22 снежня — ГАННА ЗІМОВАЯ
22 снежня — ГАННА ЗІМОВАЯ
22 снежня — дзень зiмовага сонцастаяння — прыродная з’ява, у час якой у Паўночным паўшар’i самы кароткi дзень i самая доўгая ноч. У народнай мiфалогii лiчылася, што ў гэты дзень Сонца канчаткова памiрае, а ў ноч з 24 на 25 снежня яно "перанародзiцца" i дзень пачне паступова павялiчвацца. У народзе казалi: "Сонца паварочвае на лета, а зiма — на мароз". l Святая Ганна, мацi Прасвятой Багародзiцы, малодшая дачка святара Матфана з Вiфлеема, выйшла замуж за святога Iаакiма, родам з Галii. Толькi пасля дваццацi гадоў гарачых малiтваў анёл абвясцiў iм аб зачаццi Дачкi, якую будзе бласлаўляць увесь чалавечы род. Зачацце адбылося ў Iерусалiме, дзе пазней i нарадзiлася Прасвятая Дзева, якую назвалi Марыяй. Праведнай Ганне моляцца пры бяздзетнасцi, а ў царкоўным праваслаўным календары ёсць свята ў гонар Зачацця праведнай Ганнаю Прасвятой Багародзiцы. l У гэты дзень забаранялася брацца за вялiкую i цяжкую працу, асаблiва цяжарным жанчынам, пры гэтым iм абавязкова трэба было пасцiцца: "На зачацце святой Ганны цяжарным бабам пост". l Паступова наладжвалася санная дарога, таму прыгаворвалi: "На Ганкi запрагай каня ў санкi", "На Ганкi сядайце на санкi". l У некаторых рэгiёнах Беларусi ў гэты дзень выконвалi абрад "пераварочвання". Ранiцай гаспадары абходзiлi падворак i ўсё, што можна было, перакульвалi або пераварочвалi: хатнюю жывёлу ставiлi галавой да дзвярэй, перасыпалi зерне, прыгатаванае для сяўбы, i г.д. Усе гэтыя дзеяннi былi скiраваны на тое, каб "перавярнуць" гаспадарку на новае лета — "на лета i да росту". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 снежня — дзень зiмовага сонцастаяння — прыродная з’ява, у час якой у Паўночным паўшар’i самы кароткi дзень i самая доўгая ноч. У народнай мiфалогii
|
|