21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не будзяць на досвітку бабуль певуны

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не будзяць на досвітку бабуль певуны

У пенсiянеркi Ларковай, што жыве ў вёсцы Малашкавiчы Рагачоўскага раёна, было iх два. А каб весялей iм было, дык жанчына для кампанii i чатырох курак завяла. І вось цi то для сваiх напарнiц, цi то ў знак падзякi гаспадынi за сытнае жыццё тыя пеўнi на досвiтку такiя рулады наладжвалi, так наперабой спявалi, што ў бабулi ажно дух прыхоплiвала радасцю, настрой узнiмаўся. I вось чарговым ранкам не стала чуваць певуноў. Гаспадыня падумала, што можа яны голас страцiлi ад маразоў, а можа тхор нашкодзiў. Пайшла ў хлявок паглядзець: пуста. Заплакала старая — ды ў мiлiцыю заяву.

Туды ж звярнулася i пенсiянерка з вёскi Чэрнiчы Жыткавiцкага раёна. I ў яе нехта ўкраў усю "ферму": пеўня i 11 курэй-нясушак. Цi вернуць бабулям скрадзенае, залежыць ад мiлiцыi. Як кажуць, надзея памiрае апошняй.

Не замыкалi кабiнеты — i вось "сюрпрызы"

Вярнуўшыся праз колькi хвiлiн у свой незамкнёны працоўны кабiнет, работнiца аднаго з упраўленняў Гомельскага аблвыканкама ледзь не страцiла прытомнасць: знiклi грошы — тры з паловай мiльёны рублёў, сто еўра i адзiн долар. Страты панесла i супрацоўнiца ўпраўлення дзяржаўнай судова-медыцынскай службовай экспертызы ў выглядзе 50 "зялёных" i 70 тысяч рублёў.

Схапiў "варону" i адзiн наведвальнiк гасцiнiцы "Турыст", што ў абласным цэнтры. Пакiнуўшы свой кашалёк без нагляду, ён пазбавiўся чатырох банкаўскiх картак, ста долараў i 45 тысяч рублёў.

Каментарыi тут залiшнiя.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

З петлямi — у зону спакою

Вайскоўцы Мазырскага пагранатрада ў вёсцы Славечна Ельскага раёна затрымалi мясцовага жыхара, якi ў мяху на веласiпедзе перавозiў мяса казулi.

Работнiкi Мазырскай мiжрайiнспекцыi на месцы высветлiлi, што качагар Славечанскага ФАПа здабыў жывёлу ў зоне спакою Ельскай лесапаляўнiчай гаспадаркi забароненым спосабам — з выкарыстаннем сталёвых петляў. Пры аглядзе домаўладання парушальнiка следча-аператыўная група Ельскага РАУС знайшла разабраную тушу казулi, здабытую раней гэтымi ж петлямi. Матэрыялы накiраваны ў пракуратуру.

Заапарку ад... браканьераў

Работнiкi Вiцебскай аблiнспекцыi на Заходняй Дзвiне ў Вiцебскiм раёне затрымалi наладчыка халодна-шлiфавальнага абсталявання РУП "ВЗЭП", вадзiцеля прадпрыемства "Гардармост" i вадзiцеля УП "Мазалоўскае ПМС", якiя лавiлi рыбу забароненымi прыладамi — сеткамi.

Сеткi, праўда, парушальнiкi паспелi ўтапiць у рацэ. Канфiскавана амаль 22 кiлаграмы рыбы, якая перададзена ў Вiцебскi заапарк. Дзеяннямi браканьераў прыродным рэсурсам нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры — на суму амаль 9 мiльёнаў рублёў. Матэрыялы накiраваны ў пракуратуру вобласцi для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пенсiянеркi Ларковай, што жыве ў вёсцы Малашкавiчы Рагачоўскага раёна, было iх два. А каб весялей iм было, дык жанчына для кампанii i чатырох курак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика