21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыхары памежных раёнаў змогуць перасякаць мяжу без вiз

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары памежных раёнаў змогуць перасякаць мяжу без вiз

Аб гэтым учора заявiў на брыфiнгу для журналiстаў начальнiк галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусi Андрэй Гiро. Брыфiнг быў прысвечаны папярэднiм вынiкам дзейнасцi консульскай службы Беларусi сёлета i планам на 2009 год.

Праўда, калi дакладна будзе гэта свята на мяжы, пакуль невядома, бо цяпер iдзе праца беларускiх дыпламатаў з замежнымi калегамi па завяршэннi адпаведных мiжнародных пагадненняў. Па словах начальнiка галоўнага консульскага ўпраўлення, магчыма ўжо налета зменяцца правiлы замежных паездак для жыхароў памежных раёнаў. А. Гiро ў агульных рысах абазначыў чаканыя новаўвядзеннi. Так, у праектах пагадненняў прапаноўваюцца даволi прынцыповыя змяненнi. Напрыклад, жыхары памежных раёнаў змогуць перасякаць мяжу без вiз. Але трэба будзе абавязкова мець пры сабе спецыяльны дазвол на шматразовае перасячэнне мяжы. Гэты дазвол будзе мець выгляд дакумента, якi неабходна прад’яўляць на мяжы разам з пашпартам. Такая льгота закране толькi жыхароў, якiя жывуць у 30-кiламетровай зоне.

Яшчэ адзiн прынцыповы момант — дазвол будзе выдавацца на даволi працяглы тэрмiн: ад аднаго — максiмум да пяцi гадоў, у залежнасцi ад сiтуацыi i абставiнаў.

Важная заўвага: гэтыя паездкi нельга будзе выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах, iнакш кажучы, уладальнiк дазволу пры перасячэннi мяжы не мае права перавозiць з сабой тавары, якiя падлягаюць дэклараванню.

Як вядома, летась Беларусь асiметрычна адрэагавала на павышэнне цэнаў на шэнгенскiя вiзы. Гэта мера датычылася Польшчы, Лiтвы, Латвii i Эстонii. Цi апраўдала сябе такая практыка, спыталi мы ў А. Гiро. На яго погляд, гэта быў крок у правiльным накiрунку. Нагадаем, напрыканцы мiнулага года шэнгенская вiза стала каштаваць для беларусаў 60 еўра. Можна было адказаць сiметрычна i ўсталяваць аналагiчную цану за беларускую вiзу для грамадзян вышэйназваных краiн. Але Беларусь зрабiла цану аднаразовай гасцявой цi дзелавой вiзы на тэрмiн знаходжання да 30 дзён для жыхароў Польшчы, Лiтвы, Латвii i Эстонii ў памеры 25 еўра. У вынiку сёлета колькасць беларускiх вiз для гасцей з Лiтвы i Латвii не скарацiлася, нават узрасла. Што датычыцца Польшчы, то колькасць выданых беларускiх вiз павялiчылася на 50-60 працэнтаў у параўнаннi з мiнулым годам. З iншага боку, iстотна — больш чым удвая, скарацiлiся паездкi беларускiх грамадзян у Польшчу. Высокая цана шэнгенскай вiзы — адна з прычын. Такiм чынам, удалы асiметрычны адказ дазволiў нам захаваць папярэднi ўзровень кантактаў з замежнымi партнёрамi. Акрамя гэтага цана 25 еўра за вiзу была вельмi станоўча ўспрынятая нашымi суайчыннiкамi, якiх лёс закiнуў у Польшчу, Лiтву, Латвiю i Эстонiю, сказаў А. Гiро. Бо гэта дазволiла iм наведваць этнiчную радзiму ў ранейшым рэжыме.

Сёлета таксама пачалася работа па прасоўваннi беларускай iнiцыятывы аб заключэннi пагаднення з Еўрапейскiм саюзам аб спрашчэннi вiзавых фармальнасцяў. Але пра якiя-небудзь вынiкi пакуль казаць рана.

Па-ранейшаму сёлета шмат ўвагi беларускiх консулаў займалi справы нашых суайчыннiкаў, якiя трапiлi за мяжой ў непрыемныя гiсторыi, напрыклад, дарожныя аварыi. Такiх выпадкаў i здарэнняў сёлета было даволi шмат. Больш за тысячу грамадзян Беларусi знаходзяцца за кратамi ў розных замежных краiнах. Яны таксама маюць патрэбу ў падтрымцы. Геаграфiя краiн, дзе давялося дапамагаць нашым суграмадзянам, шырокая. Але пераважна гэта Расiя, Польшча, Украiна, Францыя, Егiпет, Чэхiя, Турцыя i шэраг iншых.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым учора заявiў на брыфiнгу для журналiстаў начальнiк галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусi Андрэй Гiро. Брыфiнг быў прысвечаны папярэд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика