Ваеннай контрразведцы — 90
Ваеннай контрразведцы — 90
Прафесійныя даты
Учора, у дзень 90-годдзя ваеннай контрразведкi i напярэдаднi суботняга Дня супрацоўнiка органаў дзяржаўнай бяспекi ў клубе iмя Ф.Э. Дзяржынскага адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якiм быў прадэманстраваны дакументальны фiльм, прысвечаны ваеннай контрразведцы Беларусi, прайшло ўзнагароджанне лепшых райаддзелаў органаў бяспекi i святочны канцэрт. Паводле словаў начальнiка ўпраўлення ваеннай контрразведкi КДБ Аляксея Захарава, у найблiжэйшы час "мы без працы не застанёмся". Ваенная контрразведка — гэта бяспека ўзброеных сiлаў дзяржавы. Менавiта апошнiя з’яўляюцца першым аб’ектам увагi замежных спецслужбаў, цiкавасць якiх толькi ўзрастае па меры росту ўсведамлення Беларуссю сваёй суверэннасцi. "Ваенны контрразведчык абавязкова павiнен любiць радзiму, пажадана — валодаць энцыклапедычнымi ведамi i хацець займацца справай, якая патрабуе вялiкiх сiлаў", — сказаў Аляксей Захараў. — Камiтэт дзяржбяспекi як адзiн з iнстытутаў дзяржаўнай улады Рэспублiкi Беларусь прайшоў складаны гiстарычны шлях, але захаваў найлепшыя традыцыi спецслужбы, патэнцыял, якi здольны забяспечваць абарону нацыянальных iнтарэсаў краiны, — адзначыў перад урачыстасцямi старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Вадзiм Зайцаў. — Што датычыцца ваеннай контрразведкi, то яна вырашае не толькi пытанне ўласна контрразведчага забеспячэння ваенных арганiзацый i спыненне замахаў замежных спецслужбаў, але i эфектыўна змагаецца з праявамi тэрарызму, наркатрафiку праз аб’екты, размешчаныя на тэрыторыi Беларусi, бярэ актыўны ўдзел у выкананнi агульных задач камiтэта — барацьбе з карупцыяй i многiмi iншымi вiдамi небяспечных злачынстваў. На сёння ваенная контрразведка — найбольш баяздольны атрад чэкiстаў... Я хацеў бы пажадаць усiм работнiкам органаў бяспекi горача любiць сваю Радзiму, быць адказнымi людзьмi i выконваць тыя функцыi, якiя паспяхова вырашалi нашы папярэднiкi ў больш складаных умовах... Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, у дзень 90-годдзя ваеннай контрразведкi i напярэдаднi суботняга Дня супрацоўнiка органаў дзяржаўнай бяспекi ў клубе iмя Ф.Э. Дзяржынскага адбыл
|
|