIХТО НЕ КУПЛЯЕ?"

Эканамiчны крызiс, якi гуляе па свеце, не можа абысцi i нас. Тут важна, наколькi глыбокiм i працяглым ён будзе. Пакуль што на нашых прадпрыемствах крызiс лакальны. Няма масавых скарачэнняў цi нявыплаты зарплаты, а найперш iснуе праблема рэалiзацыi прадукцыi. Але ж i яна ўзнiкла не сёння. На шэрагу прадпрыемстваў у Баранавiчах i ў мiнулым са збытам было няпроста, а цяпер тым больш.

Выдаткаваныя грошы на сыравiну, зарплату, электраэнергiю — а выраблены тавар нiкому не патрэбен. Мясныя кансервы губляюць тэрмiн захоўвання на складзе, мыйныя парашкi ад часу страчваюць якасць, трыкатажныя вырабы становяцца старамоднымi. Дык якi сэнс усё гэта выпускаць?

Не так важна колькi выраблена, важней колькi прададзена (з прыбыткам) i чым хутчэй гэта робiцца, тым больш эфектыўная эканомiка. Абарот — адзiн з важнейшых складнiкаў яе.

Вось у Баранавiчах сёлета чакаецца ў параўнаннi з 2006 годам рост аб’ёму вытворчасцi на 12,3 працэнта, а гэта нi пра што не гаворыць, бо мы не ведаем, якi працэнт вырабленай прадукцыi будзе рэалiзаваны.

— Навошта плесцi лапцi, якiх нiхто не купляе? — спытаў аднойчы кiраўнiка абутковай фабрыкi.

— Вось мы ўзялi крэдыт i далей працуем. А спынiць фабрыку i пакiнуць людзей без работы i зарплаты — гэта ўжо не толькi эканомiка, — быў адказ.

Бясконцае крэдытаванне стратных прадпрыемстваў падрывае эканомiку краiны i расхалоджвае людзей, якiя сядзяць на мiзэрнай зарплаце i чакаюць лепшых часоў — а раптам нейкi начальнiк усё зменiць да лепшага. Пры рынкавай сiстэме, а тым больш у крызiсных сiтуацыях у выйгрышы мабiльнае грамадства, здольнае перабудавацца — гэта датычыць i асобнага чалавека.

— Крызiс — нармальны стан жыцця, — лiчыць дырэктар Ляхавiцкага малочнага завода Вячаслаў Жукоўскi. — Не толькi ў эканомiцы ён бывае, але i на асобным прадпрыемстве, а здараецца i ў жыццi чалавека. Мне здаецца, што нам даводзiцца выжываць усё жыццё. Але неабходна заваёўваць рынкi i праяўляць тут актыўнасць, рынкавую агрэсiўнасць, своечасова рэагаваць на сiтуацыю, а не чакаць, што гэта за цябе зробiць нехта ў высокiм кабiнеце. Вось мы ўжо пабывалi ў Малдове i наладзiлi там дзелавыя кантакты, а зараз збiраемся ў Маскву. Не скажу, што агульная эканамiчная сiтуацыя на нас не ўплывае, але са збытам прадукцыi ў малаказавода пакуль што праблемы няма, хоць на некаторых прадпрыемствах нашай галiны ўжо пачалi праяўляцца негатыўныя сiмптомы. Яшчэ важна быць надзейным партнёрам — працаваць сумленна, без ашуканства, пастаўляць прадукцыю ў тэрмiн, i тады будзе ўзаемны давер. Са сваiмi пастаўшчыкамi завод разлiчваецца своечасова, з сельгаскааператывамi ў нас наладжаны даверлiвыя дзелавыя адносiны. Разам, сумеснымi намаганнямi з крызiснай сiтуацыi выбрацца прасцей.

На гэтым i паставiм кропку.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Некаторае падзенне аб’ёмаў вытворчасцi ў эканомiцы горада за лiстапад ёсць, але сiтуацыя не крытычная. Лiчу, што па вынiках года будуць выкананы i п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика