21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Самы кароткi дзень i самая доўгая ноч у гэтым годзе чакаюць беларусаў 21 снежня ў дзень зiмовага сонцастаяння. Даўжыня дня складзе 7 гадзiн 24 хвiлiны. Сонца ўзыдзе ў 8 гадзiн 26 хвiлiн, зойдзе за гарызонт у 15 гадзiн 50 хвiлiн. Але ўжо з 26 снежня цёмны час сутак пачне пакрысе памяншацца. Астранамiчная зiма закончыцца ў паўночным паўшар’i 20 сакавiка — у дзень вясновага раўнадзенства.

У Мiнску за суткi па медыцынскую дапамогу звярнулiся 126 чалавек з траўмамi з-за галалёду. У сувязi з гэтым медыкi раяць пешаходам быць гранiчна абачлiвымi, не насiць абутак з гумавай падэшвай, а жанчынам — адмовiцца ад высокiх абцасаў.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па бульбаводстве экспартуе ў Расiю сёлета ў снежнi i ў першым паўгоддзi наступнага года не менш за 350 т насеннай бульбы. Так, днямi адправiцца 40 т супер-суперэлiты "Скарбу" i "Журавiнкi" ў Нiжагародскую вобласць. Наша насенне купляюць не толькi буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы суседняй краiны, але i фермерскiя гаспадаркi.

Больш за $25 тыс. канфiскавана ў валютчыкаў у Лiдзе. Аперацыю правялi супрацоўнiкi Лiдскага мiжраённага аддзела фiнансавых расследаванняў КДК Гродзенскай вобласцi. Затрыманы трое грамадзянаў, што ажыццяўлялi незаконныя абменныя аперацыi. Канфiскаваныя ў iх грошы былi ў розных валютах. За такое парушэнне прадугледжваецца штраф да 300 базавых велiчыняў.

У Заслаўi у адной з кацельняў ЖКГ, якая абслугоўвала лакаматыўнае дэпо i 12-кватэрны жылы дом, узарваўся кацёл. Пацярпелых няма. У вынiку выбуху ў памяшканнi кацельнi вылецела шкло i абвалiлася плiта перакрыцця. Прычына выбуху высвятляецца. Для забеспячэння падачы цяпла ў жылы дом была дастаўлена перасоўная дызельная кацельня.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

У адной з галерэй Венецыі адчыняецца ўнiкальная выстава малюнкаў, зробленых мустангам па мянушцы Чоя. Кошт твораў каня перавышае часам 2 тыс. фунтаў ($3 тыс.). Па меркаваннi арганiзатараў выставы, жывёлiна не капiруе чыесьцi малюнкi цi знакi, як гэта робяць, напрыклад, дрэсiраваныя сланы, а стварае свае арыгiнальныя творы. Упершыню талент Чоi праявiўся чатыры гады, калi жывёлiна з цiкавасцю назiрала, як гаспадыня бялiла агароджу. Тады муж жанчыны жартам прапанаваў аддаць каню пэндзаль. З таго ўсё i пачалося.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы кароткi дзень i самая доўгая ноч у гэтым годзе чакаюць беларусаў 21 снежня ў дзень зiмовага сонцастаяння. Даўжыня дня складзе 7 гадзiн 24 хвiлiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика